ШАЛЫ́ГА Мікалай Уладзіміравіч (н. 14.11.1950, в. Краснае Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне малекулярнай біяфізікі і біяхіміі. Д-р біял. н. (2001). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1973). З 1976 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (з 2002 заг. лабараторыі). Навук. працы па рэгуляцыі біясінтэзу тэтрапіролаў, фотадынамічных працэсах, акісляльным стрэсе і антыаксідантных сістэмах.

Тв.:

Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999 (у сааўт.);

Идентификация форм порфириновых предшественников хлорофилла и их физиологического действия в зеленых проростках ячменя // Физиология растений. 1999. Т. 46, № 5.

С.​С.​Мельнікаў.

т. 17, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)