адзін з трох раннефеадальных цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куявіяй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наўгародскія, ці ільменскія, славяне) араб. і перс. географамі. Адны з даследчыкаў атаясамліваюць Артанію з тэр.антаў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што Артанія мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняпра), на скрыжаванні падняпроўскіх гандл. шляхоў; арабскае напісанне Арсанія атаясамлівалі з Аршаніяй (ад Орша, Рша).
бел. вучоны ў галіне механікі. Канд.тэхн.н. (1949), праф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1932), дзе і працаваў. З 1945 у Бел. лесатэхн. ін-це. У 1961—83 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Таблицы для расчёта на прочность и жёсткость балок и стержней. Мн., 1959;
Справочное пособие по сопротивлению материалов. 3 изд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́К-ВАЛЫ́НСКІ (Дзмітрый Міхайлавіч) (да 1356 — каля 1389),
князь, адзін з бліжэйшых баяр вял.кн.Дзмітрыя Іванавіча Данскога, быў жанаты з яго сястрой Ганнай. Сын літоўскага кн. Карыята Міхала Гедзімінавіча. Выехаў з Валыні ў Маскву (верагодна, паміж 1366—68). Удзельнічаў у паходах на Разань (1371), супраць волжскіх булгар (1376) і ВКЛ (1379). У Кулікоўскай бітве 1380разам з кн. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым камандаваў засадным палком, які дзякуючы вытрымцы і ваен. майстэрству Баброва-Валынскага своечасовым ударам змяніў ход бітвы на карысць рус. войска.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАМО́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (23.4.1941, г. Гомель — 6.9.1992),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). З 1977 выкладчык у ім. У выніку раскопак і аналізу летапісаў даследаваў межы рассялення радзімічаў і іх суседзяў, храналогію радзіміцкіх старажытнасцяў, распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абраду, выявіў асаблівасці іх адзення. Вывучаў гісторыю і грамадскі лад усх.-слав. летапісных плямёнаў на тэр. Беларусі.
Тв.:
Археологические памятники Гомельщины. Мн., 1988 (разам з А.А. Макушнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІФІКА́ЦЫЯ, асноўны метасаматоз,
прыродны працэс абагачэння горных парод марганцам, жалезам, у меншай ступені тытанам, фосфарам, магніем і кальцыем пры збядненні крэменязёмам, натрыем і каліем. Выражаецца ва ўтварэнні фронту базіфікацыі — зон, аблямовак, гнёздаў горных парод, якія маюць больш асноўны састаў, чым зыходныя. Абумоўлены гранітызацыяй у зонах ультраметамарфізму: найбольш рухомыя элементы горных парод выносяцца ў растворах і адкладаюцца ў выглядзе біятытавых, амфіболавых, піраксенавых і інш. монамінеральных парод, зрэдку разам з поліметалічнымі і жал. рудамі. Прадукты базіфікацыі пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКА́НСКАЯ (Вера Васілеўна) (н. 30.3.1926, в. Нараватава Кадамскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел. патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1981), праф. (1984). Скончыла Душанбінскі мед.ін-т (1950). У 1960—94 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні сістэмы гемакаагуляцыі, агрэгацыі трамбацытаў, антыагрэгацыйных уласцівасцяў сасудзістай сценкі ў гіпаксічным стане; па вызначэнні ўплыву некаторых водарастваральных вітамінаў і простагландзінаў у папярэджанні тромбаўтварэння.
Тв.:
Патология системы крови и гемостаза. Гродно, 1985 (разам з К.А.Эйсмантам);
Патофизиология обмена веществ. Ч. 1—2. Гродно, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Валянцін Уладзіміравіч) (н. 24.6.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н.(1991), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), працуе ў ім (цяпер Бел.дзярж.ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі). Навук. працы па тэхналогіі танкаплёначных элементаў. Распрацаваў фізіка-хім. асновы тэхналогіі шматслойных структур на базе пераходных металаў, іх сіліцыдаў і аксідаў для вытв-сці вырабаў цвердацельнай электронікі і мікраэлектронікі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Пленочные токопроводящие системы СБИС. Мн., 1989 (разам з А.П.Дастанкам, В.В.Шаталавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ (Леанід Мацвеевіч) (н. 13.6.1938, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1981), праф. (1983). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960). З 1961 у БДУ. Навук. працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюц. аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.
Тв.:
О тензоре показателей преломления в кристаллооптике // Кристаллография. 1976. Т. 21. № 3;
Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам) // Оптика и спектроскопия. 1991. Т. 70. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПЕ́НЯ (Аляксандр Паўлавіч) (н. 29.1.1939, Мінск),
бел. гідрабіёлаг. Д-рбіял.н. (1989). Скончыў БДУ (1961), працуе ў ім. Навук. працы па прадукцыйнай гідрабіялогіі, фарміраванні якасці водаў, самаачышчэнні водных сістэм і паводзінах радыенуклідаў у вадаёмах, біятычным кругавароце пры функцыянаванні водных экасістэм.
Тв.:
Общие основы изучения водных экосистем. Л., 1979 (у сааўт.);
Экологическая система Нарочанских озер. Мн., 1985 (у сааўт.);
Химический состав и энергетическая ценность перифитона в мезотрофном озере (разам з Т.А.Макарэвіч, Т.В.Жукавай) // Гидробнологический журнал. 1992. Т. 28. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТА́ВА,
трава, якая вырасла ў той жа год на кармавых сенажацях пасля скошвання ці страўлення. На пашы пасля страўлення атава адрастае некалькі разоў у залежнасці ад атаўнасці (біял. здольнасці раслін адрастаць за кошт утварэння бакавых парасткаў), надвор’я і прыёмаў догляду пашы. Высокую атаўнасць на пашы маюць райграс пашавы, мятліца лугавая, аўсяніца чырвоная, канюшына белая. Ураджайнасць атавы вышэйшая ў раёнах з вільготным кліматам і на ўрадлівых глебах. Яе можна павялічыць у 2—3 разы ўнясеннем пасля скошвання (страўлення) азотных угнаенняў, асабліва разам з паліваннем.