1. У старажытным Рыме — пасада цэнзара (у 1 знач.).
2. У капіталістычных краінах — нагляд за друкам, за зместам друкаваных твораў, пастаноўкай п’ес, кінафільмаў і пад. Царская цэнзура. Ваенная цэнзура. □ Усе газеты і пісьмы, адрасаваныя палітычным вязням у Лукішках, праходзілі строгую пракурорскую цэнзуру.Машара.Штораз часцей на старонках «Нашай нівы» белыя плямы: цэнзура лютуе.Мядзёлка.// Установа, якая ажыццяўляе такі пагляд. Друкаваўся Максім Танк і ў легальным камуністычным «Часопісе для ўсіх», які зноў жа быў забаронен цэнзурай на першым нумары.Бугаёў.
3. Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой‑н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.
[Лац. censura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаго́1, прысл.
1.пытальнае. З якой прычыны?, чаму?, навошта? Але чаго яна [Мальвіна] марудзіць? Чаму не выйдзе да стала?Колас.Чаго хмурыцца неба сіняе?Купала.[Міколу] рабілася млосна і ён злаваўся: чаго.. [Зося] маўчыць ды сумуе?Гартны.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучнікавага слова ў даданых дапаўняльных сказах і адпавядае словам: а) з якой прычыны, чаму. Стаіць дзед і на іх [Міколку з бацькам] глядзіць, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі.Лынькоў.Наіўна дзівяцца дома, Чаго я такі худы.Маляўка; б) навошта, з якой мэтай. Расказаў.. [Андрэй] сонцу, чаго прыйшоў.Якімовіч.
чаго́2,
гл. што 1 (у 1, 6, 8, 9 і 13 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкадлі́вы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць шкоду, страту; шкодны. [Ніна:] — Як там [у гарбарні] дрэнна было працаваць! Такое паветра там дрэннае, шкадлівае.Гурскі.Між тым усе гэтыя сляпыя агульныя выразы вельмі шкадлівы, бо яны звязваюць уніклівую думку чалавека, заспакойваюць і закалыхваюць яе, як закалыхваюць крыклівае дзіця.Колас.
2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, свавольны, памаўзлівы. Такі ўжо, брат, шкадлівы [сын], Што горшага няма: Учора зноў у слівах Яго злавіў Кузьма!.. Гілевіч. Як кот — шкадлівы, а як заяц — баязлівы.Прымаўка.
шкадлі́вы2, ‑ая, ‑ае.
Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль. — Ціха ты! — пачуўся з печы голас, аднак не строгі, не з’едлівы, а зусім памяркоўны, нібы нават шкадлівы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
follow[ˈfɒləʊ]v.
1. ісці́ ўслед/сле́дам; надыхо́дзіць;
Follow me. Ідзі ўслед за мной.
2. гна́цца (за кім-н.), прасле́даваць;
I think we’re being followed. Мне здаецца, што за намі гоняцца.
3. сачы́ць; слу́хаць ува́жліва;
Do you follow the speaker? Вы слухаеце прамоўцу?
4. разуме́ць;
I didn’t quite follow you. Я не зусім вас зразумеў.
5. трыма́цца, прытры́млівацца;
follow the rules прытры́млівацца пра́віл(аў);
follow the advice выко́нваць пара́ду;
follow an example браць пры́клад
6. выніка́ць;
it follows from this that… з гэ́тага выніка́е, што…
♦
follow suit рабі́ць то́е ж са́мае;
as follows насту́пны, такі́;
My proposal is as follows. У мяне такая/наступная прапанова.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
black2[blæk]adj.
1. чо́рны; цёмны;
a black night цёмная ноч;
turn black чарне́ць, счарне́ць;
His face was black with anger. Яго твар сцямнеў ад злосці.
2. чарнаску́ры, цемнаску́ры;
black race чо́рная ра́са
3. бру́дны;
black hands бру́дныя ру́кі
4. злы, зло́сны;
look black at smb. злава́ць на каго́-н.; кі́нуць зло́сны по́зірк на каго́-н.
5. змро́чны, пану́ры; тужлі́вы; безнадзе́йны;
black despair ро́спач, безвыхо́дны адча́й;
black humour «чо́рны гу́мар», змро́чны гратэ́ск
♦
as black as ink чо́рны як са́жа; змро́чны, бязра́дасны;
black and blue уве́сь у сіняка́х;
He is not as black as he is painted. Ён не такі благі, як яго малююць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
до́бры, -ая, -ае.
1. Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.
Д. па натуры чалавек.
Добрая душа.
2. Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, з дадатнымі ўласцівасцямі, такі, як патрэбна.
Д. характар.
Добрая кніга.
Д. густ.
Д. настрой.
Добрыя ўмовы.
3. Заснаваны на жаданні дабра.
Д. водзыў.
Добрая парада.
4. Які карыстаецца славай, слаўны, чысты.
Добрае імя.
Пакінуць аб сабе добрую памяць.
