Радчу́ха ’памылка пры ўвядзенні асновы красён у бёрда’ (ганц., Сл. ПЗБ). Утворана ад рад1 або рэ́дкі (гл.) па той жа словаўтваральнай мадэлі, што і словы шасту́ха, сяму́ха ’назвы бёрда па колькасці пасмаў асновы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Разкярэ́ша (розкере́ша) ’нерастаропны, маруда’ (іван., Непакупны, Связи, 194), ’брудны, мурза’ (пруж., там жа), укр.палес.розкере́ша ’крываногі, клышаногі’, ’развілка ў сасне’. Кантамінацыя балт.keréža і разкарака (разкоря́ка) ’разгалінаванае дрэва’ (Непакупны, Связи, 195). Гл. раскярэша.
Стабаро́к, стабаро́чак ‘сцяблінка’ (даўг., Сл. ПЗБ). З літ.stíebas, stãbaras ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ, там жа), што найбольш верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах. Аднак нельга выключыць і працяг прасл.*stoborъ/*stъbъrъ, гл. стабурчыць. Параўн. стаўбур, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
denn
1.cj
1) так як, таму́ што, бо
2) чым;
mehr ~ je больш, чым калі́-н.
2.prtcжа, хіба́ (ужываецца для ўзмацнення);
was ~ ? што ж?;
ist er ~ krank? хіба́ ён хво́ры?;
sei es ~! няха́й бу́дзе так!;
es sei ~ хіба́ то́лькі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Гарба́та ’чай’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр.дыял.зах.герба́та, гарба́та ’тс’. Запазычанне з польск.herbata (дыял.harbata) ’чай’. У першай частцы гэтага слова лац. назва расліны наогул (herba), у другой бачаць паўд.-кіт. назву чаю tē. Як думаюць некаторыя даследчыкі (агляд гл. у Слаўскага, 1, 416), у польск. мову назва трапіла праз гал.herba thee (адсюль і іт.erba tè). Гл. Слаўскі, там жа; Брукнер, 171. Паводле іншай версіі (Слаўскі, там жа), у другой частцы слова трэба бачыць лацінізаваную форму назвы чаю ‑thea (такая форма засведчана даўно).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гразі́ць ’гразіць’. Прасл.*groziti ’гразіць і г. д.’ (агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 143): рус.грози́ть, укр.грози́ти, балг.грозя́, серб.-харв.гро̀зити. Дзеяслоў утвораны ад прасл.*groza ’страх; жах; штосьці страшнае; пагроза’; параўн. бел.граза́ ’граза; навальніца’, укр.гроза́, рус.гроза́, чэш.hrůza ’страх, жах’, польск.groza ’небяспека’, балг.гроза́ ’штосьці страшнае’, ст.-слав.гроза ’жах’. Магчыма, гукапераймальнага паходжання (*g‑r‑g̑‑: параўн. грэч.γοργός ’страшны’). Трубачоў, там жа, 141–142 (з аглядам літ-ры). Сюды ж адносіцца і бел. прыметнік гро́зны (прасл.*grozьnъ, гл. Трубачоў, там жа, 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўчо́м (не въ чомъ) ’ах як; вось чаму; вось табе (і)’ (Нас.), ’нездарма’ (Барцоўскі, Шляхціц Завальня), неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС), параўн. польск.niewczym, niewczymci ’тс’. Першаснае спалучэнне, раскрытае Насовічам, што было заменена пазней спалучэннем у нечым (гл. нешта), польск.w nieczym ’у чымсьці’, далей ’не ўпустую’, ’нездарма’ (Брукнер, 362). Карскі (2–3, 453) цытуе народныя песні з формамі учом: учом ты ни цвила? у чом замуж ни ишла?, якія дэманструюць першаснае спалучэнне; у тым жа значэнні ’чаму’, гл. чом: чом ты, каваль, ни куеш (там жа). Параўн. няўком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўчу́к ’каўчук, эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і выкарыстоўваецца для вырабу гумы’ (ТСБМ, БРС). Паводле Фасмера, 2, 211, запазычана з ням.Kautschuk або франц.caoutchouc. Шанскі (2, К, 100) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова ўзята з франц. на пачатку XIX ст. і ўпершыню фіксуецца ў слоўніку 1816 г. Франц. слова ўзята з мовы лацінаамерыканскіх індзейцаў. Паводле Фасмера, там жа, крыніцай з’яўляецца слова cahuchuc з індзейскай мовы майнас. Не абгрунтаваны пункт погляду аб запазычанні слова з англ. крыніцы. Гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салда́т ’радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус.солда́т ’тс’, якое вядома з 1515 г.; запазычана праз зах.-еўр. мовы (ням.Soldat, франц.soldat і г. д. з італ.soldato ад soldare ’наймаць’); Праабражэнскі, 2, 352; Клюге, 568; Фасмер, 3, 709. З рус. і салдафо́н ’ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек’ (ТСБМ); у рус. з солдат пад уплывам уласнага імя Агафон, гл. Фасмер, там жа. Ст.-бел.салдатъ (1710 г.) з той жа крыніцы (Булыка, Лекс. запазыч., 63).