1. Узброеная варта. [Койфер] выклікаў каравул. Праз хвіліну салдаты абкружылі яго дом.Шамякін.Часам даносяцца з аэрадрома прыглушаныя травой крокі людзей, відаць — змяняецца каравул.Лынькоў.
2. Нясенне варты; абавязкі па ахове чаго‑н. Несці каравул. □ Сходзіць [Мікалай] у каравул, пачысціць аўтамат і цэлыя суткі адпачывае.Алешка.
3.узнач.выкл.Разм. Заклік на дапамогу ў выпадку небяспекі. — Каравул! Палкоўніка ўкралі.Лынькоў.
•••
Узяць на каравулгл. узяць.
Браць (узяць) пад каравулгл. браць.
Хоць каравул крычыгл. крычаць.
[Ад цюрк. караул — варта, дазор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паніжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца, стаць ніжэйшым або размясціцца ніжэй. Матчын дом, здаецца, яшчэ глыбей уехаў у зямлю, паніжэў, паблажэў.Навуменка.Ляснік падышоў да браканьера, і той адразу панік, паніжэў.Кірэенка.Сонца паніжэла і зрабілася нейкім асабліва літасцівым і добразычлівым да зямлі: не пячэ, не сушыць, а толькі песціць — нібыта купае яе, стомленую і знямоглую за лета, у ласкавых промнях.Васілевіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Паменшыцца (аб узроўні, інтэнсіўнасці і пад.). Напружанне току паніжэла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасце́нак, ‑нка, м.
1. Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі. Міжвольна Камлюк глянуў на карту, што вісела на прасценку між акон.М. Ткачоў.— Глядзіце на гэты дом і мяркуйце: чаму ў яго прасцецкі паміж вокнамі такія маленькія?Даніленка.//Абл. Перагародка. [Паўлюк] рагатаў і рагатаў так гучна, што з-за дашчанага прасценка пачуўся стук.Хведаровіч.
2.Абл. Прамая дарожка, якая раздзяляе поле. Вырываючыся з вузкага прасценка, абапал якога высаджаны маладыя прысады, дарога зварочвае на шырокі выган.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
near4[nɪə]prep.
1. недалёка ад, каля́, ля (пра час і адлегласць);
My house is near the station. Мой дом недалёка ад станцыі;
It must be near 3 o’clock. Зараз, напэўна, каля трох гадзін.
2. ама́ль, ледзь не;
She was near tears. Яна ледзь не плакала.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
flaming
[ˈfleɪmɪŋ]
adj.
1) які́ пала́е агнём, у агні́
a flaming house — дом у агні́
2) агні́сты, я́ркі, зы́ркі, палымя́ны
flaming eyes — палымя́ныя во́чы
3) бурлі́вы, гвалто́ўны, неапанава́ны, гара́чы
flaming youth — бурлі́вая маладо́сьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
strenuous
[ˈstrenjuəs]
adj.
1) напру́жаны, цяжкі́
We had a strenuous day moving into our new home — Мы ме́лі цяжкі́ дзень, калі́ перабіра́ліся ў но́вы дом
2) энэргі́чны; стара́нны
a strenuous worker — стара́нны рабо́тнік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)