Маляры́я, лудз. малярэй, круп. малярэя ’інфекцыйнае захворванне з характэрным для яго прыступам ліхаманкі’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88), у якой маляри́я паходзіць з італ. malaria < mala aria ’дрэннае паветра’ (malo з лац. malus ’дрэнны’). Меркавалі, што выпарэнні з балот былі прычынай ліхаманкі (Голуб-Ліер, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІНДА́ЛІНЫ,

вялікая колькасць лімфоіднай тканкі ў слізістай абалонцы верхніх дыхальных шляхоў і пачатковых аддзелах страўнікавага тракту наземных пазваночных жывёл і чалавека; органы лімфоіднай сістэмы. У млекакормячых жывёл і чалавека М. кальцом абкружаюць уваход у глотку, уключаюць М. парныя паднябенныя (паміж паднябеннымі дужкамі), трубныя (паміж адтулінамі еўстахіевых труб і мяккім паднябеннем), няпарныя языковую (каля кораня языка), глотачную (пасярэдзіне задняй ч. верхняй сценкі глоткі). Выконваюць ахоўную ролю арганізма ад мікробаў, удзельнічаюць у выпрацоўцы імунітэту. Захворванне М. — востры танзіліт, або ангіна. У многіх птушак і млекакормячых ёсць страваводная М. (у сценцы задняга аддзела стрававода).

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апатыто́з

(ад апатыт)

лёгачнае захворванне, выкліканае ўздзеяннем апатытавага пылу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анкалагі́чны мед. onkolgisch, Onkologe-, Geschwlst-;

анкалагі́чнае захво́рванне Geschwlsterkrankung f -, -en;

анкалагі́чны хво́ры Geschwlstkranke (sub) m -n, -n, Krbskranke (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ны́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Орган мочавыдзялення ў чалавека і пазваночных жывёл. Запаленне нырак.

2. толькі мн. (ны́ркі, ‑рак). Гэты орган некаторых жывёл як ежа.

•••

Блукаючая нырказахворванне ныркі, якое праяўляецца ў яе ненармальнай рухомасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІСТЭРЫЛЁЗ, лістэрыёз,

вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, млекакормячых жывёл і птушак з пашкоджаннем унутр. (у т. л. лімфоідных) органаў, ц. н. с., вачэй, іншы раз плода ў жанчын (пры захворванні ў час цяжарнасці). Узбуджальнік — бактэрыя лістэрыя, якая захоўваецца ў глебе, сцёкавых водах, кармах, пыле. Заражэнне адбываецца пры кантакце з хворым (носьбітамі Л. бываюць і здаровыя людзі і жывёлы), праз ежу, аэрагенным і палавым шляхамі, пры цяжарнасці (праз плацэнту) і родах. Трансплацэнтарны Л. у нованароджаных працякае асабліва цяжка ў першыя 2—4 дні (сепсіс, задышка, сутаргі, іншы раз смерць); пры заражэнні ў час родаў хвароба выяўляецца пасля 7 дзён жыцця менінгітам, менінгаэнцэфалітам. Лячэнне тэрапеўтычнае.

А.​А.​Астапаў.

т. 9, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКСЕДЭ́МА (ад грэч. myxa слізь + oidēma пухліна, ацёк),

захворванне, якое абумоўлена зніжэннем функцыі шчытападобнай залозы; адна з праяў гіпатырэозу. Адрозніваюць першасную форму (пашкоджанне непасрэдна шчытападобнай залозы) і другасную (пашкоджанне гіпаталама-гіпафізарнай сістэмы). Першасная М. бывае прыроджанай (напр., пры ўнутрывантробным назапашванні шчытападобнай залозай плода радыеактыўнага ёду) і набытай (пасля траўмаў ці вострага запалення шчытападобнай залозы). Прыкметы: слізісты ацёк скуры і падскурнай клятчаткі, павышаная стамляльнасць, зніжэнне т-ры цела, крывянога ціску, выпадзенне валасоў, цяжкія функцыян. парушэнні ц. н. с., эндакрыннай, страўнікавай і інш. сістэм, дыстрафія. У дзіцячым узросце — карлікавы рост, замаруджанае акасцяненне, парушэнні псіхікі і інш. Лячэнне — гармонатэрапія, сімптаматычная тэрапія.

М.​І.​Федзюковіч.

т. 10, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіцазахворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chronic [ˈkrɒnɪk] adj.

1. храні́чны; зацяжны́; застарэ́лы;

a chronic disease храні́чнае захво́рванне;

a chronic invalid хво́ры-хро́нік;

chronic rheumatism храні́чны рэўматы́зм

2. пастая́нны

3. infml ве́льмі дрэ́нны; невыно́сны;

chronic poverty безнадзе́йная гале́ча, беспрасве́цце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)