1) палітычны работнік, які прызначаўся з чл.КПСС для правядзення яе палітыкі і выхаваўчай работы з ваеннаслужачымі рот, батарэй, эскадрылляў і прыраўнаваных да іх у Сав.Узбр. Сілах. Пасада ўведзена загадам РВС у 1919, існавала ў 1919—24, у 1937—40 і з ліп. 1941 па кастр. 1942. П. былі пам.камісараў, начальнікамі ўсяго асабовага складу, мелі роўныя правы з камандзірамі падраздзяленняў, у іх былі нам. з чл.КПСС або камсамольцаў. 9.10.1942 пасада П. стала наз.нам. камандзіра па паліт.часці.
2) Воінскае званне, уведзенае ЦВК і СНКСССР у 1935 для паліт. складу Сав.Узбр. Сіл. Існавалі званні малодшы П., П. і старшы П., якія адпавядалі званню лейтэнанта, старшага лейтэнанта і капітана. З кастр. 1942 усім П. прысвоены агульныя з камандным саставам афіцэрскія званні (гл.Званні воінскія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ АРТЫЛЕ́РЫЯ,
від артылерыі, якая выкарыстоўвае рэактыўныя снарады. Знаходзіцца на ўзбраенні сухап. войск, ВПС і ВМФ (ВМС). Прызначана для вядзення залпавага агню па розных цэлях. Мае рэактыўныя снарады з асколачна-фугаснымі, кумулятыўнымі, дымавымі і інш. часткамі.
Створана ў СССР у канцы 1930-х г.Часці Р.а., якія мелі на ўзбраенні рэактыўныя сістэмы БМ-13 і БМ-8 (нар. назва «Кацюша»), уваходзілі ў склад артылерыі рэзерву. Упершыню баявыя машыны Р.а. БМ-13 (эксперым. батарэя І.А.Флёрава) выкарыстаны 14.7.1941 у баі каля чыг. станцыі Орша Віцебскай вобл. і на пераправах цераз рэкі Дняпро і Аршына. У 2-ю сусв. вайну Р.а. была ў ням. арміі (5-, 6- і 10-ствольныя мінамёты); у арміі ЗША (114,3-мм і 182-мм рэактыўныя сістэмы). Пасля вайны атрымала шырокае распаўсюджанне ў арміях інш. краін. Гл. таксама Рэактыўная зброя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту (ген. арміі І.Х.Баграмян) у Вял.Айч. вайну ў раёне г. Гарадок Віцебскай вобл. 13—31.12.1943. Мэта аперацыі — разграміць гарадоцкую групоўку праціўніка, ліквідаваць т.зв. Гарадоцкі выступ, авалодаць Гарадком і наступаць у напрамку Віцебска. Удзельнічалі 11-я гв. (ген.-лейт. К.М.Галіцкі), часці 4-й ударнай, 43-й, 3-й паветр. армій, 1-ы і 5-ы танк., 3-і гв.кав. карпусы. Ім процістаялі ням.-фаш. войскі 3-й танк. арміі, 5 пях. і 1 танк. дывізіі групы армій «Цэнтр» і паўд. крыла 16-й арміі групы армій «Поўнач», 2 пях. дывізіі, перакінутыя з-пад Ленінграда. У ходзе аперацыі да 20 снеж. вызвалена больш за 500 нас. пунктаў, 24 снеж. вызвалены Гарадок. У выніку Гарадоцкай аперацыі сав. войскі прасунуліся на 60 км, стварылі ўмовы для наступлення ў раёне Віцебска. 12 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Гарадоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБАТА́НТЫ (ад франц. combattant воін, баец),
у міжнародным праве асобы, якія ўваходзяць у склад узбр. сіл ваюючых дзяржаў і прымаюць удзел у ваен. дзеяннях. К. з’яўляюцца: асабовы склад сухапутных, ваенна-марскіх і ваенна-паветр. сіл; партызаны, асабовы склад апалчэння і добраахвотніцкіх атрадаў, калі яны маюць на чале асобу, адказную за сваіх падначаленых, пэўны, бачны здалёку знак адрознення, выконваюць у сваіх дзеяннях правілы вядзення вайны, адкрыта носяць зброю ў час ваен. сутыкнення, а таксама ў час, што папярэднічае яму; экіпажы гандл. марскіх суднаў і самалётаў грамадз. авіяцыі, калі яны пераабсталяваны ў ваенныя. Сучаснае міжнар. права разглядае ў якасці К. байцоў, якія ўдзельнічаюць у нац.-вызв. войнах. У выпадку, калі насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі пры набліжэнні непрыяцеля не паспела сфарміравацца ў рэгулярныя часці, але бярэцца за зброю, таксама прызнаецца К. Захопленыя варожым бокам К. карыстаюцца рэжымам ваеннапалоннага. Найб. поўны прававы статус К. вызначаецца ў адпаведных міжнар. канвенцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІЁНЫ ПО́ЛЬСКІЯ добраахвотніцкія польскія воінскія фарміраванні пры іншаземных арміях, якія ствараліся ў 18—20 ст. з мэтай барацьбы за аднаўленне Польшчы. Упершыню 2 Л.п. створаны ў Ламбардыі (Паўн. Італія) ген. Я.Г.Дамброўскім у 1797 (з 1799 фактычна ў складзе франц. арміі). У 1799 пры франц. арміі ў Паўд. Германіі сфарміраваны таксама Прыдунайскі легіён. У 1801 усе яны рэарганізаваны ў інш. польск. часці. Вядомы таксама 2 Л.п. ў складзе франц. арміі ў 1806—07, 2 у Венгрыі і 1 у Італіі ў час нац.-вызв. рэвалюцый 1848—49. У 1-ю сусв. вайну ў складзе рас. арміі існавалі 2 Л.п. (кастр. 1914 — сак. 1915), у аўстра-венг. арміі — створаныя Ю.Пілсудскім 2 Л.п. (жн.—вер. 1914) і I брыгады легіянераў (1914—18), чый асабовы склад стаў першапачатковым ядром арміі незалежнай Польшчы.
