ЯТУСЕ́ВІЧ Антон Іванавіч (н. 2.1.1947, в. Асобавічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Д-р вет. н. (1990), праф. (1991). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1972), дзе і працуе (з 1984 прарэктар, з 1990 заг. кафедры, з 1998 рэктар). Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў і паразітарных хвароб жывёл, паразітацэнозаў, распрацоўцы лек. сродкаў.

Тв.:

Пратазойныя захворванні сельскагаспадарчых жывёл. Мн., 1993;

Ветэрынарная энцыклапедыя. Мн., 1995 (у сааўт.);

Ветеринарная и медицинская паразитология. М., 2001 (разам з І.​У.​Рачкоўскай, В.​М.​Каплічам);

Болезни крупного рогатого скота и свиней. Мн., 2003 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЎНЕ́ВІЧ Іпаліт Антонавіч (16.8.1831, Сенненскі павет, цяпер Віцебская вобл. — 18.11.1903),

расійскі вучоны ў галіне механікі. Праф. (1868). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1856). З 1862 працаваў у тэхнал. ін-це і інш. ВНУ Пецярбурга. Навук. працы па тэорыі пругкасці і супраціўленні матэрыялаў, гідраўліцы і прыкладной механіцы. Вызначыў характарыстыкі трываласці многіх буд. матэрыялаў, вырашыў шэраг задач тэорыі пругкасці і дынамікі паравой машыны. Аўтар аднаго з першых на рус. мове навуч. дапаможнікаў па гідраўліцы «Курс гідраўлікі» (ч. 1—2, 1874).

Літ.:

Очерки по истории науки и культуры в Беларуси XIX — нач. XX вв. Мн., 1996. С. 359—362.

П.​Г.​Космач.

т. 18, кн. 1, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯФРЭ́МАЎ Аляксандр Лаўрэнцьевіч (н. 4.6.1947, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне экалогіі глебазнаўства. Д-р біял. н. (2000). Праф. кафедры Магілёўскага дзярж. ун-та (2000) і Бел. дзярж. тэхнал. ун-та (2002). Скончыў БДУ (1972) і Бел. ін-т патэнтазнаўства (1984). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі (у 2000—02 заг. лабараторыі). З 2002 у Бел. дзярж. тэхнал. ун-це.

Тв.:

Микробиота и биогенность почв сосновых лесов Беларуси. Мн., 2002;

Методические особенности определения биогенности почв фитоценозов. Могилев, 2002;

Агрохимические свойства и биоэнергетические ресурсы деградированных торфяных почв Брестского Полесья (у сааўт.) // Природные ресурсы. 2003. №1.

т. 18, кн. 1, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРАЗЦО́Ў Мікалай Сяргеевіч (н. 8.7.1946, Мінск),

бел. вучоны ў галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Канд. тэхн. н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1970). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па ахове радыёэлектроннай апаратуры ад уздзеяння эл.-магн. імпульсаў вял. магутнасці, распрацоўцы выпрабавальнага стандарту на ўстойлівасць да імпульсных сігналаў для вырабаў электроннай тэхнікі.

Тв.:

Формирование высоковольтных импульсов с помощью быстродействующих силовых приборов (разам з А.​І.​Пінаевым, С.​Ю.​Макарэвічам) // Изв. Бел. инженер. акад. 2000. № 1;

Основы конструирования изделий радиоэлектроники. Мн., 2001 (разам з Ж.​С.​Вараб’ёвай, І.​М.​Цыральчуком).

т. 18, кн. 1, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́КЕРМАН Уладзімір Іосіфавіч (17.5.1890, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.1.1972),

рас. і бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. н. (1936), праф. (1939). Скончыў Сарбонскі ун-т (1914). З 1927 у Маскоўскім ун-це, з 1930 у НДІ судовай псіхіятрыі. У 1933—39 у Іркуцкім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1939—41 і 1944—50 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1944—50) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1954 кансультант Мінскай рэсп. і Магілёўскай абл. псіхіятрычных бальніц, з 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні шызафрэнічных псіхозаў.

