2) вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫЛЧА́НАЎ (Рангел) (н. 12.10.1928, Сафія),
балгарскі кінарэжысёр. Нар.арт. Балгарыі (1981). Скончыў Вышэйшыін-ттэатр. мастацтва ў Сафіі (1952). Працаваў асістэнтам рэжысёра і акцёрам на Студыі маст. фільмаў (Сафія). З 1958 выступае як рэжысёр: «Першы ўрок» (1960), «Сонца і цень» (1962), «Інспектар і ноч» (1963), «Ваўчыца» (1965), «З каханнем і пяшчотай» (1978), «Апошнія жаданні» (1983). Яго фільмы вызначаюцца псіхал. глыбінёй, паэтычнасцю, іх пафас накіраваны на сцвярджэнне права чалавека на мір, шчасце, каханне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖАМЕРЫКА́НСКІЯ КАНФЕРЭ́НЦЫІ,
канферэнцыі амер. дзяржаў, якія склікаліся для вырашэння найважнейшых паліт. праблем кантынента ў 1889—1967. Да 1948 наз.Міжнар. канферэнцыі амер. дзяржаў (Панамер. канферэнцыі). Адбылося 10 чарговых (1889, Вашынгтон; 1901—02, Мехіка; 1906, Рыо-дэ-Жанейра; 1910, Буэнас-Айрэс; 1923, Сант’яга; 1928, Гавана; 1933, Мантэвідэо; 1938, Ліма; 1948, Багата; 1954, Каракас) і 3 надзвычайныя (1964, Вашынгтон; 1965, Рыо-дэ-Жанейра; 1967, Буэнас-Айрэс) М.к. У 1948—70 М.к. — вышэйшы орган Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ БАРАЦЬБІТО́Ў СУПРАЦІЎЛЕ́ННЯ (Fédération Internationale des Résistants; ФІР),
міжнароднае аб’яднанне нац. асацыяцый б. удзельнікаў Руху Супраціўлення, партызан, вязняў фаш. канцлагераў, ахвяр фаш. рэжыму. Утворана ў 1951. Аб’ядноўвае 75 нац. арг-цый з 27 краін (1998). Вядзе барацьбу за мір, супраць адраджэння фашызму ва ўсіх яго формах, у абарону правоў і інтарэсаў барацьбітоў Супраціўлення. Вышэйшы орган — кангрэс, на якім выбіраюцца прэзідэнт, віцэ-прэзідэнты, члены Бюро і Ген. Савета. Выканаўчы орган — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў Вене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн. Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 мвышэйшы. чым у воз. Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХО́ЎНЫЯ НАВУЧА́ЛЬНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
рыхтуюць служыцеляў культу і даюць тэалагічную адукацыю. Першыя Д.н.ў. ўзніклі пры храмах Стараж. Егіпта і Стараж. Вавілона (2-е тыс. да н.э.) для падрыхтоўкі жрацоў (гл.Жрэцтва). Сучасныя Д.н.ў. падзяляюцца на вышэйшыя — тэалагічныя ун-ты і ін-ты, адпаведныя ф-ты пры свецкіх ун-тах, акадэміі; сярэднія — семінарыі, каледжы і ліцэі (хрысц.), медрэсэ (мусульм., бываюць таксама вышэйшымі), вышэйшыя тэалагічныя і каранічныя школы, ешыбот (іудаісцкія); ніжэйшыя — біблейскія, катэхізічныя, каранічныя, манастырскія і інш. школы. Найб. колькасць розных Д.н.ў. маюць сусветныя рэлігіі — будызм, іслам, хрысціянства.
На Беларусі першыя Д.н.ў. ўзніклі ў канцы 16 — пач. 17 ст. (гл.Езуіцкія навучальныя ўстановы, Кальвінісцкія школы). Былі закрытага ці паўзакрытага тыпу. Адукацыя мела пераважна гуманіт. характар. Праваслаўных святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская вышэйшая духоўная семінарыя (в. Жыровічы Слонімскага р-на), каталіцкіх святароў — Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя У Мінску працуюць Біблейскі ін-т і Біблейская школа Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Тэалагічны ін-т і Біблейскі каледж («Хрыстос для народаў») Саюза хрысціян веры евангельскай, Вышэйшы завочны іудзейскі рэлігійны ешыбот, Вышэйшы духоўны каледж «Эйш Хаторы» («Агонь Торы») іудзейскага рэліг. аб’яднання. Святароў рыхтуе таксама багаслоўскі ф-тЕўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vórnehma
1) зна́тны, арыстакраты́чны, шляхе́тны
2) ва́жны;
~ tun* задзіра́ць нос
3) высакаро́дны (пра думкі);
die ~ste Pflichtвышэ́йшы доўг
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
superior
[su:ˈpɪriər]1.
adj.
1) вышэ́йшы, выда́тны
2) ле́пшага гату́нку, першара́дны
a superior blend of coffee — першара́дны гату́нак ка́вы
3) вышэ́йшы стано́вішчам, ра́нгам, ва́жнасьцю
a superior officer — ста́ршы афіцэ́р
4) ганары́сты, пага́рдлівы
superior manners — ганары́стыя паво́дзіны
2.
n.
1) ста́ршы -ага m., нача́льнік -а m.
2) настая́цель -я m., настая́цельніца f.
Father Superior — ігу́мен -а m.
Mother Superior — ігу́меньня f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛАБЯ́Н (Каро Сямёнавіч) (26.7.1897, г. Пяндж, Таджыкістан — 5.1.1959),
сав. архітэктар. Скончыў Маскоўскі вышэйшыдзярж.маст.-тэхн. ін-т (1929). Заснавальнік Усерас.т-вапралет. архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1949—53). Асн. работы: Тэатр Сав. Арміі (1934—40) і павільён Арм. ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; ген. план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўт.), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Нью-Йорку (1939, з Б.Іафанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НЫ САВЕ́Т 1) традыцыйная назва савета па прысуджэнні вучоных ступеней і прысвойванні вучоных званняў у ВНУ і н.-д. установах шэрагу краін, у т. л. на Беларусі (гл. таксама Вышэйшы атэстацыйны камітэт).
2) Дарадчы орган у ВНУ (пры рэктару, дэкане) і н.-д. установах (пры дырэктару) для каардынацыі розных кірункаў метадалагічнай, навуч. і навук. работы, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, падрыхтоўкі і выдання вучэбна-метадычнай л-ры; прадстаўляе выкладчыкаў і навук. супрацоўнікаў да прысуджэння вучоных званняў і г.д.