эма́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў.

2. звычайна зб. Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай.

Грузінскія эмалі.

3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спец.).

4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку.

|| прым. эма́левы, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

other

[ˈʌðər]

1.

adj.

і́ншы, другі́

John is here, but the other boys are at school — Я́нка тут, але і́ншыя хлапцы ў шко́ле

Come some other day — Прыдзі́ і́ншым ра́зам

the other world — той сьвет

2.

pron.

і́ншы, другі́

no other than he — ніхто і́ншы, як ён

say it to others — скажы́ гэ́та і́ншым

3.

adv.

іна́кш, іна́чай

•

- every other day

- that evening of all others

- the other day

- the other night

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мажэ́нне 1 ’ўяўленне’, ’мара’, ’трызненне’ (Нас.). Запазычана з польск. marzenie ’тс’.

Мажэнне 2 сіла, магчымасць’ (Нас.). Да магчы́ (гл.). Іншы варыянт — маге́нне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АДВЕ́КЦЫЯ (ад лац. advectio дастаўка),

1) у метэаралогіі гарызантальнае перамяшчэнне паветраных мас, якое абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці з адных раёнаў Зямлі ў іншыя; адзін з найважн. фактараў фарміравання надвор’я. Адбываецца ў выніку руху цыклонаў, пераносу паветра пануючымі вятрамі. Тэр. Беларусі знаходзіцца пад уплывам адвекцыі амаль ​2/3 года. Гл. таксама Канвекцыя.

2) У акіяналогіі адвекцыя — перанос вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку (гл. Марскія цячэнні).

т. 1, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДЭЗІ́Т,

кайнатыпная горная парода, эфузіўны аналаг дыярыту. Складаецца пераважна з мікракрышталёў плагіяклазу, аўгіту і інш. мінералаў, апушчаных у вулканічнае шкло. Ва ўкрапаннях тыя ж мінералы, рагавая падманка, біятыт. Структура парфіравая. Уласцівы слупковыя паасобнасці. Колер ад шэрага да чорнага, іншы раз з зялёным адценнем. Шчыльн. 2280—2680 кг/м³. Разам з базальтамі ўтварае гал. масу вылітых парод у абласцях стараж. і сучаснага вулканізму. На Беларусі трапляецца ў адкладах валынскай серыі верхняга пратэразою.

т. 1, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯССПРЭ́ЧНАЕ СПАГНА́ННЕ,

у цывільным праве прымусовае спагнанне запазычанасці ў бясспрэчным парадку без звароту ў суд ці іншы орган, які вырашае маёмасныя спрэчкі. Бясспрэчнае спагнанне з юрыд. асоб ажыццяўляецца на падставе распараджэнняў правамоцных органаў і выканаўчых дакументаў спісаннем грашовых сум з адпаведных рахункаў у банках; з грамадзян (нявернутыя пазыкі, нявыплачаная кватэрная плата, камунальныя плацяжы і інш.) — па выканаўчым надпісе натарыята. У Рэспубліцы Беларусь дапускаецца толькі ў выпадках, прама прадугледжаных законам.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУ́ЧНАЯ ХВАРО́БА, дурына,

хранічная інвазійная хвароба непарнакапытных. Набыла пашырэнне ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў краінах Азіі, Афрыкі, Еўропы і Амерыкі. Узбуджальнік — жгуцікавы паразіт Tripanosoma equiperdum. Да заражэння ўспрыімлівыя коні, аслы, мулы ў перыяд злучкі, іншы раз пры штучным апладненні. У хворых жывёл назіраюцца ацёкі палавых органаў, з’яўленне вузельчыкаў і язваў, «талерных бляшак» на скуры, парэзаў і паралічоў тварнага і інш. нерваў, атрафія мышцаў задняй часткі цела.

т. 7, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

альтруі́ст

(фр. altruiste, ад лац. alter = іншы)

той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму (проціл. эгаіст).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́рсія

(фр. version)

варыянт, іншы выклад або тлумачэнне якога-н. факта, падзеі (напр. новая в., апошняя в.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ліхта́рык, ‑а, м.

Памянш. да ліхтар; невялікі ліхтар. Па правы бок далёка ў цемені мільгануў і адразу ж згас ліхтарык вартавога. Краўчанка. На шапцы начальніка змены іншы раз гарэў ліхтарык. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)