Літ.:

Здравоохранение Белоруссии. 1972. № 3.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІ́ШЧАНКА Валерый Арсеневіч (1891, с. Зіноўеўка Саратаўскай вобл., Расія — 10.6.1950),

расійскі і бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Праф. медыцыны (1920). Скончыў Саратаўскі ун-т (1914). З 1920 ва Уральскім ун-це. У 1927—30 у Наркамаце аховы здароўя Беларусі (заг. аддзела). З 1930 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова дэкан лячэбна-прафілакт. ф-та (1930—36). У Вял. Айч. вайну (1941—43) выкладаў на курсах мед. сясцёр пры гар. бальніцах (Магілёў, Вільнюс). У 1943 арыштаваны за сувязь з партызанамі; урач савецкіх і замежных вязняў у фашысцкіх лагерах на тэр. Францыі (1943—44). Рэпрэсіраваны (1948). Рэабілітаваны (1966).

т. 18, кн. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЭ́ШЧАНКА Уладзімір Дзянісавіч (н. 10.3.1924, в. Крутабярозка Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне эканомікі працы. Канд. с.-г. н. (1958), праф. (1981). Скончыў Бранскі лесагасп. ін-т (1954). З 1957 у Бел. НДІ лясной гаспадаркі. З 1972 у Гомельскім дзярж. ун-це. З 1992 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. З 1997 у Бел. дзярж. тэхнал. ун-це. Навук. працы па пытаннях арганізацыі працы, цякучасці кадраў, матэрыяльным стымуляванні працы.

Тв.:

Проблемы стабилизации трудовых коллективов. Мн., 1982 (разам з С.​С.​Драздом, А.​У.​Жуком);

Экономика предприятия. Мн., 1999 (разам з А.​В.​Няверавым);

Управление персоналом. Мн., 2003 (разам з А.​В.​Няверавым).

т. 18, кн. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АУ́ТКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 5.9.1946, в. Жытомля Гродзенскага р-на),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-р с.-г. н. (1994). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1973). З 1972 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагароднінаводства. З 1990 у Бел. НДІ агароднінаводства (з 1999 дырэктар). Распрацаваў сучасныя механізаваныя тэхналогіі вырошчвання расады і агародніны ў адкрытым і ахаваным грунце. Стварыў комплекс спецыялізаваных машын для вырошчвання агароднінных культур.

Тв.:

Рассада овощных культур. Мн., 1992;

Технология возделывания овощных культур. Мн., 2001;

Тепличное овощеводство. Мн., 2003 (разам з М.​М.​Долбікам, І.​П.​Казлоўскай);

Приоритеты современного овощеводства. Мн., 2003 (разам з Г.​І.​Ганушам, М.​М.​Долбікам).

т. 18, кн. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛАБАНО́ВІЧ Усевалад Канстанцінавіч (н. 1.1.1948, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-р тэхн. н. (2000), праф. (2003). Скончыў БПІ (1970). З 1973 у Бел. нац. тэхн. ун-це (з 2000 праф. кафедры «Цеплавыя эл. станцыі»). З 2003 нам. дырэктара ТАА «Венядзікт». Навук. працы па тэхнал. абсталяванні, схемах і рэжымах работы паратурбінных установак. Стварыў першую бел. паравую турбіну, новую тэхналогію пуску паравых турбін. Адзін з аўтараў дапаможніка па цеплатэхн. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў (Мн., 1983).

Тв.:

Усовершенствование схем и режимов работы теплофикационных паротурбинных установок. Мн., 2000;

Искусственные горючие газы. Мн., 2000 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСЕ́НКА Леанід Анатолевіч (н. 3.1.1940, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-р тэхн. н. (1995). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1961). З 1971 у Магілёўскім тэхн. ун-це (цяпер Беларуска-расійскі ун-т; у 1977—88 заг. кафедры, з 1998 прарэктар, з 2000 праф.). Навук. працы па механіцы прасторавых рычажных механізмаў, дынаміцы цвёрдага цела, выкарыстанні тэорыі матрыц і тэорыі кватэрніёнаў да задач механікі маніпулятараў. Распрацаваў метад кінематычнага аналізу прасторавых рычажных механізмаў, стварыў шэраг планетарных механізмаў для мехатронных устройстваў.

Тв.:

Механика роботов и манипуляторов с электроприводом. Мн., 1992 (разам з А.​В.​Самойленкам);

Манипуляторы. Механика поворотов. Мн., 2001.

т. 18, кн. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)