абвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Тое, чым абвязана што‑н.; павязка. [Дзямід Сыч:] — За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў. Паслядовіч.

2. Спец. Прыстасаванне для змацавання частак якіх‑н. канструкцыі, пабудоў і пад. Я падыходзіў да стойкі на пліце, мацаю леваю рукою абвязку, ці добра пагаблявана. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́дра, ‑ы, ж.

Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Гарэцкі. Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца. Колас. // перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру. Чорны.

[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́дра ’кожная з чатырох фаз месяца’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Шэйн, Бяльк., Сержп. Грам., Шпіл., Мядзв.), ’чвэрць гадзіны’ (Нас.), ’стадыя, фаза, перыяд’ (ТСБМ), ’чвэрць’ (Гарэц.), укр. квадра ’фаза месяца’ — запазычанні з польск. kwadra ’тс’. У значэнні ’чвэрць’ ужо ў ст.-польск., якое ў сваю чаргу з італ. quadra ’чвэрць кола або круга’. Гл. Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 453–454; ЕСУМ, 2, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́тны1 ’ваенны, баявы’ (ТСБМ, Нас.): ратны чарвяк ’лічынка грыбнога камара’, паходжанне назвы тлумачыцца яе паводзінамі: “Лічынкі гэтага насякомага збіраюцца ў вялікую групу і пачынаюць “падарожнічаць”. Яны белага колеру і паўзуць суцэльнай лентай, шырынёю да двух сантыметраў і даўжынёю да чатырох-шасці метраў, за што і атрымалі сваю народную назву” (Кахманюк, Родная прырода, 1978, 6, 13). Гл. раць.

Ра́тны2 ’арэндны’: ратные грошы (Нас.). Ад ра́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квадры́віум, квадры́вій

(лац. quadrivium = літар. перасячэнне чатырох дарог)

павышаны курс адукацыі ў сярэдневяковай школе, які ішоў услед за трывіумам і ўключаў чатыры прадметы — музыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ангеміто́ніка

(ад ан- + гемі + тоніка)

гукавая сістэма, заснаваная на беспаўтонавых гукавых суадносінах; бывае трох-, чатырох-, пяціступенная (пентатоніка) у аб’ёмах кварты, квінты, а таксама актавы, малой сексты, сентымы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Trheit f -, -en глу́пства, неразва́жлівасць;

lter schützt vor ~ nicht конь на чатыро́х нага́х і то спатыка́ецца; сівізна́ ў бараду́, а чорт у рабры́ну

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тра́пта ‘від плыта для сплаву шпал’: ходзі́ць на тра́пты ‘займацца лесасплавам’ (ТС), трапто́ўка ‘змацаванне разам двух, чатырох або шасці калачоў, што звязваюць дровы на плыту разам’, траптава́ць ‘рабіць траптоўку’ (навагр., Жыв. сл.). Са ст.-польск. trapta, trawta, tryfta, запазычанага з с.-в.-ням. trift ‘сплаў бярвенняў, лесаматэрыялу’, н.-ням. Trift ‘тс’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, прыводзіць у рух, піхаць, спіхваць’ (Борысь, 640; Брукнер, 575; ЕСУМ, 5, 623). Гл. таксама тратва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.

1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.

2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

1. Сорт яблыні, якая дае буйныя, кісла-салодкія яблыкі. Пасадзіць цітаўку. □ На чатырох падводах прывезлі свой сад. Дрэўца ў дрэўца. Антонаўкі, ракеты, цітаўкі. Жычка.

2. Плод гэтай яблыні. Яблыкі ў Вяршковых стаялі.. на ўслоне пасярод двара: два бульбовыя кашы — адзін: з сыпкімі летнімі грушамі, а другі з чырванабокімі цітаўкамі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)