2. Нанесці сваёй плынню, сваімі хвалямі. Рака памыла выспу. Намыць мель. □ Тут грунт трывалейшы: ручай нажыў нямала, пяску.Пальчэўскі.Магчыма, некалі, у дагістарычны перыяд, у сто разоў больш магутная рака памыла гэтыя высокія пясчаныя дзюны, на якіх пасля разумныя людзі пасадзілі лес.Шамякін./убезас.ужыв.Завішнюк доўга яшчэ стаяў, глядзеў на вуліцу, на пясок — думаў: адкуль яго набралася гэтулькі.., мусіць, памыла, прыгнала вадой у дажджы ад лесу.Пташнікаў.
3. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны. Намыць плаціну. Намыць дамбу.// Укласці пры дапамозе вадзянога струменю. Намыць тысячу кубаметраў грунту.
4. Прамываючы народу вадой, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. (звычайна пра золата). Намыць кілаграм золата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагру́зкаж.
1. (дзеянне) Beláden n -s, Verláden n -s;
2.камерц. (груз) Last f -, -en, Ládung f -, -en;
3.тэх. Belástung f -, -en, Beánspruchung f -, -en;
працава́ць з по́ўнай нагру́зкай voll áusgelastet sein;
4. (колькасцьработы, ступеньзанятасці) Belástung f -, -en; Stúndensoll n - і -s (настаўніка)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АПА́ДКІ АТМАСФЕ́РНЫЯ.
Выпадаюць з воблакаў (дождж, імжа, снег, крупы снежныя і ледзяныя, снежныя зерні, ледзяны дождж і град) або асядаюць на зямной паверхні ў выніку кандэнсацыі вадзяной пары ці замярзання пераахалоджаных кропляў вады (раса, шэрань, галалёд, іней). Адрозніваюць паводле характару выпадзення. Абложныя выпадаюць са слаіста-дажджавых і высокаслаістых воблакаў, звычайна звязаны з цёплым фронтам, працяглыя, ахопліваюць вял. плошчу. Ліўневыя выпадаюць з кучава-дажджавых воблакаў, прымеркаваны да халоднага фронту, непрацяглыя, з раптоўным пачаткам і канцом, зменлівай інтэнсіўнасці. Імжыстыя выпадаюць са слаістых і маламагутных слаіста-дажджавых воблакаў.
Ападкі атмасферныя — адно са звёнаў кругавароту вады ў атмасферы. Колькасць ападкаў вымяраецца вышынёй слоя вады ў міліметрах, які ўтварыўся на гарыз. паверхні пры адсутнасці выпарэння і інш. страт. Гадавая сума ападкаў атмасферных на Зямлі ў сярэднім 1130 мм (больш за 500 тыс.км³ вады). Размеркаванне ападкаў на Зямлі вельмі нераўнамернае, яно залежыць ад агульнай цыркуляцыі атмасферы і асаблівасцяў подсцільнай паверхні. Асаблівы ўплыў на размеркаванне ападкаў атмасферных мае рэльеф. Пэўная занальнасць размеркавання парушаецца мясц. фактарамі. Найбольш вільготная на Зямлі экватарыяльная зона, дзе выпадае ад 3000 мм на Амазонскай нізіне ў Паўд. Амерыцы да 9655 мм на наветраных схілах масіву Камерун у Афрыцы. У тропіках выпадае ў сярэднім 1000—2000 мм за год (на сушы больш, чым у моры). Максімальная колькасць ападкаў атмасферных назіраецца ў зоне трапічных мусонаў на плато Шылонг у Індыі, дзе на выш. 1300 м у Чэрапунджы выпадае 10 902 мм ападкаў атмасферных за год. Прыкладна столькі ж (у асобныя гады) на наветраных схілах гор у зоне пасатаў на Гавайскіх а-вах. Мінімум ападкаў атмасферных у пустынях, дзе выпадае 50—250 мм і менш (у некаторых пунктах на сярэднім Ніле і ў пустыні Атакама ў Чылі ападкаў атмасферных не бывае па некалькі гадоў).
На тэр. Беларусі ападкі атмасферныя прыносяць цыклоны з Атлантычнага ак. і Міжземнага м., частка іх фарміруецца як мясцовыя ў выніку канвекцыі. За год выпадае ад 540 мм і менш (на Палессі) да 769 мм (на Навагрудскім узвышшы). Максімальная колькасць 1115 мм назіралася ў 1906 (Васілевічы), мінімальная 299 мм — у 1963 (Брагін). У сярэднім за год бывае ад 145 дзён з ападкамі (на ПдУ) да 195 дзён (на З і ўзвышшах Беларускай грады). Працягласць ападкаў атмасферных за год у сярэднім складае ад 1000—1200 гадзін (на Пд і З) да 1300—1500 гадз (на ПнУ рэспублікі). Максімальная працягласць за год 2034 гадз адзначана ў 1980 у Мінску.