5. Умелы, старанны ў рабоце, здольны.
Д. гаспадар.
Д. майстар.
Д. работнік.
6. Даволі вялікі па колькасці, памеры (разм.).
Д. кавалак.
Д. заробак.
7. Дабратворны, спрыяльны.
Д. ўплыў.
Д. клімат.
8. Удачны, паспяховы.
Д. вынік.
Добрыя паказчыкі.
9. Прыдатны для ўжывання, карыстання.
Д. грыб.
10. Блізкі па-сяброўску, звязаны ўзаемнай сімпатыяй.
Д. знаёмы.
11. Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.
Добрая прымета.
Добрая навіна.
◊
Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім-н. вечарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яшчэ́.
1.прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.
Падліць я. малака ў шклянку.
Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.
2.прысл. Ужо, у мінулым.
Купіў касцюм я. тры месяцы назад.
3.прысл. Да гэтага часу.
Стары я. рухавы.
Бацькі дома я. няма (пакуль няма).
4.прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.
Я. паспею на аўтобус.
Я вам я. спатрэблюся.
Я. малады.
5.прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.
Ён я. ніжэй сагнуўся.
6.злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.
Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.
7.часц.Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.
Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!
Акучнік забраў Сяргей. — Які я.
Сяргей?
◊
Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...
Я. б ты не быў задаволены!
Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.
Гэта я. нічога.
Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вінны1 ’вінаваты’ (БРС, Шн.; КЭС, лаг.; Бяльк., Мат. Гом.); ’той, хто мае доўг’ (КЭС, лаг.; Нас.); ’слухмяны, пакорлівы’ (Нас.). Укр.винний ’вінаваты’; ’даўжнік’, рус.пск.винный ’прычынны’, наўг., калін. ’магчымы, такі, які можа адбыцца’, ст.-рус.винный ’прычынны’; ’вінаваты, абвінавачваемы’; ’даўжнік’, польск.winny ’вінаваты, які заслугоўвае пакарання’, в.-луж.уст.winny ’вінаваты’, чэш.vinný ’тс’, славац.vinný ’вінаваты, вінны’. Паўночнаслав. прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ ад асновы назоўніка віна́1 (гл.).
Ві́нны2 ’які мае адносіны да віна’, вінны спірт, вінны перагар, вінны колер, вінны смак і інш. (БРС, КТС, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Бяльк.), укр.винний ’вінны, вінаградны’, рус.винный ’вінны’, паўн.-рус. ’напоўнены віном’, калуж.винная трава ’грушанка, Pirola secunda L.’ польск.winny ’вінны, вінаградны’, в.-луж.winny, чэш.vinný, славац.vínny, балг.винен ’тс’, винена болест ’эпілепсія’, ст.-слав.виньнъ. Прасл.vinьnь, якое ў некаторых паўднёваслав. мовах даўно змяніла свой канчатак ‑ьnъ на ‑ов, ‑ован, ‑jen, ‑ьски (Скок, 3, 595), відаць, таму, каб пазбегнуць аманіміі з вінны ’вінаваты’. Тое ж мы маем і ў іншых слав. мовах. Утворана ад віно́ (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьnъ.
Вінны3 ’піковы (пра масць у картах)’ (КТС, Нас.). Утворана ад ві́на1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багня́1 ’ягня, баранчык’ (Нас.). Параўн. ст.-укр.багня (XVII ст.) ’тс’, чэш.bahnice ’аўца, што хутка дасць патомства’, славац.bahniatko ’ягня’ і г. д. Да геаграфіі слова параўн. Машынскі, JP, 11, 142–145. Утварэнне на аснове слав.*bagniti sę | (j)agniti sę ’ягніцца, цяліцца’ (форма з b‑ узнікла прэфіксальнай дэкампазіцыяй: ob‑agniti sę → o‑bagniti sę‑ → bagniti sę: польск.bagnić się, чэш.bahniti se, балг.ба́гни се і г. д., гл. Ільінскі, PF, 11, 184; Машынскі, JP, 11, 145–147; Лорэнц, Pomor., I, 13; Лер-Сплавінскі, O pochodzeniu, 159 і наст.; Махэк₂, 221; Брукнер, 197; Бернекер, 24). А ўсё-такі ці не запазычанне гэта ў бел. і ўкр. мовах з зах.-слав. моў?
