АГАДЖАНЯ́Н (Сцяпан Меліксетавіч) (28.12.1863, г. Шуша, Нагорны Карабах — 13.12.1940),
жывапісец-партрэтыст. Нар. мастак Арменіі (1938). Вучыўся ў маст. студыі ў Марселі (1886—90) і ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1897—1900). Выкладаў у Ерэванскім маст. вучылішчы (1922—40). Рэаліст. партрэты Агаджаняна адметныя глыбокім псіхалагізмам, стрыманым каларытам (партрэты бацькі і маці, аўтапартрэт, «Дзядзька Седрак», «Васіл», «Беспрытульнік» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧА́ННІКАЎ (Кім Аляксандравіч) (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1957 у Бел.сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел.акадэмііфіз. выхавання і спорту. Навук. працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЭМАРЫ́Н (франц. garde-marine літар. марская гвардыя),
званне ў ВМФ Расіі ў 1716—1917. Уведзена Пятром I для выпускнікоў Марской акадэміі пры накіраванні іх на флоцкую практыку (пасля практыкі атрымлівалі афіцэрскі чын). Напачатку прыраўноўваліся да салдат гвардыі і насілі форму Праабражэнскага палка. З 1752 гардэмарынамі наз. выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса. У 1906 уведзена званне «карабельны гардэмарын».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯШКЕ́ВІЧ (Адам Станіслававіч) (1.11.1902, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.9.1962),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1959). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абароны Масквы, Ленінграда, вызвалення Польшчы, баёў за Берлін. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, нам.нач. Ваенна-паветр.акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Уладзімір Сяргеевіч) (18.11.1867, г. Разань, Расія — 6.9.1933),
савецкі біяхімік. Акад.АНСССР (1929). Чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1890), працаваў у ім. Навук. працы па біяхіміі мышачнай тканкі, азоцістым абмене, хіміі бялкоў. Адкрыў новыя азоцістыя злучэнні ў саставе мышцаў — карназін і карніцін (вітамін Bт). Аўтар першага дапаможніка па мед.хім. аналізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 8.3.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1971), праф. (1973). Скончыў БПІ (1955). З 1956 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэарэт. і эксперым. даследаваннях дэфармацыйнага механізму ўшчыльнення парашковых цел і выяўленні заканамернасцей працэсу прасавання метал. парашкоў.
Тв.:
Теория прессования металлических порошков. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (29.10.1909, в. Бялевічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 14.4.1976),
ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1967). Скончыў акадэміі Ваенна-гасп. (1941) і Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім фронце: пам. і нам.нач. аддзела ў штабе тылу фронту, нам. камандзіра дывізіі і корпуса па тыле. Да 1968 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІ́ЗМУ ПІК,
найвышэйшая вяршыня на Паміры, у месцы адгалінавання хр. Пятра Першага ад хр.Акадэміі навук, на Пн Таджыкістана. Выш. 7495 м. На схілах — магутныя фірнавыя палі і ледавікі (Бівачны, Бяляева, Памірскае фірнавае плато) агульнай пл. 136 км². Першае ўзыходжанне ў 1933 здзейсніў сав. альпініст Я.М.Абалакаў. У 1933—62 наз. пік Сталіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 8.3.1936, С.-Пецярбург),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі. Канд.тэхн.н. (1968); праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1963). З 1963 у Ваен.акадэміі Беларусі. Навук. працы па кіраванні беспілотнымі аб’ектамі, выкарыстанні метаду дынамікі момантаў для аналізу ўзаемадзейных працэсаў абслугоўвання. Распрацаваў метады аналізу дынамічных сістэм са стахастычнай нелінейнасцю.