гукавая арганізацыя паэтычнай мовы; сродкі, якія надаюць вершаванай мове мілагучнасць, узмацняюць яе эмацыянальнасць і выразнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шансо́н
(фр. chanson)
1) французская песня ва ўсіх яе гістарычных і жанравых разнавіднасцях;
2) сучасная эстрадная песня (з рэпертуару шансанье).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бубэ́нчыкі ’расліна гарлачык жоўты, Nuphar luteum Sm.’ (Бейл.), рус.бубе́нчики ’тс’. Ад бубе́нчик (памяншальнае ад бу́бен, гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак. Параўн. яе іншыя назвы: бел.ба́нька, булдоўка, глечыкі, кушынкі, гарлачыкі, жбанкі, рус.кубы́шка, укр.гле́чики, куби́шка, кувши́нчик, збанок. Параўн. Мяркулава, Очерки, 32–33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпіва́ць ’перад тым, як выпіць чарку, жадаць здароўя суседу, які будзе піць наступным’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр.припива́ти ’пры частаванні чаркай крыху адпіваць з яе’, польск.przypijać ’чокацца з кім-небудзь’, чэш.připitek ’тост’. Незак. тр. да прыпі́ць < піць (гл.); магчыма, семантычнае запазычанне з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́раўняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Тое, што і выраўнаваць. Выраўняць палатно дарогі. Выраўняць умяціны.
2. Разагнуць, выпрастаць. Выраўняць плечы.
3. Зрабіць прамым. Выраўняць шарэнгу. Выраўняць рэчышча.
4. Вярнуць што‑н. з нахіленага ў гарызантальнае ці вертыкальнае становішча. Выраўняць самалёт. □ Машыну павяло ўбок, на сосны. Ён паспеў крута выраўняць яе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго.
Прымушаць ісці, рухацца хутчэй, панукаючы або сцябаючы чым‑н. Рыгор узлез на воз і падаў Сёмку знак паганяць каня.Гартны.
паганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Ганяць некаторы час. Паганяць галубоў. Паганяць па матэматыцы.
2.Разм. Акучваць, абганяць некаторы час. Паганяць бульбу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго.
1. Пакараць з мэтай, каб у будучым такія правіннасці не паўтараліся. Сяброўкі, даведаўшыся аб яе горы, роем абляпілі Маю і спагадліва раілі правучыць Сцяпана.Дуброўскі.Было жаданне кінуцца на сястру з кулакамі, правучыць яе, каб не плявузгала, ды яшчэ пры маці.Шамякін.
2. Вучыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКРУ́ЖНАСЦЬ,
замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра O на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл.рыс.). Прамая AB, што злучае 2 пункты акружнасці, наз.яе хордай, хорда CD, што праходзіць праз цэнтр O, — дыяметрам. Адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра выражаюцца лікам π = 3,1415... . Даўжыня акружнасці роўная 2πR. Гл. таксама Круг.
Акружнасць: AB — хорда; CD — дыяметр; R — радыус; O — цэнтр акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЛУС (Tellus),
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня зямлі-карміцелькі і яе прадукцыйных сіл, а таксама падземнага царства мёртвых. У яе гонар наладжваліся штогадовыя святы Фардзіцыі (15 крас.), на якіх у ахвяру багіні прыносілі цельную карову. Як багіні падземнага царства ёй прыносілі ачышчальныя ахвяры сваякі памерлых; таксама яе клікалі, калі хацелі аддаць ворагаў на волю падземных багоў. Т. часам атаясамлівалі з Цэрэрай, Вестай і Юнонай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДА́НЫ СКАЗ,
прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая сінтаксічна падпарадкавана гал. частцы. Фармальным паказчыкам сінтакс. падпарадкавання даданай часткі служаць злучнікі і злучальныя словы. Яны па-рознаму ўваходзяць у яе структуру і ў пэўнай меры кваліфікуюць яе значэнне.
У лінгвістычнай л-ры не існуе адзінай класіфікацыі даданых частак. Часцей за ўсё яны ў залежнасці ад спосабу сувязі і характару адносін з гал. часткай падзяляюцца на прыфразныя і прыслоўныя. Прыфразныя часткі прымацаваны слабай сувяззю да гал. часткі, бо адносяцца да ўсяго яе зместу і не прадвызначаюцца яе будовай. Сярод іх вылучаюцца даданыя часу, месца, прычыны, мэты, умовы, уступальныя, выніковыя, параўнальныя, далучальныя. Прыслоўныя часткі адрозніваюцца цеснай сувяззю з гал. часткай, бо адносяцца да асобных яе слоў і служаць для іх удакладнення і канкрэтызацыі. Сярод іх вылучаюцца даданыя азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, выказнікавыя, спосабу дзеяння, меры і ступені.