Лёгкае, ледзь чутнае шапаценне; шорах, шоргат. Праз расчыненае акно вецер даносіць шолах бяроз і свежасць ракі.Шыловіч.Лістапад! Не чуваць ужо шолаху траў На лугах, за шырокім Дняпром.Прыходзька.//Глухі, невыразны шум. Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх, як бы яны аб чымсі перамаўляліся між сабою.Колас.З мяккім шолахам накатваліся бясконцыя хвалі, імкліва прарэзвалі блакіт беласнежныя чайкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́каць, ‑ае; незак.
Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому.Даніленка.Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну.Сіпакоў.Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы.Калодзежны.// Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Stadtf -, Städte го́рад;
áußerhalb der ~ за го́радам;
im Wéichbild der ~ wóhnen жыць у ме́жах го́рада;
ábgelegene ~глухі́ го́рад;
~ und Lánd го́рад і вёска
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыпа́сы, ‑аў; адз. прыпас, ‑у, м.
1. Тое, што назапашана, нарыхтавана загадзя; запасы харчавання. У самы глухі куток пад ложкам, куды нават венік служанкі Насты рэдка калі зазіраў, складаў Міхалка розныя прыпасы на дарогу.Колас.У засені дрэў.. на белых хусцінках былі раскладзены агульныя прыпасы: вяндліна, свежыя гуркі, хлеб.Савіцкі.
2. Снарады, патроны і пад., прызначаныя для стральбы з гармат, вінтовак. Баявыя прыпасы. Агнястрэльныя прыпасы.
3.Разм. Прылады для якой‑н. справы, занятку. Рыбалоўныя прыпасы. Цяслярскія прыпасы. Паляўнічыя прыпасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рах, ‑у, м.
1.Глухі гук, шамаценне, шорганне ад лёгкага руху, дотыку, сутыкнення чаго‑н. з чым‑н. Са сваёй бакоўкі Веньямін прыслухоўваўся да шорахаў, што даляталі з Асінага пакойчыка.Навуменка.
2.перан. Дрыжыкі ад страху. Чуваць, як у вёсцы нехта крычыць, — нема, як толькі можа... Пасля стукае кулямёт — як хто, не перастаючы, б’е каменнем у шчыты. Ад гэтага па спіне ідзе шорах і дранцвеюць рукі.Пташнікаў.Успомніўшы чорта, у Юстапа бывала аж шорах па целе пойдзе.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́тлы ’хілы, слабы, нядужы’ (Сцяц., Чэрн.); ’малы, нявідны’ (Сцяшк.), укр.ву́тлий, рус.у́тлый, ст.-рус.утьлъ ’дзіравы’, польск.wątły ’слабы, нядужы, недаўгавечны’, чэш.útlý ’слабы, крохкі’, славац.útly, в.-луж.wutły ’вялы, глухі, худы’, славен.vótəl ’поўны’, серб.-харв.дыял.у̏тал ’дзіравы’, ст.-слав.ѫтьлъ. Прасл.*ǫtьlъ першапачаткова ’бяздонны’ з *o‑ (адмоўе) і *tьl ад tьlo ’дно’, згодна з Мейе (Études, 232), Ваянам (RÉS, 2, 203 і наст.), Махэкам (Recherches, 34) і Марэнавым (Лекс. взаим., 141), збліжаюць таксама з тлець (Брукнер, 605).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пень, пня, м.
1. Ніжняя частка ствала з каранямі, якая застаецца ад спілаванага, ссечанага або зламанага дрэва. [Жонка] разам з сынам распаліла агеньчык на тым месцы, дзе некалі расла груша, а цяпер тырчаў з зямлі абгарэлы пень, паставіла чыгун з бульбай.Сіўцоў.[Жанчына:] — А вось у Шацілкі прыехалі: ні пала ні двара. У палатцы жылі, рыдлёўка і сякера — найпершыя машыны: пні карчавалі.Дадзіёмаў.
2. Адно дрэва будаўнічага лесу. [Цесць:] — Можа б у земаддзеле пнёў колькі лесу далі, як хутаранцу? Кажуць, даюць цяпер на будоўлю.Лобан.// Ствол дрэва. Адны з іх [асколкаў] тонка, як пчолы, звінелі па версе, збіваючы галінкі і лісце, другія .. злосна чокалі, уядаючыся ў галлё і пні.Брыль.
3.перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека.
•••
Валіць цераз пень калодугл. валіць.
Глухі як пеньгл.глухі.
На пень брахацьгл. брахаць.
На пні — пра не зрэзанае (лес, збожжавыя расліны і пад.). Пажаўцела поле. Збожжа ссыхалася на пні.Бядуля.— Ну, якая ўжо там грэчка! — Брат малодшы кажа: — Ветрам выдзьме! Не паспеўшы, Уся на пні паляжа.Колас.
Стаяць (сядзець) як пеньгл. стаяць.
Цераз пень калоду — дрэнна, абы як (рабіць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
remote[rɪˈməʊt]adj.
1. адда́лены, далёкі;
remote past далёкае міну́лае;
remote ancestors далёкія про́дкі
2.глухі́, адасо́блены;
a remote village глуха́я вёска
3. далёкі, да́льні (пра сваякоў)
4. малы́;
aremote chance невялі́кі шанц
5. (from) які́ не звя́заны з чым-н. непасрэ́дна; які́ мае адда́леныя адно́сіны да чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус.перм.жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр.жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш.žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац.žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.
*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус.бранск.жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
знадво́рку, прысл.
1. Са знешняга, надворнага боку; звонку. Знадворку Прохарава хата сапраўды мела цалкам прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю.Зарэцкі.Скуратовіч замкнуў знадворку дзверы.Чорны.
2. З прасторы, размешчанай па-за межамі памяшкання; з вуліцы. Гадзіннік .. у прахадной павешаны быў на такім месцы, каб яго можна было бачыць знадворку.Корбан.Знадворку данёсся глухі тупат ног.Ваданосаў.// Па-за межамі памяшкання; на вуліцы, на дварэ. Дзецям стала зусім не страшна, хоць знадворку гулі сосны.Мележ.Знадворку ўсталёўваўся дзень. Пасвятлела ў хаце, праясніліся твары.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)