унутраная істотная і ўстойлівая сувязь з’яў, якая абумоўлівае іх развіццё і ўпарадкаванае змяненне. Паняцце З. блізкае да паняцця заканамернасці як сукупнасці ўзаемазвязаных па змесце законаў, якія забяспечваюць устойлівую тэндэнцыю або накіраванасць ў змяненні сістэмы. З. выяўляе і адзін з бакоў сутнасці (гл.Сутнасць і з’ява). У сістэме аб’ектыўнага ідэалізму ён трактуецца як выяўленне сусв. розуму, увасобленага ў прыродзе і грамадстве. З пункту погляду суб’ектыўнага ідэалізму З. прыўносіцца ў рэальны свет суб’ектам, які яго пазнае: розум дае законы прыродзе. Дыялект. матэрыялізм зыходзіць з таго, што З. мае аб’ектыўны характар, выражае рэальныя адносіны рэчаў і адлюстроўвае іх у свядомасці. На ранніх ступенях развіцця навукі ўстанаўліваліся эмпірычныя, або фенаменалагічныя З., якія выяўлялі сувязь паміж уласцівасцямі рэчаў і з’яў, што назіраліся пачуццёва (напр., Бойля—Марыёта закон). Тэарэт. З. раскрываюць глыбокія ўнутр. сувязі працэсаў, механізмы іх выкарыстання, уводзяць аб’екты (малекулы і атамы), што назіраюцца тэарэтычна. З пункту погляду дакладнасці прадказанняў адрозніваюць статыстычныя і дынамічныя законы. У залежнасці ад ступені агульнасці і сферы дзеяння адрозніваюць прыватныя, або спецыфічныя З., якія выражаюць сувязь паміж канкрэтнымі фіз., хім. або біял. ўласцівасцямі (напр., З. узаемасувязі масы і энергіі), і ўсеагульныя, або універсальныя З., якія выражаюць узаемасувязь паміж універсальнымі ўласцівасцямі і атрыбутамі матэрыі (напр., З. захавання і ператварэння энергіі, З. сусв. прыцягнення, З. дыялектыкі). Паміж агульнымі і прыватнымі законамі існуе дыялект. ўзаемасувязь: агульныя З. дзейнічаюць праз прыватныя, а апошнія уяўляюць сабой праяўленне агульных. Чалавек як звяно натуральнага працэсу сам падпарадкоўваецца З. гэтага працэсу. Але дзякуючы свайму веданню прыроды ён можа ўнутры вядомых межаў выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах яе ўласныя заканамернасці. З. дапамагаюць людзям тлумачыць з’явы працэсы рэчаіснасці, прымаць рашэнні і ажыццяўляць практычныя пераўтварэнні ў розных сферах дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Барыс Міхайлавіч) (19.8.1912, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 17.6.1954),
бел. пісьменнік. Вучыўся на літ. курсах у Маскве (1934—35). З 1929 працаваў у бабруйскай газ. «Камуніст», у 1930—36 — у Дзярж. выд-ве БССР і газ. «Літаратура і мастацтва». 26.11.1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Новасібірскай вобл. і Краснаярскім краі. З 1947 на Беларусі. Паўторна арыштаваны ў 1949 і высланы ў Краснаярскі край. Друкаваўся з 1927. Выдаў зб-кі апавяданняў «Удар» і «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесці «Наша сонца» і «Ускраіна» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936). Вострасюжэтная, прасякнутая рамантыкай, пафасам тагачаснага будаўніцтва проза М. адлюстравала многае з таго, чым жыла краіна. Аўтар п’есы «Rot Front» (1933). У творах, напісаных у 1945—48, выявілася імкненне заглыбіцца ў мінулае бел. народа, асэнсаваць пройдзены ім шлях (1-я частка гіст. рамана «Адвечнае», у якім узнаўляюцца падзеі 1812 на Беларусі, апубл. 1972; аповесць «Жыццяпіс Вінцэся Шастака» і апавяданне «Зорка»), У 1946—48 напісаў дакумент. «Аповесць для сябе» ў жанры дзённіка (выд. 1987—88). Адзін з першых звярнуўся да паказу гераічнай дзейнасці падпольшчыкаў у час Вял.Айч. вайны (аповесць «Цяжкая гадзіна», апубл. 1959), пасляваен. адраджэння вёскі (аповесць «Зялёны луг», апубл. 1960). У аповесці «Развітанне» (апубл. 1959) расказаў пра апошнюю сустрэчу М.Багдановіча з Беларуссю. На бел. мову пераклаў раман А.Вясёлага «Краіна родная» (з Р.Бахтам), аповесць У.Лідзіна «Магіла невядомага салдата».
Тв.:
Выбранае. Мн., 1959;
Аповесць. Мн., 1985;
Палеская аповесць. Мн., 1991.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Грамадчанка Т. Барыс Мікуліч // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праца, занятак у якой‑н. галіне. Грамадская дзейнасць. Гаспадарчая дзейнасць. □ Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы.Колас.
2. Сукупнасць дзеянняў, мерапрыемстваў якога‑н. прадпрыемства, установы, арганізацыі. З кожным годам актывізуецца дзейнасць бібліятэк.«Звязда».Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі.Дуброўскі.
3. Работа, функцыяніраванне якіх‑н. органаў, арганізма. Сардэчная дзейнасць. Дзейнасць кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга.// Дзеянне сіл прыроды. Разбуральная дзейнасць ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́дасць, ‑і, ж.
