ШАПЕ́ЛІН Алег Паўлавіч (н. 12.8.1929, г. Раднікі Іванаўскай вобл., Расія),

расійскі і бел. вучоны ў галіне гігіены, фізіялогіі працы і прафпаталогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1973). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед. ін-т (1953). З 1962 ва Уладзівастоцкім мед. ін-це, Далёкаўсходнім філіяле НДІ працы. З 1978 у Віцебскім мед. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па фізіёлага-гігіенічнай ацэнцы шумоў, гігіене працы ў прам-сці, навучальна-метадалагічных праблемах мед. адукацыі.

Тв.:

Гигиена труда в судоремонтной промышленности М., 1979;

Урбанизация и здоровье. М., 1991.

т. 17, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)