Літ.:
Швер Ц.А. Закономерности распределения количества осадков на континентах. Л., 1984;
Атмосфера: Справ. Л., 1991;
Климатические характеристики земного шара. Л., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сто́лькі, Рмн. столькіх, займ. істо́лькі, прысл.
1.займ. і прысл.указальнае. Абазначае іменна такую колькасць чаго‑н.; названая, вызначаная колькасць. — Блакіціна нябесная! — крычыць Шарэйка. — Колькі неба над лугам, столькі і лугу!.. Што значыць волявольная — калгас!Брыль.І хто гэта выдумаў столькі анкет?Панчанка./узнач.наз.сто́лькі, ‑іх. Зноў столькіх прыйшлося ўгаворваць, упрошваць, дакараць — нібы гэта грэбля не ўсім, а яму [Міканору] аднаму трэба.Мележ./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. На вазе не цягнула столькі, колькі на бязмене.Лобан.
2.займ. і прысл.азначальнае. Абазначае такую вялікую колькасць чаго‑н.; так многа, так доўга. [Петракоў:] Мы заўладалі чыгункай на працягу 10 кіламетраў. Столькі крыві нам каштавала...Кучар.— Дзе ты столькі забавіўся? — папракнула здзіўлена маці.Пальчэўскі./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Усю зіму возяць .. [на Нёман] калоды і павязуць іх, бывала, столькі, што загрузяць увесь бераг.Колас.
3.прысл.мерыіступені. У такой ступені, настолькі, так. Столькі .. [Таццяна] перахварэла з-за яго, столькі перажыла!.. Часам і сама яна цвёрда верыла, што Віця — яе сын.Шамякін.Уперадзе таксама ішла машына, пылу давала столькі, што дарогі не відно было.Кулакоўскі./ Як суадноснае слова ў галоўным сказе. Ён столькі ж паважаў яе, колькі любіў.
•••
Не столькі..., колькі... — не так..., як...
Столькі і столькі — ужываецца замест паўтарэння колькасці, разавасці, цаны.
Столькі..., колькі і... — як..., так і...
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́бель, ‑і, ж.
1. Поўнае разбурэнне, спыненне існавання (пры катастрофе, бедстве, наўмысным знішчэнні і пад.). Гібель Пампеі. Гібель парахода.// Гвалтоўная заўчасная смерць. Трагічную гібель Кацярыны, якая не хацела скарыцца «цёмнаму царству» самадурства, паказаў геніяльны рускі драматург Астроўскі.Бярозкін.
2.узнач.вык., чаго. Разм. Вялікая колькасць, мноства. [Марыля:] Скора касьба пачнецца, жніво, работы гібель.Купала.
•••
На краі гібелігл. край.
Да гібелі — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́працаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць. Выпрацаваць мінімум працадзён. Выпрацаваць норму.// Развіць, выхаваць пэўныя рысы, якасці. Выпрацаваць навыкі, характар.
2.перан. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад.; распрацаваць. Выпрацаваць праект рэзалюцыі. Выпрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя нормы. □ [Нявіднаму] трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каапера́цыя, ‑і, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.
3.Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць.Барашка.
[Ад лац. cooperatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяскро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены крыві або які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Твар [Шабуні] быў бледны, бяскроўны, як у мёртвага.Мележ.
2. Які адбываецца без праліцця крыві. Бяскроўная рэвалюцыя.
3.перан. Нежывы, мёртвы. [Собіч:] — Хіба ж не паэзія ў тым, што, беручы вось гэтыя сухія, бяскроўныя лічбы, дзе няма ні аднаго слова, я чытаю цэлую найцікавейшую кнігу.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легіён, ‑а, м.
1.Гіст. Буйное вайсковай злучэнне ў Старажытным Рыме.
2. Назва асобных вайсковых часцей у некаторых краінах. Не паспелі разграміць Юдзеніча, як з захаду пачалі насоўвацца белапольскія легіёны.Паслядовіч.
3.перан. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Легіён зорак. □ Яўген стараўся не глядзець на .. [начальніка ўчастка], думаючы — як, мабыць, надакучыла гэтаму чалавеку вадзіць па участку цікаўных гасцей, імя якім — легіён.Карпаў.
[Лац. legio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. □ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі.Кулакоўскі.//Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. □ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты і зноў гаворыць.Якімовіч.
•••
У лыжцы вады ўтапіцьгл. утапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)