3.перан. (які навучыўся чаму-н саматугам) Áutodidakt m -en, -en; jémand, der sich im Sélbstunterricht bíldet;
дамаро́слыя ве́ршы selbst gemáchte Gedíchte
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТАВАРАЗНА́ЎСТВА,
прыкладная эканам. дысцыпліна, якая даследуе спажывецкую вартасць тавараў. Вывучае карысныя якасці прадметаў працы, заканамернасці фарміравання асартыменту тавараў і яго структуру. класіфікацыю. кадзіраванне, стандартызацыю, фактары. якія абумоўліваюць якасць тавараў, спосабы яе кантролю і ацэнкі, умовы захавання спажывецкай вартасці тавараў пры іх транспарціроўцы, захоўванні, рэалізацыі і эксплуатацыі, а таксама эстэтыку тавараў. Падзяляецца на Т. харчовых і нехарчовых тавараў.
Узнікла ў 16 ст. ў сувязі з развіццём знешнегандл. сувязей. Першая кафедра Т. расл. і жывёльных фармацэўтычных матэрыялаў заснавана ў Падуанскім універсітэце ў 1549. У Расіі адным з першых падручнікаў па Т. была «Гандлёвая кніга» (1575). Патрэбнасць у аб’ектыўнай ацэнцы спажывецкіх каштоўнасцей тавараў вызначыла неабходнасць даследавання складу. уласцівасцей і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў; лічылася, што Т. павінна грунтавацца на вывучэнні хіміі. фізікі і інш. прыродазнаўчых навук. Сукупнасць ведаў пра тавары. іх уласцівасці, класіфікацыю, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах І.Г.Людовіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выд. 1789). І.Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства. або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774). М.Я.Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860) і інш. Як самаст. дысцыпліна Т. пачало выкладацца ў канцы 18 ст. ў камерцыйных сярэдніх і ВНУ.
У пач. 20 ст. Т. сфарміравалася як навука. У 1907 у Маскве засн. першы камерцыйны ін-т, выдаваліся падручнікі. У пач. 1990-х г. у СССР у розных ВНУ было 38 кафедраў Т.
У Беларусі ў пач. 21 ст. Т. — адна з асн. дысцыплін пры падрыхтоўцы таваразнаўцаў, менеджэраў, экспертаў і інш. у Беларускім эканамічным універсітэце, Бел. гандлёва-эканам. ун-це спажывецкай кааперацыі (гл.Гомельскі кааператыўны інстытут), Віцебскім тэхналагічным універсітэце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦІ З’ЕЗД БЕЛАРУ́САЎ СВЕ́ТУ.
Адбыўся 5—6.7.2001 у Мінску. Прысутнічалі 139 дэлегатаў і 35 гасцей з 18 краін свету, якія прадстаўлялі 72 арг-цыі бел. дыяспары; 144 дэлегаты і 157 гасцей з Беларусі, у ліку якіх былі прадстаўнікі дзярж. структур, замежных пасольстваў, міжнар. арг-цый АБСЕ і ААН. Арганізаваны Міжнар. грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»), Мэты: кансалідацыя бел. нацыі, умацаванне бел. грамадзянскай супольнасці. З’езд прыняў дэкларацыі «Наш шлях: вартасці і мэты», «Беларуская дыяспара і свет»; рэзалюцыі аб дзейнасці МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», аб падтрымцы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і кансалідацыі бел. дыяспары; заяву аб бел. мове і інш. У прынятай з’ездам Праграме «Замежная беларуская супольнасць у XXI стагоддзі (асноўныя дзеянні па кансалідацыі і дапамозе беларускай дыяспары да 2005 г.)» вызначаны гал. задачы: стварэнне Дзярж.к-та па дыяспары, прыняцце закона «Аб беларускай дыяспары», абарона правоў бел.нац. меншасці ў краінах яе пражывання праз заключэнне адпаведных міждзярж. пагадненняў. На з’ездзе працавалі секцыі: бел. дыяспара: праблемы і перспектывы; бел. навука, культура, л-ра і мастацтва на Радзіме і ў замежжы; бел.сусв.інфарм. прастора. Адбылася прэзентацыя кн. «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001). З’езд спрыяў умацаванню цесных сувязей паміж МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» як гал. арг-цыяй у метраполіі і бел. суполкамі ў замежжы, удакладніў перспектыўныя кірункі шматузроўневага ўзаемадзеяння (эканам., інфарм., культурніцкага) беларусаў на Радзіме і за мяжой дзеля супольнай карысці, прапанаваў механізмы вырашэння актуальных праблем нац. жыцця ў галіне навукі. эканомікі, адукацыі і культуры, падсумаваў вынікі працы за міжз’ездаўскі перыяд. Выбраў Вял. раду (134 чал.), прэзідэнта МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» (А.Грыцкевіч), старшыню Рады (А.Макоўская).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́ркаж., в разн. знач. ме́рка; (критерий — ещё) мери́ло ср.;
пад ~ку не падыхо́дзіць — под ме́рку не подхо́дит;
м. з папе́ры (з вяро́ўкі) — ме́рка из бума́ги (из верёвки);
м. ва́ртасці — мери́ло сто́имости;
◊ ме́раць усі́х адно́й ~кай — ме́рить всех одно́й ме́ркой;
свая́ м. — свой арши́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збор, -у, мн. -ы, -аў, м.
1.гл. сабрацца, сабраць.
2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.
Валавы з. збожжа.
3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.
Памольны з.
У тэатры поўны з.
4.чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.
З. законаў.
З. твораў пісьменніка.
5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.
З. ветэранаў вайны.
6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.
Лагерны з.
Вучэбна-трэніровачныя зборы.
7.мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).
Зборы ў дарогу.
○
Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
высо́кі, -ая, -ае; вышэ́йшы; найвышэ́йшы.
1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.
В. рост.
В. дом.
Высокія горы.
Жыць высока (прысл.). В. лоб (вялікі).
2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.
В. ціск крыві.
В. ўраджай.
Высокія тэмпы развіцця.
В. працэнт.
Высокая вада (на высокім узроўні).
3. Выдатны па сваім значэнні, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).
Высокая адказнасць.
В. гонар.
Высокая ўзнагарода.
В. госць.
4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па сваім змесце (кніжн.).
Высокая ідэйнасць.
В. стыль.
5. Вельмі добры.
Высокае майстэрства.
Кніга высокай вартасці.
Быць высокай думкі пра каго-н.
6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).
В. голас.
Высокая нота.
|| наз.вышыня́, -і, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж. (да 1, 2 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)