Вікт ’ежа, харчы’ (Гарб.), ст.-бел. виктъ ’харчы’ (1664 г.). Укр. вікт, польск. wikt, wicht ’тс’. Запазычана з польск. wikt < лац. victus ’харчаванне, ежа’ (Булыка, Запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вака́цыі ’канікулы’, адз. л. вакацыя (БРС). З польск. wakacja < лац. vacātio (Булыка, Запазыч., 55). Больш верагодным трэба лічыць непасрэднае запазычанне з семінарскай латыні. Параўн. Фасмер, 1, 267.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вала́х ’конь; кастрыраваны конь’ (КЭС). Праз польск. walach < н.-в.-ням. Wallach ’тс’ (Булыка, Запазыч., 55; Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 299; Трубачоў, Происх., 59). Гл. валашыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Векаві́сты, векуі́сты ’вечны’ (Шн.). Запазычанне з польск. wiekuisty ’тс’ (да wiek ’век’; гл. Брукнер, 615). У бел. помніках слова векуистый вядома з XV ст. (гл. Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акія́н (БРС, Шат., КТС), ст.-бел. окиянъ, океянъ (кан. XV ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-рус. океанъ, ст.-слав. океанъ < ст.-грэч. ὠκεανός ’тс’. Гл. Фасмер, Этюды, 133.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кармазы́н ’тонкае сукно пунсовага колеру’ (Нас., Мядзв., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц.), укр. кармазин, рус. кармазин. Праз польск. karmazyn з італ. carmesino (Булыка, Запазыч., 141; Фасмер, 2, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́та ’павозка, экіпаж’. Запазычанне праз польск. kareta з італ. caretta ’вазок’ (ад carro ’воз’ лац. carrus ’воз на чатырох колах’). Гл. Булыка, Запазыч., 141; Слаўскі, 2, 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэлігія (ТСБМ). Ст.-бел. реликгия ’рэлігія’ < ст.-польск. religija < лац. rĕlĭgio ’рэлігійнасць; святыня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Паводле Брукнера, religja ’шанаванне’ < re‑lego < alegō ’дбаю’ (Брукнер, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Папры́ца, попрыца ’металічная пласцінка на верхнім камяні жорнаў’ (ТС, Выг.). Ужо ст.-бел. паприца, парплица, полприца < польск. paprzyca ’шворан у жорнах’ (Булыка, Даўн. запазыч., 236). Далей гл. парпліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасяда́ць, поседати ’валодаць’ (Гарб., Нас.), ст.-бел. посядати, поседати ’тс’ (1486 г.) запазычаны са ст.-польск. posiadać ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Сюды ж посе́сці ’мець, атрымаць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)