крыва́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам. Рыбачка падняла яго, схавала, Крываўнікам на ранах кроў спыніла. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРКТЫ́ЧНАЯ НІЗІ́НА,

на Пн Аляскі, у ЗША. Даўж. каля 1000 км, шыр. да 150 км. Выш. каля 200 м. Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі. Радовішчы нафты і прыроднага газу (зал. Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.

т. 1, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖУГДЖУ́Р,

горы ўздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа Ахоцкага м., у Хабараўскім краі Расіі. Выцягнуты дугой на 700 км. Пераважаюць выш. 800—1200 м, найвыш. 1906 м (г. Топка). Складзены з магматычных, часткова асадкавых парод. Пашырана шматгадовая мерзлата. Клімат умерана халодны, мусонны, з суровай зімой. На зах. схіле светлахвойная горная тайга з перавагай даурскай лістоўніцы, на ўсх. — ахоцкая горная тайга з аянскай елкі. Зубчастыя гальцы заняты кедравым сланікам і горнай тундрай.

т. 6, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯБРЫ́НА (Zebrina),

род кветкавых раслін сям. камялінавых. Блізкія да роду традэсканцыя. Пашырана ў трапічных і субтрапічных краінах свету. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваецца ампельная лісцева-дэкар. З. звіслая (Z. pendula), вядомая таксама пад назвай традэсканцыя зябрына.

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым або звіслым галінастым сцяблом даўж. да 1 м. Лісце цэласнае, чаргаванае, яйцападобнае, гладкае, зверху зялёнае з двума серабрыста-белымі палосамі, знізу фіялетавае. Кветкі дробныя, ружова-ліловыя. Плод — каробачка.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМБІ́Р (Zingiber),

род кветкавых раслін сям. імбірных. Каля 90 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Паўд. Афрыцы, Аўстраліі. Найб. вядомы І. звычайны (Z. officinalis).

Шматгадовая травяністая трапічная расліна выш. да 1 м. Лісце ланцэтнае. Кветкі фіялетава-жоўтыя, стэрыльныя, у кароткіх, падобных на колас, суквеццях. Сухое карэнішча мае прыемны духмяны пах і пякучы смак, спажываецца ў кулінарыі як прыправа і ў харч. прам-сці для араматызацыі (варэнне, лікёры і інш.).

Імбір аптэчны.

т. 7, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУДРА́НКА (Paris),

род кветкавых раслін сям. трыліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. чатырохлістая (P. quadrifolia). Трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.

М. чатырохлістая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняй ч. сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны. Расліна лек.; ядавітая, асабліва ягады.

Мудранка чатырохлістая.

т. 11, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зубро́ўка, ‑і, ДМ ‑броўцы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў (змяшчае кумарын і скарыстоўваецца для араматызацыі напіткаў, прыгатавання настоек).

2. Гарэлка, настоеная на такой траве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свірэ́па, ‑ы, ж.

Пустазелле, палявая шматгадовая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі. Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя плямы свірэпы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пажарні́цашматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысця́нкашматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус. тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)