МАРЭ́ЦКАЯ (Вера Пятроўна) (31.7.1906, Масква — 17.8.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Скончыла школу-студыю пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1924). З 1924 у Т-ры-студыі Ю.Завадскага, з 1940 у маскоўскім Т-ры імя Массавета. Для яе мастацтва характэрны шырыня дыяпазону, тэмпераментнасць, смеласць у выкарыстанні маст. прыёмаў. Сярод роляў: Маша («Чайка» А.Чэхава), Глафіра («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Машачка («Машачка» А.Афінагенава), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Жыўка («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Здымалася ў кіно: «Член урада» (1940), «Яна абараняе Радзіму» (1943), «Сельская настаўніца» (1947), «Маці» (1955). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948, 1951.
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1939). З акцёрскай сям’і Самойлавых. З 1886 у Александрынскім т-ры (пазней Ленінградскі акад.т-р драмы імя А.С.Пушкіна). Набыла вядомасць выкананнем роляў свецкіх жанчын — халодных, разважных, какетлівых. Творчасць адметная псіхалагізмам, вытанчанай іроніяй: Ранёва («Свеціць, ды не грэе» А.Астроўскага і М.Салаўёва), Гурмыжская («Лес» Астроўскага), Наталля Пятроўна («Месяц на вёсцы» І.Тургенева), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Паліна Бардзіна («Ворагі» М.Горкага), Ксенія Міхайлаўна, Лянчыцкая («Вогненны мост», «Байцы» Б.Рамашова), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКУ́ЛІНА-КАСІ́ЦКАЯ (Любоў Паўлаўна) (28.8.1827, с. Жданаўка Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 17.9.1868),
руская актрыса. На сцэне з 1843. Іграла ў Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і інш. у меладрамах, вадэвілях і операх. З 1847 у трупе Малога т-ра. Яе творчасць вызначалася яркім сцэн. тэмпераментам, шчырасцю перажыванняў. Найб. поўна самабытны талент актрысы раскрыўся ў п’есах А.Астроўскага; Кацярына («Навальніца», першая выканаўца гэтай ролі), Дуня («Не ў свае сані не садзіся»), Груша («Не так жыві, як хочацца»). Сярод інш. роляў: Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Марыя («Матчына блаславенне», пераробка франц. меладрамы) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЗІНЬ, Радзіня (Radziņa; па мужу Шалконе,
Šalkone) Элза Янаўна (н. 10.2.1917, г. Харкаў, Украіна), латвійская актрыса. Нар.арт.СССР (1976). З 1936 у Елгаўскім, з 1953 у Валміерскім т-рах, з 1954 у Латвійскім т-ры драмы імя А.Упіта (з 1989 Нац.т-р Латвіі). З 1949 здымалася ў кіно: «Райніс» (1949), «Гамлет» (1964), «Эдгар і Крысціна» (1966), «Кароль Лір» (1971), «Вей, ветрык!» (1974), «Насуперак лёсу» (1975), «Тэатр» (1978), «За шклянымі дзвярыма», «Інспектар Гул» (абодва 1979), «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» (1981), «Тайна «Чорных драздоў» (1983), «Апошні візіт» (1984), «Фотаздымак з жанчынай і дзіком» (1987), «Мая і Пая» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РХЕЛЬ (Таццяна Рыгораўна) (н. 19.1.1939, в. Шпакоўшчына Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1984). Скончыла Бел. театр.-маст.ін-т (1963). З 1963 у Гродзенскім, з 1967 у Магілёўскім абл.драм. т-рах, з 1970 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1987 у Т-ры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Рэсп. т-ры бел. драматургіі. Характарная актрыса. Створаныя М. вобразы вылучаюцца лірызмам, дакладнасцю псіхалагічнага малюнка, пранікненнем у сутнасць нац. характару, мілагучнай мовай. Найб. значныя ролі: у т-ры імя Я.Коласа — Маці і Ганна («Сымон-музыка» і «На дарозе жыцця» паводле Я.Коласа), Вольга Усцінаўна («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Ганна («Вечар» А.Дударава), Іхметава («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), пані Проціч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча); у Т-ры-студыі кінаакцёра — Батлейшчыца («Дзіця з Віфлеема» М.Пінігіна паводле бел.нар. песень, запісаных М.); у т-ры бел. драматургіі — Магрэта («Паваліўся нехта» паводле У.Галубка і Л.Родзевіча), герцагіня Йоркская і Ведзьма («Рычард III» і «Макбет» У.Шэкспіра), Гіра («Узлёт Артура VI, які можна было спыніць» Б.