1.прысл. (дрэнна) schlecht, nicht gut; nicht schön;
2.у знач.вык (неўсёўпарадку) nicht in Órdnung, nicht glatt; schlecht;
3.безас., у знач.вык (блага):
яму́ ста́ла нядо́бра er verspürte Übelkeit; ihm wurde übel [schlecht]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
áufhaben*vt
1) мець на сабе́;
den Hut ~ быць у капелюшы́
2) мець (што-н.) адчы́неным [расшпі́леным]
3) мець зада́нне;
er hat viel aufяму́ мно́га зада́дзена
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zúmessen*vt
1) прыме́рваць
2) (j-m) вызнача́ць, адме́раць (каму-н. яго долю);
éine sehr kúrze Zeit wúrde ihm zúgemessenяму́ было́ адве́дзена ве́льмі ма́ла ча́су
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зараўнава́ць1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Запоўніўшы чым‑н., зрабіць на ўзроўні з якой‑н. паверхняй. Зараўнаваць яму. □ Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Мы рэйкі праложым, збудуем масты, Равы зараўнуем, засыплем плугамі.Броўка.// Зняць няроўнасці з якой‑н. паверхні; зараўняць. Зараўнаваць зямлю.
зараўнава́ць2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пачаць раўнаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карана́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае тоўстыя, моцныя карані. [Петрык] недалёка перад сабой убачыў самы сапраўдны дуб — каранасты, разгалісты, з рэдкім пажоўклым лісцем на магутнай кране...Якімовіч.
2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каржакаваты. Віка падумала, што ён прыгожы, іх бацька: сярэдняга росту, каранасты, у генеральскім мундзіры, які вельмі яму да твару.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мло́сна, безас.узнач.вык.
Нядобра, моташна. Адчуўшы, што яму млосна, Максім Сцяпанавіч выйшаў на ганак і сеў проста на прыступку.Карпаў.Неяк раз на занятках па гімнастыцы ў школе Бобу зрабілася млосна, і ён страціў прытомнасць.Гарбук.
•••
Чарцям млосна (будзе, стане) — пра што‑н. такое, што выходзіць за межы звычайнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажылы́, ‑ая, ‑ое.
Немалады, у гадах. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы.Колас.Пажылыя мужчыны спалі, загарнуўшыся ў кажухі, а з моладзі рэдка хто і прыдрэмліваў да раніцы.Чарнышэвіч.// Характэрны для немаладога чалавека. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму-чаму і без дап.
Выказаць спагаду каму‑, чаму‑н. Хлопчыку вельмі захацелася, каб яго хоць хто пашкадаваў, паспагадаў яму.Сабаленка.[Чыкілевіч:] — Прыйшоў да чалавека ў хату, пагаварыць, паспагадаць, а ён, Мікіта, .. гоніць мяне з хаты!Колас.[Дзяніс] нічыю радасць не раздзеліць, чужому гору не паспагадае.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўрублёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Разм. Манета вартасцю ў паўрубля. А калі б наліла яму гаспадыня начоўкі цёплай вады, калі б яшчэ паклала туды сярэбраную паўрублёўку, як гэта ў пэўныя часы рабіла мая маці, то павесялеў бы чалавек ад такога ужывання і адразу памаладзеў бы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўто́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які робіцца, адбываецца другі раз. Рашчэня нямала пастараўся і праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту.Шамякін.Галавач звярнуўся ў выдавецтва з просьбай, каб яму далі кнігу Хадыкі на паўторную рэдакцыю.Хведаровіч.
2. Прызначаны для паўтарэння чаго‑н. (засвоенага, пройдзенага). Паўторныя практыкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)