3. У матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.
А. лік.
4. Суадносны з такім відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога з’яўляюцца электронамі (спец.).
А. электрычны зарад.
5. Які паказвае на адсутнасць чаго-н., процілеглы чаканаму.
А. вынік.
6. Неадабральны, асуджальны.
А. водгук.
Адмоўная рэцэнзія.
7.у знач.наз.адмо́ўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму.
Бачыць ва ўсім толькі адмоўнае.
|| наз.адмо́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прынале́жны
1. (да чаго) принадлежа́щий (к чему);
2. (да чаго) прича́стный (к чему);
лю́дзі, ~ныя да літарату́ры — лю́ди, прича́стные к литерату́ре;
3.грам. притяжа́тельный;
п. займе́ннік — притяжа́тельное местоиме́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
nieokreślony
1. неакрэслены; няпэўны;
na czas nieokreślony — на няпэўны час;
2.грам. неазначальны;
zaimek nieokreślony — неазначальны займеннік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора.Хадкевіч.// Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша.Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зваро́тны Rück-; rǘckgängig; rǘckläufig;
зваро́тны шлях Rückreise f -, -n; Rückweg m -(e)s, -e;
зваро́тны тыфмед. Rückfalltyphus m -;
зваро́тны дзеясло́ўграм. reflexíves Verb [v-];
зваро́тны займе́ннік Reflexívpronomen n -s, - i -nómina
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
personal[ˈpɜ:sənl]adj.
1. асабі́сты, персана́льны;
personal affairs асабі́стыя спра́вы;
a car for your personal use (only) аўтамабі́ль то́лькі для ва́шага асабі́стага карыста́ння
2. характэ́рны для да́дзенай асо́бы;
personal identity асабі́стыя я́касці;
personal hygiene асабі́стая гігіе́на
3.ling. асабо́вы;
a personal pronoun асабо́вы займе́ннік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
relative2[ˈrelətɪv]adj.fml
1. : relative to адно́сны, суадно́сны;
the facts relative to this case адно́снае стано́вішча
2. умо́ўны, параўна́льны, адно́сны;
Beauty is a relative term. Прыгажосць – паняцце адноснае.
3.ling. адно́сны;
a relative pronoun адно́сны займе́ннік
♦
it’s all relative усё адно́сна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
względny
względn|y
1. адносны, параўнальны;
2. досыць добры; неблагі;
zaimek ~y грам. адносны займеннік;
liczba ~a мат. цэлы лік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
А́слі ’ці, хіба’ (Нас., Гарэц.), рус.смал., пск.асли ’тс’, макед.асли ’сапраўды’, балг.аслъ ’тс’, серб.-харв.асли ’тс’: Паўднёваславянскія словы лічаць запазычанымі з турэцкай, дзе з арабскай (БЕР, 1, 18; Скок, 1, 66), што не выклікае сумненняў адносна прыметнікавага ўжывання. Беларускае і рускае словы з а‑сь‑ли, дзе а — часціца, тая ж, што ў але, або; сь — указальны займеннік; ли — пытальная часціца. Параўн. асечка (< ась), рус.ась, чэш.asi, польск.atoli (параўн. ат з атъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ён, яна, яно ’асабовы займеннік 3‑й ас. Укр.він, вона, воно, рус.он, она, оно, ст.-рус.онъ, она, оно, балг.он, она, оно, серб.-харв.о̏н, о̀на, о̀но, славен.òn, óna, óno, польск.on, ona, ono, чэш.on, ona, ono, в.-луж.won, wona, wono. Ётацыя пачатку беларускіх форм пад уплывам ускосных склонаў (ён — яго) (Карскі, 1, 304–305). Іншыя індаеўрапейскія паралелі: літ.añs ’тс’, ст.-іран.ana‑ ’гэты’ і інш. (ESSJ, 2, 529–533).