бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца мяккай лірычнасцю, духоўным багаццем, выразнай пластычнасцю: Наташа, Зіна («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Цешча («Дом на мяжы» С.Мрожака), Марыся (радыёспектакль «Хамуціус» паводле А.Куляшова; Дзярж. прэмія Беларусі 1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́СКІН Веньямін Львовіч (28.4.1899, г. Панявежыс, Літва — 12.8.1952),
яўрэйскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна III» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948. Рэпрэсіраваны ў 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Фёдар Мікалаевіч (н. 20.9.1929, в. Гірсаўка Прыазоўскага р-на Запарожскай вобл., Украіна),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1954). Працуе ў Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных, камедыйных роляў: Трахім («Прымакі» Я.Купалы), Зайчык («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Стары («Ладдзя роспачы» У.Караткевіча), Белагубаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Настаўнік танцаў («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Цыба («Змова Фіеска ў Генуі» Ф.Шылера). Яго мастацтва вызначаецца мяккім лірызмам, дасціпнасцю, народнасцю і псіхалагізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУ́МНАЎ Канстанцін Мікалаевіч (1.5.1873, г. Лебядзянь Ліпецкай вобл., Расія — 24.3.1948),
рускі піяніст, педагог; стваральнік адной з сусветна вядомых школ піянізму. Нар.арт.СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1894, клас П.Пабста), выкладаў у ёй (праф. з 1899, у 1924—29 рэктар). Канцэртаваў з 1895. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў розных эпох, стыляў і жанраў. Тонкі інтэрпрэтатар фп. твораў П.Чайкоўскага. Сярод вучняў: А.Бабаджанян, Л.Аборын, Я.Фліер. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФІНІТЫ́Ў (ад лац. infinitivus няпэўны), неазначальная форма дзеяслова,
пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне безадносна да асобы, часу і спосабу. Паводле паходжання ў слав. мовах — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў. Мае трыванне і стан («рабіць—зрабіць—зрабіцца»), У бел. мове І. складаецца з дзеяслоўнай асновы і суфіксаў «-ць», «-ці», «-чы» («чытаць», «несці», «секчы»). У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асн.ч. састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналіт. форм часу дзеяслова («буду ісці»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́РАВА Лютфія Рашыджанаўна (н. 7.12.1932, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—83 салістка Тадж.т-ра оперы і балета (г. Душанбе). Сярод партый у нац. операх — Нісо («Бахціёр і Нісо» С.Баласаняна), Гульру («Пулат і Гульру» Ш.Сайфіддзінава), у класічных — Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дэздэмона, Аіда («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі), Бес («Поргі і Бес» Дж.Гершвіна), у аперэтах — Сільва («Сільва» І.Кальмана), Чана («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́СА (Canossa),
замак у Паўн. Італіі, за 18 км на ПдЗ ад г. Рэджа-нель-Эмілія, пабудаваны ў 10 ст. Тут у студз. 1077 адбылася значная падзея ў гісторыі барацьбы за інвестытуру. Адлучаны ад каталіцкай царквы і пазбаўлены прастола імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» Генрых IV (гл. ў арт.Генрых, герм. правіцелі) у рыззі і босы 3 дні прасіў тут даравання і літасці ў свайго праціўніка рым. папы Грыгорыя VII. З таго часу выраз «ісці ў К.» азначае згоду на зневажальную капітуляцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНДА́Ш (сапр.Румянцаў Міхаіл Мікалаевіч; 10.12.1901, С.-Пецярбург — 31.3.1983),
расійскі артыст цырка, комік. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў тэхнікум цыркавога мастацтва (1930). Дэбютаваў у Маскоўскім цырку-шапіто як клоун-дывановы. Упершыню ў вобразе К. пачаў выступаць у 1934—35 у Ленінградскім цырку (узяў псеўданім франц. мастака-карыкатурыста). Выступаў з пантамімічнымі рэпрызамі, камічнымі мініяцюрамі, сатыр. нумарамі на актуальныя грамадска-паліт. тэмы. Стварыў вобраз-маску наіўнага і цікаўнага дзівака. З 1946 маст. кіраўнік групы клоунаў. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛЬКІ агульная назва дробных рыб сям. селядцовых. Аб’ядноўваюць 2 роды: цюлькі і шпроты. Цюлькі
(4 віды) пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім і Чорным морах; шпроты (6 відаў) — у паўн.ч. Атлантыкі (у т. л. ў Балтыйскім і Чорным м.) і ў Паўд. паўшар’і. У цюлек ад горла да ануса цягнецца «кіль» (адсюль назва),
2 апошнія прамяні ў анальным плаўніку падоўжаныя.
Даўж. да 18 см, тлушчу ў шпротаў да 15,2%, у цюлек да 18,5%. Стайныя, планктонаедныя рыбы. Ікра пелагічная. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ Міхаіл Міхайлавіч (20.11.1880, С.-Пецярбург — 9.7.1942),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Пачаў прафес. дзейнасць у 1901 у правінцыяльных т-рах, з 1904 у маскоўскім Т-ры Корша, з 1909 (з перапынкамі) у Малым т-ры. Творчасць вызначалася высокай прафес. культурай, характарнасцю ў выкананні камедыйных і сатыр. роляў: Цяляцеў, Лыняеў, Дудукін, Гарадулін («Шалёныя грошы», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля). Здымаўся ў фільмах.