ФІЛА́ТАЎ Валерый Мікалаевіч (22.11.1946, г. Нойстрэліц, Германія — 13.7.1999),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, з 1973 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі, з 1978 у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, з 1980 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Валодаў мастацтвам прадстаўлення і пераўвасаблення. Шэраг роляў вылучаліся выразнай формай, кідкімі мастакоўскімі знаходкамі. Стварыў сатыр. і камедыйныя вобразы: у рус. т-ры — Браўн («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), у Магілёўскім т-ры — Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), у т-ры імя Я.Купалы — Спічыні («Тутэйшыя» Я.Купалы), Андрон («Вежа» А.Дударава і А.Жука). Сярод драм. роляў: у рус. т-ры — Мальер («Мальер» М.Булгакава); у т-ры імя Я.Купалы — Мікола («Парог» Дударава), Сцяпан («Памінальная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема), Зуёк [«Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У.Буграмеева], Растанёў («Вечны Фама» Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), а таксама вобразы ўмоўна-сімвалічнага прадстаўлення: доктар Вангель («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Дарагі калега («Чароўная ноч» С.Мрожака). Філіграннае майстэрства выявіў у псіхал. распрацоўцы характараў Івана Каламійцава («Апошнія» М.Горкага) у рус. т-ры і Дзерваеда («Радавыя» Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985) у Т-ры імя Я.Купалы. Сярод інш. роляў: у Магілёўскім т-ры — Лебедзеў («Ідыёт» паводле Дастаеўскага), Левінсон («Разгром» паводле А.Фадзеева); у т-ры юнага гледача — Апейка («Подых навальніцы» паводле І.Мележа); у т-ры імя Я.Купалы — Восіп («Рэвізор» М.Гогаля), Шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Калібан («Бура» У.Шэкспіра), Тарцюф («Тарцюф» Мальера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАТЭЛІ́Я (ад філа... + грэч. ateleia вызваленне ад аплаты),
калекцыяніраванне і вывучэнне марак і інш. знакаў паштовай аплаты, дакументаў, звязаных з гісторыяй пошты. Узнікла з паяўленнем у Англіі (1840) першых наклееных паштовых марак, якія замянілі грашовую аплату за перасылку пісем. Тэрмін «Ф.» ўвёў у 1864 франц. калекцыянер Г.Эрпен. З 1860-х г. пачалі выдавацца філатэлістычныя каталогі і часопісы, з’явіліся арг-цыі філатэлістаў у ЗША (1868), Вялікабрытаніі і Германіі (1869), Францыі (1874), Расіі (1883). У СССР у 1923 засн.Усерас.т-ва, у 1966 — Усесаюзнае. На Беларусі Ф. зарадзілася ў пач. 20 ст. У 1920-я г. існавала Бел. аддзяленне Усерас.т-ва філатэлістаў. У Зах. Беларусі ў 1925—39 клубы філатэлістаў дзейнічалі ў Брэсце, Гродне, Пінску, Лунінцы, Лідзе. У 1950-я г. ўзніклі клубы ў Мінску, Гомелі, Оршы, Віцебску. У 1967 створана Бел.рэсп. аддзяленне Усесаюзнага т-ва філатэлістаў з аддзяленнямі ў абл. гарадах. З 1970-х г.бел. філатэлісты ўдзельнічалі ў рэсп., усесаюзных і міжнар. выстаўках, атрымалі больш за 250 медалёў. З 1992 дзейнічае Бел. саюз філатэлістаў. На Беларусі пашырана тэматычнае калекцыяніраванне марак, якія маюць дачыненне да Беларусі («Беларусіка»). Першая спроба выпуску бел. марак зроблена ў 1920 у Латвіі, выдадзена 10 марак з надпісам «Асобны атрад. БНР». Пошты СССР, Польшчы, Францыі, Манака, Ізраіля, Чылі, Манголіі, ГДР, Чэхаславакіі, пошта ААН і некат. краін Афрыкі выдавалі маркі з бел. тэматыкай. Пасля 2-й сусв. вайны бел. эміграцыя выдала памятныя серыі марак, прысвечаныя юбілейным датам з гісторыі Беларусі. Маркі «беларускай пошты» вядомы ў Вялікабрытаніі. Пошта Рэспублікі Беларусь у сак. 1992 пачала выпуск уласных паштовых марак з выявамі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, твораў мастацтва, славутых асоб Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́ВІЧ Генадзь Іванавіч (7.8.1910, в. Новы Пагост Міёрскага р-на Віцебскай вобл. —20.6.1986),
