КЛІ́МАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.7.1892, Масква —9.9.1962),
расійскі вучоны ў галінеавіяц. маторабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943), ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Працаваў на кіруючых пасадах у НДІ і на авіяц. з-дах, выкладаў у ВНУ. З 1935 гал. канструктар авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя рухавікі для знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял.Айч. вайну. У пасляваен. перыяд распрацаваў шэраг паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ (Уладзімір Афанасьевіч) (н. 1.11.1940, с. Прасноўка Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне дэфектаскапіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Ташкенцкі політэхн.ін-т (1966). З 1975 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. З 1995 у НДІбуд. матэрыялаў. Навук. працы па фіз. асновах палярызацыйна-частотных метадаў радыёхвалевага кантролю матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і прылады для дэфектаскапіі дыэлектрычных асяроддзяў, дыягностыкі слаістых сістэм з неэлектраправодных матэрыялаў і радыёхвалевай эліпсаметрыі танкаплёначных структур.
Тв.:
Радиоволновая эллипсометрия. Мн., 1985 (разам з Я.М.Куляшовым, М.М.Пунько);
Радиоволновая эллипсометрия диэлектрических структур. Мн., 1989 (разам з М.В.Любецкім, С.А.Ціхановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЮХ (Уладзімір Сяргеевіч) (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.
Тв.:
Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.Я.Залескім);
Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОТ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 5.9.1960, в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галінетэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1997). Скончыў БДУ (1982). З 1982 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1993 праф.БДУ. Навук. працы па тэорыі дынамічных сістэм, метадах і алгарытмах аптымальнага дыскрэтнага кіравання і даследавання самаарганізавальных сістэм, лічбавай апрацоўцы (фільтрацыі, рэстаўрацыі, кампрэсіі, ідэнтыфікацыі) сігналаў і відарысаў.
Тв.:
Дискретные модели динамических систем на основе полиномиальной алгебры. Мн., 1990;
Быстрые алгоритмы и программы цифровой спектральной обработки сигналов и изображений. Мн., 1995 (разам з А.Б.Мінервінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́ВІЧ (Вікенцій Іванавіч) (н. 18.2.1931, в. Старынкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і акустыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў БДУ (1954). У 1977—91 у Ін-це прыкладной фізікі, у 1961—72 і з 1994 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці, цеплафіз. вымярэннях, ультрагукавых метадах даследавання. Распрацаваў нестацыянарныя частотныя метады даследавання ўласцівасцей асяроддзя, заснаваныя на выкарыстанні эфектаў зрушэння частаты хваль.
Тв.:
Теплообмен в электродуговом нагревателе газа. М., 1974 (у сааўт.);
Ультразвуковые частотно-фазовые методы исследования и неразрушающего контроля. Мн., 1985.
бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.
Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук. асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.
Тв.:
Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.П.Батурам, Л.Ю.Шыліным);
Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разам з А.П.Курулёвым, М.П.Батурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Леанід Васілевіч) (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1995, чл.-кар. 1992), д-рс.-г.н. (1983). Скончыў БСГА (1960). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэктара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Іван Сямёнавіч) (н. 10.4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў Казанскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэктара), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне». Навук. працы па даследаванні трываласці і надзейнасці элементаў энергет. абсталявання, па пытаннях рэсурсаэнергазберажэння. Распрацаваў тэорыю разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна нагрэтых цел ва ўмовах рэактарнага апрамянення.
Тв.:
Прочность тепловыделяющих элементов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Прочность элементов конструкций при облучении. Мн., 1990 (разам з В.Б.Несцярэнкам, Б.Я.Цвяркоўкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІНКО́ВІЧ (Канстанцін Антонавіч) (7.11.1919, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія — 8.10.1998),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1973). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1967). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1948), дзе і працаваў (у 1953—62 заг. кафедры, з 1970 рэктар). У 1962—70 заг. кафедры, з 1977 праф.Бел.пед. ін-та. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі, арг-цыі і сац. ролі спорту. Адзін з аўтараў кніг «Савецкі алімпіец: сацыяльны партрэт» (1979), «Фізічная культура і спорт Беларусі» (1988).
Тв.:
Развитие физической культуры и спорта в БССР, Мн., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛЕ́НКА (Таццяна Мацвееўна) (н. 25.5.1919, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1955), праф. (1973). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыла Вільнюскі пед.ін-т (1950). З 1960 у Бел.пед. ун-це (да 1973 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах педагогікі, арг-цыі навуч.-выхаваўчага працэсу, тэорыі, методыкі і метадалогіі выхавання ў сярэдняй і вышэйшай школе.
Тв.:
Задачи и упражнения по педагогике. 2 изд. Мн., 1978;
Основы учебно-воспитательной работы со студентами младших курсов. Мн., 1978;
Воспитание нравственности: Задания и упражнения. 3 изд. Мн., 1983;
Управление школой: Задачи и деловые игры. Мн., 1988.