Трывожнае пачуццё страху, прадчуванне бяды, небяспекі; жах. Таццяна была рада кожнаму пражытаму дню і з жудасцю сустракала кожны новы, не ўяўляючы, як яна перажыве яго.Шамякін.Калі сабака.. ні з таго, ні з сяго пачынае выць, нейкая жудасць нападзе на чалавека.Бядуля.// Тое, што выклікае страх; трагічная з’ява, жахлівае здарэнне. — Заігралі па спінах сялянскіх панскія бізуны. Я акамянела ад гэтай жудасці.Бядуля.Ні сцюжы дальняга Якуцка, Ні холад лютае зімы, Ні жудасць катаргі нялюдскай, Ні жахі царскае турмы Ягонай сілы не зламалі...Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыўцо́м, прысл.
Разм.
1. У жывым стане, жывым. [У Палазка] мільгнула думка ўзяць другога фашыста жыўцом.Колас.
2. Гвалтоўна, жывасілам. Расце ў садзе маладое дрэўца. Дужэе, глыбей пускае карэнне.. І вось яго намерваюцца вырваць жыўцом і перасадзіць у іншае месца.Гроднеў.
3. Так як ёсць, не змяняючы, даслоўна. Фальклорная паэтыка існавала для Максіма Багдановіча не дзеля таго, каб жыўцом браць з яе гатовыя вобразы, тропы, інтанацыі і формы.Майхровіч.[К. Чорны] ніколі не пераносіў жыўцом, у сырым выглядзе ў раман бачанае.С. Александровіч.
•••
Жыўцом з’есці (праглынуць)гл. з’есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Выхаванне стойкасці, вынослівасці. Загартоўка цела.
3. Цвёрдасць сплаву, нададзеная яму шляхам загартоўвання. Сталь высокай загартоўкі. □ [Разцы] выкрышваюцца ад таго, што залішне награваюцца і губляюць сваю загаргоўку.Кулакоўскі.
4.перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі або ў працэсе трэніроўкі; загартаванасць. — Будзем разлічваць, таварыш камісар, на баявую загартоўку нашых партызан.., — сказаў бацька Цімох.Сіняўскі.Каторы раз выручала хлопца яго немалая прыродная дужасць, непераборлівасць да ўмоў жыцця і, вядома, суровая армейская загартоўка.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́яц, зайца, м.
1. Невялікі звярок атрада грызуноў, з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом. Заяц-бяляк. Заяц-русак. □ Па густым зарасніку, як вецер, праімчаўся спуджаны некім касавокі заяц.Якімовіч.// Футра гэтага звярка. // Мяса зайца як ежа; заячына.
2.Разм. Пра безбілетнага пасажыра. З запіскаю ад Баўдзея пайшоў Лабановіч на Новы Свет.. шукаць таго спрытнага обер-кандуктара, што жыў на грошы ад правозу безбілетных пасажыраў, або «зайцаў», як іх там называлі.Колас.
•••
Забіць двух зайцаўгл. забіць.
Пагнацца за двума зайцамігл. пагнацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілюстра́цыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і ілюстраванне.
2. Малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст або тлумачыць змест. Падручнік з ілюстрацыямі. Газетная ілюстрацыя. □ Характэрнай асаблівасцю кніг Скарыны, вельмі рэдкай для таго часу, было ўпрыгожанне іх цэлым радам арыгінальных, цудоўна выкананых ілюстрацый, гравюр.Алексютовіч.
3.перан. Прыклад, які дапаўняе, пацвярджае што‑н. Бліскучай ілюстрацыяй перамогі ленінскай нацыянальнай палітыкі з’яўляцца сапраўдны росквіт савецкага друку на мовах усіх нацыянальнасцей нашай краіны. □ Пісьмы У.І. Леніну — яркая ілюстрацыя непарыўнай сувязі правадыра рэвалюцыі з народам, з працоўнымі насамі.«Звязда».
[Ад лац. illustratio — выява, жывое апісанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтана́цыя, ‑і, ж.
1. Тон, характар вымаўлення, якія выражаюць пачуццё таго, хто гаворыць, яго адносіны да прадмета гутаркі, асаблівасці яго душэўнага складу. Аратарскія інтанацыі. Начальніцкія інтанацыі. □ — Галачка, адчыніце, малю вас, — скавытаў .. [Блажэвіч] з драматычнай інтанацыяй у голасе.Рамановіч.— Вы мяне ўсхвалявалі, — сказаў Вэня з бяздушнай інтанацыяй гэту штучную фразу.Чорны.
2. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону пры вымаўленні. Пытальная інтанацыя. Размоўная інтанацыя.
3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.
•••
Сыходная інтанацыя — інтанацыя з паступовым паніжэннем тону.
Узыходная інтанацыя — інтанацыя з паступовым павышэннем тону.
[Іт. intonazione.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бля́ха, ‑і, ДМ блясе, ж.
1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза. Дом пад бляхай. Ацынкаваная бляха.
2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць. Погляд Валодзі слізгануў уніз і ўпёрся ў вялікую бляху, якая блішчала на грудзях чалавека, што трымаў яго.Пятніцкі.
3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што‑н. Разам з.. [Саламонам] жылі накаленыя печы, мяшкі з мукою, груды цеста і рознага гатунку печыва на бляхах.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)