расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1972). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас Д.Ойстраха), з 1965 выкладае ў ёй (з 1983 праф.). З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары скрыпічныя творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя І.Славіка і Ф.Ондржычака (Прага, 1956), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТР-АДМІРА́Л (ад франц. contreamiral),
воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ВМФ (ВМС) многіх марскіх дзяржаў; адпавядае званню генерал-маёра ў арміі. Званне ўпершыню з’явілася ў канцы 13 ст. ў Галандыі і працяглы час мела назву шаўтбенахт (ад галандскага schout bij nacht які назірае ноччу). У Расіі вядома з 1699; паводле Табелі аб рангах чын 4-га класа. Званне існавала ў ВМФСССР у 1940—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Радыён Асіевіч) (22.11.1891, в. Рабыя Віцебскай вобл. — 24.3.1949),
сав. матэматык. Чл.-кар.АНСССР (1946). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1922 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та. Навук. працы па тэорыі лікаў і матэм. аналізе. Вывучаў арыфметычную прыроду лікаў, тэорыю дзэта-функцый Аўтар шэрагу падручнікаў.
Літ.:
Венков Б.А., Натансон И.П. Р.О.Кузьмин (1891—1949) // Успехи мат. наук. 1949. Т. 4, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Анатоль Сямёнавіч) (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНЕ́НКА (Таццяна Савельеўна) (25.1.1920, в. Сухі Бор Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 2.8.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). Скончыла Полацкае педвучылішча (1939), працавала настаўніцай. У Вял.Айч. вайну сувязная і разведчыца партыз. брыгады «Няўлоўныя» НКДБСССР: здабывала планы карных аперацый, звесткі пра дыслакацыю войск праціўніка. Арыштавана фаш. ўладамі і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам. У Полацку М. пастаўлены 2 помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТСО́Н (Герман Пятровіч) (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж.паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́КАЛА ((Mikkola) Іосіф Юліус) (6.7.1866, Волаярві, Фінляндыя — 28.9.1946),
фінскі мовазнавец-славіст. Замежны чл.-кар.АНСССР (1925). Праф.слав. філалогіі ун-та ў г. Хельсінкі (1900—34). Вучань П.Фартунатава. Навук. працы ў галіне параўн. граматыкі, акцэнтуацыі слав. моў, сувязей слав. моў з прыбалтыйска-фін., герм. і інш. мовамі. Асн. праца — «Праславянская граматыка» (т. 1—3, 1913—50). Даследаваў стараж. гісторыю Паўн. і Усх. Еўропы.
расійскі артыст цырка, эквілібрыст. Засл. арт. Беларусі (1954). Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У цырку з 1928. З сярэдзіны 1940-х г. выступаў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. З 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШЫН (Васіль Паўлавіч) (н. 18.1.1917, г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (МАІ, 1941). З 1941 у н.-д. арганізацыях. З 1974 у МАІ (у 1974—90 заг. кафедры). Навук. працы па балістыцы, дынаміцы і ўстойлівасці лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЫ И ВРЕ́МЯ»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і інфарм. газета. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. З вер. 1991 незалежная левая газета, з ліст. 1996 орган КПБ. Паліт. пазіцыя газеты — адраджэнне СССР, пераарыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця. Друкуе афіц. матэрыялы КПБ, руху «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць», інш. левых арг-цый, тэарэт. і публіцыст. артыкулы на актуальныя паліт. тэмы.