бел. этнамузыказнавец, дзеяч харавога мастацтва, дырыжор. Нар.арт. Беларусі (1955). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Віленскую кансерваторыю (1939), вывучаў этнаграфію ў Віленскім ун-це (1936—39). У 1939—41 і 1944—51 рэдактар абл. радыё, кансультант Дома нар. творчасці ў Баранавічах. У 1939 сфарміраваў і ўзначаліў самадз. Падлескі нар. хор (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). З 1952 арганізатар і маст. кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь (з 1988 яго імя). У 1974—76 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Збіраў і вывучаў бел.муз. фальклор, запісаў каля 3 тыс.нар. песень і танцаў. Складзеныя ім зборнікі ўласных запісаў ахопліваюць усе асн. меладычныя стылі і жанры бел.нар. песні. Аўтар 12 арыгінальных песень на ўласныя словы і вершы бел. паэтаў, больш за 60 апрацовак бел.нар. мелодый («Жавароначкі, прыляціце», «Ой, рана на Йвана», «Рэчанька» і інш.). У тэарэт. працах параўнальнае даследаванне муз. творчасці слав. народаў, аналіз бел.нар. шматгалосся, нар. выканальніцтва, стыляў сучаснай нар. песні. Аўтар прац «Беларускія народныя песні» (двухгалосыя, 1948), «Песні шчасця» (сучасныя бел.нар. песні, 1950), «Песні беларускага народа» (1959), «Сучасная беларуская песня» (1961), «Польскія народныя песні» (выбраныя, 1962), «Новыя стылявыя рысы традыцыйнай беларускай народнай песні» (1964), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968, 2-е выд. 1975), «Аб беларускім песенным фальклоры: Выбраныя нарысы» (1976), зб. «Добры вечар!» (1986). Муз. рэдактар тамоў «Радзінная паэзія» (1971), «Жартоўныя песні» (1974) з шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць», а таксама аўтар тэле- і радыёперадач і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НЫ КРЫЖ»
(у Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, Афганістане, Пакістане, Турцыі і араб. краінах — «Чырв. Паўмесяц», у шахскім Іране — Т-ва «Чырв. Льва і Сонца»),
добраахвотныя т-вы дапамогі ваеннапалонным, хворым і параненым воінам, інш. ахвярам вайны; у мірны час аказваюць дапамогу пацярпелым ад стыхійных бедстваў, у шэрагу краін праводзяць мерапрыемствы па прадухіленні захворванняў. У міжнар. маштабе нац. т-вы «Ч.К.» (фарміраваліся з 1864, тады ж зацверджаны назва і эмблема «Ч.К.») утвараюць Міжнародны Ч.К. (МЧК), аб’яднаны Міжнар. к-там «Ч.К.» (МКЧК, створаны ў 1863 у Швейцарыі, складаецца з яе грамадзян) і Лігай т-ваў «Ч.К.», створанай у 1919 для каардынацыі дзейнасці нац. т-ваў «Ч.К.» ў мірны час (МКЧК дзейнічае ў час вайны). Асн. прынцыпы дзейнасці «Ч.К.» сфармуляваны ў міжнар. Жэнеўскай канвенцыі 1864 (дапоўнена ў 1906 і 1929), Жэнеўскіх канвенцыях 1949. Вярх. орган МЧК — канферэнцыя (1 раз у 4 гады), паміж канферэнцыямі — Пастаянная камісія ў Жэневе.
На Беларусі «Ч.к.» (расійскі) дзейнічаў з 1866—67: у 1877 мелася 5 губ. праўленняў, 30 крапасных і пав. к-таў «Ч.К.»; напярэдадні Кастр. рэвалюцыі 1917 дзейнічала 118 мед. устаноў «Ч.К.». 6.6.1921 СНКБССР стварыў Т-ва «Ч.К.» Беларусі (гл.«Чырвонага Крыжа» Беларускае таварыства), якое ў 1925—91 уваходзіла ў Саюз т-ваў «Ч.К.» і «Чырв. Паўмесяца» СССР. З 1991 самаст.т-ва, з 1994 наз.Бел.т-ва «Ч.К.». Яго вышэйшы орган — з’езд (1 раз у 5 гадоў), паміж з’ездамі кіруе Рэсп.к-т. бел. «Ч.К.» (у пач. 2000-х г. меў у падпарадкаванні 6 абл., 129 гар. і раённых арг-цый, Дарожны к-т). Ажыццяўляе аздараўленчыя, прафілактычныя, сан.-засцерагальныя мерапрыемствы, догляд хворых у хатніх умовах, падрыхтоўку сан. актыву, прапаганду донарства, сан. асвету і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАЛАГІЧНАЯ АНАТОМІЯ