Багня́2 ’пушыстая пупышка на вярбе’ (Нас.). Параўн. ба́гнята ў Бярынды, 189: «Ва́їе: пру́тье фині́ково, ро́зки дактѷлу, або полмо́вого де́рева, з квѣтом лоза́, ба́гнѧта, шутки». Укр.багня́, багні́тка ’каташок, коцік на дрэве’, польск.bagniątko ’тс’ і г. д. Да багня́1 (коцікі на дрэве, асабліва пушыстыя, часта носяць назву ягня, параўн. яшчэ ўкр.ба́зька ’аўца; коцік на дрэве’; слав.(j)agnędъ: чэш.jehněd ’тс’; Бернекер, 25). Параўн. Махэк₂, 221; Бернекер, 25; Брукнер, 197; Ільінскі, PF, 11, 184.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕМІРО́ВІЧ-ДА́НЧАНКА (Уладзімір Іванавіч) (23.12.1858, г. Азургеты, Грузія — 25.4.1943),
расійскі рэжысёр, драматург, рэфарматар і тэарэтык т-ра. Нар.арт.СССР (1936). Вучыўся на фіз.-матэм. і юрыд. ф-тах Маскоўскага ун-та (1876—79). З 1877 выступаў як тэатр. крытык і пісьменнік. Аўтар п’ес «Апошняя воля» (1888), «Новая справа» (1890), «Золата» (1895), «Цана жыцця» (1896), «У марах» (паст. 1901). Незадаволены станам рас.сцэн. мастацтва канца 19 ст., прапанаваў рэформы, каб пазбавіць сцэну ад пошлага рэпертуару, ідэйнага застою, руціны і штампаў акцёрскага выканання, але яго праекты адхіляла дырэкцыя імператарскіх т-раў. З 1891 працаваў у Маскоўскім філарманічным т-ве. У 1898 з К.Станіслаўскім заснаваў Маскоўскі мастацкі тэатр (МХТ; з 1919 Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр) якімі кіраваў. У трупу т-ра ўвайшлі многія яго выхаванцы па драм. аддзяленні філарманічнага т-ва (В.Кніпер-Чэхава, І.Масквін, У.Меерхольд). У праграмных спектаклях «Чайка» (1898), «Дзядзька Ваня» (1899), «Тры сястры» (1901) і «Вішнёвы сад» (1904) А.Чэхава, «На дне» М.Горкага (1902), пастаўленых з Станіслаўскім, былі рэалізаваны ідэі рэв. пераўтварэння сцэны. Ажыццяўляў прынцып маст. цэласнасці пастаноўкі, сцвярджаў вядучую ролю рэжысёра як інтэрпрэтатара замыслу драматурга і стваральніка спектакля. Гал. месца ў рэпертуары МХТ займалі тагачасныя драмы Чэхава і М.Горкага, творы Г.Ібсена, Г.Гаўптмана. Пры іх увасабленні дамагаўся тонкасці псіхал. аналізу, раскрываў падтэкст, ствараў атмасферу і настрой кожнай карціны, што надавала мастацтву т-ра жыццёвасць, спалучала яго творчасць з дэмакр. імкненнямі прагрэс.рус. інтэлігенцыі. Сярод найб. значных рэжысёрскіх работ дарэв. перыяду — «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра (1903), «Анатэма» Л.Андрэева (1909), «Браты Карамазавы» і «Мікалай Стаўрогін» паводле Ф.Дастаеўскага (1910, 1913), «Жывы труп» Л.Талстога (1911, са Станіслаўскім), «Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына (1914). У сав. час рэарганізаваў і абнавіў т-р; паставіў «Пугачоўшчыну» К.Транёва (1925), «Блакаду» У.Іванава (1929), плённа ўвасабляў рус. класіку: «Уваскрэсенне» (1930) і «Ганна Карэніна» (1937) паводле Л.Талстога, «Навальніца» А.Астроўскага (1934), «Тры сястры» (новая рэдакцыя 1940). Пастаноўка п’есы «Ворагі» М.Горкага (1935) прадэманстравала сінтэз «трох успрыманняў», якія сцвярджаў Н.-Д.: сац., псіхал. і тэатральнага. Такі сінтэз, на яго думку, з’яўляўся абавязковай умовай высокай мастацкасці і ідэйнай насычанасці спектакля. У 1919 ён арганізаваў пры МХТ муз. студыю (з 1926 Муз.т-р імя Н.-Д., з 1941 Муз.т-р імя Станіслаўскага і Н.-Д.). Найб. значныя пастаноўкі ў муз. т-ры: «Лісістрата» Арыстафана (1923), «Травіята» Дж.Вердзі, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (абедзве 1934), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «У буру» Ц.Хрэннікава (1939). У 1944 у Маскве ў доме, дзе ў 1938—43 жыў Н.-Д., створаны яго музей-кватэра. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1943.
Тв.:
Из прошлого. М., 1936;
Театральное наследие. Т. 1—2. М., 1952—54;
Пьесы. М., 1962;
Режиссерский план постановки трагедии Шекспира «Юлий Цезарь». М., 1964;
Рецензии. Очерки. Статьи. Интервью. Заметки, 1877—1942. М., 1980;
Рождение театра. М., 1989;
Святые горы. Донецк, 1990.
Літ.:
Марков П.А. Режиссура В.И.Немировича-Данченко в музыкальном театре. М., 1960;
Фрейдкина Л.М. Дни и годы В.И.Немировича-Данченко: Летопись жизни и творчества. М., 1962;
В.И.Немирович-Данченко ведет репетицию. М., 1965;