але́шнік, ‑у, м., зб.
1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. Галавач.
2. Альховыя дровы, будаўнічы матэрыял з вольхі і пад. Воз алешніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.
2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.
Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесаві́к, ‑а, м.
Разм.
1. Чалавек, які звычайна жыве ў лесе, займаецца лясным промыслам, паляваннем. [Стары Міхайла], спрадвечны лесавік, не можа бачыць замест гордых і прыгожых дрэў — голыя пні. Кучар.
2. Лясун. Колькі казак расказвалі [Васілінцы] пра густы цёмны лес! Там водзяцца лесавікі, што хапаюць непаслухмяных дзяцей. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ую́к, ‑а, м.
Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы. Густы вербалоз, безліч купін, хмары камароў і машкары не робяць лёгкім падарожжа па гэтых мясцінах. Выбіваліся мы адгэтуль перапэцканыя ў гразі, уюкі з сёдлаў саслізгвалі. Гавеман. // Мяшок, торба, сумка, прыстасаваныя перавозіць паклажу на спіне жывёлы.
[Цюрк. юк — паклажа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мярэча ’буралом і гушчыня лесу, праз якія цяжка прайсці’ (Мядзв., Касп.; крый., слаўг., Яшк.), паўн.-усх. мірэчча, слаўг. мярэчча (Яшк.), ’непралазнае балота’ (Бяльк.), ’цяжкапераходнае месца’ (Мат. Маг.), смал. мярэча ’рэдкі сасоннік на імшары’ (Максімаў), мерэч ’гушчар’ (ТС), чарніг.-сумск. палес. мереч, мяреча, мяреччя ’густы зараснік’, ’густыя кусты ў балоцістай нізіне’, ’непраходны лес’, хмероча, хмернеча ’густы цёмны лес на забалочанай нізіне’, арл. меречь ’грузкае балоцістае месца з драбналессем’; польск. mrocz ’змрок, цемра’ і інш. Да прасл. тогкъ, merkia, роднаснымі да якіх будуць літ. merkti, sumarkyti, лат. merkt, mėrcet ’мачыць, намочваць’, märks ’сажалка на лузе’, гальск. εμβρεκτον ’намочаны кавалак ежы’, лац. marcidus ’вялы, слабы’ (Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 584 і 619; Патабня, РФВ, 3, 99; Брукнер, KZ, 45, 103; Фасмер, 2, 602–603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
часце́ж Густы зараснік у лесе, густое драбналессе; гушчар, нетры (Сал.). Тое ж часце́рнік (Сал.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пах, ‑у, м.
Уласцівасць прадметаў, рэчываў дзейнічаць на органы нюху. Прыемны пах. □ [Маша] з прыемнасцю ўдыхала вільготны пах узаранай зямлі. Шамякін. Ад печанага сала па ўсіх лініях разносіцца прыемны пах. Лынькоў. У нос ударыў густы пах лякарстваў. Новікаў. Ёсць боль затоенай тугі У кволым паху звялых кветак. Жылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрасве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.
2. перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Туманіць, кружыць галаву; ап’яняць. Галаву дурманіць густы пах лесу. Мележ. Дурманілі ядловец і смала, І клейкія альховыя пупышкі. Грахоўскі. // перан. Разм. Атупляць розум, свядомасць. І той ці іншы дабрадзей На свой манер пускаў туману, Сябе, другіх яшчэ дурманіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)