Брэхта), Мірчуткіна («Шампань-скага!» паводле жартаў А.Чэхава «Сватаўство», «Юбілей») і інш. Першая выканаўца партыі жаночага голасу ў 3-й сімфоніі «Белая вежа» А.Янчанкі, а таксама бел.нар. песень у спектаклі «Сымон-музыка», тэлеспектаклі «Новая зямля», кінафільме «Людзі на балоце» і інш. Пранікнёнасць гучання голасу, свабодная імправізацыйная манера блізкія да народна-песеннай выканальніцкай традыцыі. Здымаецца ў кіно («Подых навальніцы», «Трэцяга не дадзена», «Кантрольная па спецыяльнасці», «Радаўніца», «Плач перапёлкі», «Маці Урагану», «Яўдоха» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКА́ЛЬСКАЯ (Бірута Альфонсаўна) (11.6.1916, Вільня — 21.4.1996),
бел.актрыса. Сястра Г.А.Дакальскай. Вучылася ў Мінскім муз. тэхнікуме (1932—34). З 1935 у Бел. т-ры рабочай моладзі, у 1937—78 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Асаблівае месца ў яе творчасці займала роля Паўлінкі ў аднайм. п’есе Я.Купалы (сыграла яе больш за 450 разоў). Выконвала ролі дзяўчынак і падлеткаў, маладых дзяўчат, пазней характарныя, у якіх выявіла сапраўдны драматызм і выразную пластыку: Таццяна («Салавей» З.Бядулі), Марыля («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Тэкля («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Сцепаніда Моўчан («Амністыя» М.Матукоўскага), Дар’я («Дзядзечкаў сон» паводле Ф.Дастаеўскага), Жонка гаспадара лазні («Характары» В.Шукшына), мадэмуазель Куку («Безыменная зорка» М.Себасцьяна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЗДО́ВА (Лілія Сцяпанаўна) (н. 12.6.1927, г. Байрам-Алі, Туркменія),
бел. і рус.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1953), нар.арт. Расіі (1971). Скончыла Бел.тэатр.ін-т (1950). Працавала ў Бел. т-ры імя Я.Купалы. Выконвала ролі маладых гераінь. Яе знешнія даныя, сцэн. абаяльнасць, мяккасць, творчая індывідуальнасць спрыялі ўвасабленню на бел. сцэне нац. характару: Алена («Салавей» З.Бядулі), Дуня («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Насця («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1952; і ў фільме-спектаклі). З інш. роляў: Таня («Таня» А.Арбузава), Галя («У добры час!» В.Розава), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава). Знялася ў фільмах-спектаклях «Паўлінка», «Несцерка», «Хто смяецца апошнім». З 1957 у Ніжагародскім драм. т-ры імя М.Горкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКАЯ (Антаніна Георгіеўна) (н. 5.5.1917, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыла Растоўскае тэатр. вучылішча (1935). З 1936 працавала ў т-рах Растова-на-Доне, у 1958—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Мастацтва актрысы адметнае эмацыянальнасцю, рамант. узнёсласцю, уменнем ствараць шматпланавыя сцэн. характары. Сярод лепшых работ: Лявоніха і Клаўдзія («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Паўліна і Мамка («Зімовая казка» і «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Мамаева, Вара, Глафіра («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Дзікарка», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Алена («Мяшчане» М.Горкага), Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Ганна Іванаўна («Перад вячэрай» В.Розава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАВА (Таіса Фёдараўна) (н. 10.1.1924, в. Легастаева Іскітымскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
бел. і расійская актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыла Новасібірскае тэатр. вучылішча (1949). Працавала ў т-рах Новасібірска, Кустаная, Брэсцкім абл.драм. (1951—56), у 1956—93 у валгаградскіх абл.драм. і юнага гледача. Творчасць актрысы адметная тонкім лірызмам, глыбокім псіхалагізмам у распрацоўцы характараў. У Брэсцкім абл.драм. т-ры выканала ролі: Наталлі («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Байбы («Вей, ветрык» Я.Райніса), Ніны («Маскарад» М.Лермантава), Кацярыны («Навальніца» А.Астроўскага), Лізы («Дваранскае гняздо» І.Тургенева), Ніны Зорынай («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ніны Зарэчнай («Чайка» А.Чэхава), Веры («Апошнія» М.Горкага), Каці («Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава) і інш.