Даследаванні па паталагічнай анатоміі на Беларусі вядуцца з 1923, з часу адкрыцця адпаведнай кафедры на мед. факультэце БДУ; яе заснавальнік — І.Т.Цітоў. Бел. вучоныя даследавалі паталагічную анатомію хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, з’явы перынатальнай і кішачнай паталогіі ў дзяцей і інш. Кафедры паталагічнай анатоміі ў 1934 створаны ў Віцебскім (загадчыкі Ю.В.Крылоў, А.А.Нікалаеў, І.Д.Хлопіна) і ў 1958 у Гродзенскім (В.А.Басінскі, Ю.Р.Бойка, Н.Ф.Сіляева) мед. універсітэтах, дзе вывучалі паталагічную анатомію і патагенез вострага панкрэатыту, змены злучальнай тканкі пры росце пухлін, тэраталогію і інш.Вял. колькасць высокакваліфікаваных спецыялістаў падрыхтаваў бел. паталагаанатам Ю.В.Гулькевіч і заснаваў навук. кірунак «Перынатальная паталогія». Па яго ініцыятыве ў 1967 пры кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага мед. ін-та створана лабараторыя мед. генетыкі, якая з часам ператварылася ў Бел.НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў (дырэктар Г.І.Лазюк). З 1970 пачалася цэнтралізацыя паталагаанатамічнай службы Беларусі, з 1988 — арганізацыя абл. і Мінскага гар. паталагаанатамічных бюро. У 1991 створана кафедра паталогіі ў Гомельскім мед. універсітэце (Ю.І.Бандажэўскі, А.А.Голубеў). У наш час у Бел., Гродзенскім, Віцебскім мед. ун-тах вядуцца навук. даследаванні па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы. У ліку вядучых спецыялістаў у гэтай галіне І.А.Кірылава, Г.І.Краўцова, В.П.Кулажанка, М.К.Недзьведзь, Л.А.Пашкевіч, Л.К.Суркова, Я.Д.Чарствой, І.А.Швед і інш.
Літ.:
Гулькевич Ю.В., Недзьведь М.К. О развитии и достижениях патологической анатомии в Белорусской ССР // Архив патологии. 1972. №12;
Струков А.И., Серов В.В. Патологическая анатомия. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квас, ‑у, м.
1. Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. Хлебны квас. □ [Сынклета Лукінічна] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу.Шамякін.Прыемна пахне хлебны квас Ад рошчыны ў дзяжы.Хведаровіч.// Шыпучы напітак з вады і ягад, фруктаў або мёду.
2.Абл. Кіслая страва з буракамі, грыбамі і інш., гатаваная на гэтым напітку. [Пніцкі] прысеў да нізенькага стала, пасёрбаў з гаршка ўчарашняга квасу з грыбамі.Чорны.
•••
Перабівацца з хлеба на квасгл. перабівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які робіцца, ствараецца з вялікай сілай, пачуццём і пад. [Клён] то ледзь варушыць асобнымі лістамі, то раптам заходзіцца, зашуміць ад дыхання ракі ўсім багатым шатром, і тады ўжо не так ляскоча ў вушах страснае і заходлівае крумканне жаб, ад якога аж звініць начное паветра.Ракітны.Іграе Андрэй Андрэевіч, ходзяць ходырам рукі, з імі ў руху вясёлым, заходлівым скачуць ногі.Лынькоў.
2. Які лёгка паддаецца раздражненням, часта заходзіцца ад плачу, гневу і пад. Заходлівае дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўбуне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Абл. Расці не ў караняплод, а ў стаўбун (у 5 знач.). //перан. Марнець, ведучы бясплоднае жыццё. Нарэшце Тоня адкінуў усе жарты ўбок і ціха выгаварыў пра свае намеры. [Насця:] — Як жа я пайду за цябе. — Ты ж цяпер ужо «Дойла». Хочаш, каб мяне дойліхаю дражнілі? [Тоня:] — Як быццам ты без мянушкі! Разяда! Цябе ж усе і завуць так з-за тваіх .. духоў, якімі ты ўсім некалі хвалілася. Стаўбуней сабе ў дзеўках, Разяда.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаўбу́р1, ‑а, м.
Абл.
1. Стаўбун (у 2, 3 знач.). Адтуль, дзе Аляксей стаяў, не было відаць, як на нямецкім баку, за ўзгоркам, пачалі ўзлятаць чорныя грывы выбухаў, ускідваючы ўгару нейкія абломкі, стаўбуры зямлі.Мележ.Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя.Казека.
2. Ствол дрэва, слуп і пад. Чорны, як вугаль, тоўсты, роўны, гладкі дубовы стаўбур ляжаў упоперак ракі.Колас.
стаўбу́р2, ‑у, м.
Вірусная хвароба паслёнавых раслін (бульбы, памідораў, тытуню і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ступа́к, ‑а, м.
Абл.
1. Частка нагі ад костачкі ўніз; ступня. Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі ног.Дамашэвіч.// Ніжняя паверхня ступні; падэшва. Да самых маразоў Нічыпар хадзіў босы, і зноў жа таму, што не любіў якіх-небудзь турботаў. — Ступак у мяне нічога не разбірае, — апраўдваўся ён перад людзьмі.Кулакоўскі.
2. Абутак на ступні ног. Намацвае [Амброзім] пад лавай ступакі, саджае ў іх ногі, апранае кажух.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)