Літ.:
Lubicz-Pachoński J. Legiony polskie 1794—1807 — prawda i legenda. T. 1—4. Warszawa, 1969—79.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎЗБРАЕ́ННЕ,
аснашчэнне войск новым, больш дасканалым узбраеннем і тэхнікай для падтрымання неабходнага ўзроўню баявой гатоўнасці. П. папярэднічаюць вывучэнне ўласцівасцей і магчымасцей стварэння новых узораў узбраення, ваен. тэхнікі і іх састаўных частак, якія забяспечваюць неабходны ўзровень абарончага патэнцыялу краіны. Плануецца і праводзіцца па праграмах, якія ўключаюць н.-д. і доследна-канструктарскую дзейнасць, вытв-сць і эксплуатацыю ваен. тэхнікі. Пры ажыццяўленні П. ўлічваюцца колькасныя і якасныя ўзроўні забяспечанасці ўзбр. сіл, а таксама тэндэнцыі развіцця сродкаў узбр. барацьбы ў свеце. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў рамках дзярж. праграм узбраення на 5 (10) гадоў і на аснове Ваеннай дактрыны, канцэпцый нац. бяспекі, ваен. будаўніцтва (ваен. рэформы), асн. кірункаў развіцця ўзбраення і ваен. тэхнікі, прагнозаў сац.-эканам. развіцця краіны. Пачынаецца з серыйнай вытв-сці ваен. тэхнікі і паступлення яе ў часці і злучэнні. Замена ўстарэлых узораў робіцца без зніжэння баявой гатоўнасці войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЖЫЦКА-ДЗВІ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя сав. войск 2-га Прыбалт. фронту (ген. арміі А.І.Яроменка) 10—27 ліп. ў Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 10-я гвардз., 3-я і 4-я ўдарныя, 22-я арміі, 5-ы танк. корпус. Ім процістаялі часці 16-й ням. арміі групы армій «Цэнтр» з глыбокаэшаланіраванай сістэмай і 5 умацаванымі лініямі. Задача аперацыі: разграміць групоўку праціўніка ў раёне гарадоў Ідрыца, Себеж (Расія), Дрыса (Верхнядзвінск), авалодаць рубяжом Рэзекне (Рэжыца)—Даўгаўпілс (Латвія), развіць наступленне на Рыжскім напрамку і ва ўзаемадзеянні з войскамі 1-га Прыбалт. фронту адрэзаць прыбалт. групоўку ворага ад камунікацый, што звязвалі яе з Германіяй. У ходзе аперацыі вызвалены райцэнтры Расоны, Верхнядзвінск (12 ліп.), Асвея (17 ліп.), чыг. ст. Бігосава (18 ліп.) і інш.нас. пункты Беларусі; фронт выканаў пастаўленую задачу, былі створаны спрыяльныя ўмовы для пераходу ў наступленне войск 3-га Прыбалт. фронту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙХСВЕР (Reichswehr ад Reich дзяржава, імперыя + Wehr зброя, абарона),
узброеныя сілы Германіі ў 1919—35. Пасля паражэння Германіі ў 1-ю сусв. вайну 1914—18 Веймарскі нац. сход 6.3.1919 прыняў закон аб стварэнні часовага Р. колькасцю 400 тыс.чал. Аднак паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 і распрацаванага на яго аснове закону ад 23.3.1921 колькасць войск скарачалася да 115 тыс.чал. (100 тыс. у сухап. войсках і 15 тыс.чал. у ВМС), рэзка абмяжоўвалася і ўзбраенне. Рэзервам Р. з’яўляліся часціпагран. аховы (каля 100 тыс.чал.) і паліцэйскія фарміраванні (200 тыс.чал.). Але кіраўніцтва дзяржавы і ўзбр. сіл патаемна вяло падрыхтоўку кадраў для арміі (напр., лётчыкаў рыхтавалі ў грамадз. авіяцыі). Значная колькасць афіцэраў і інш.ваен. спецыялістаў рыхтавалася за мяжой, у т. л. ў СССР. 16.3.1935 Германія ў аднабаковым парадку анулявала ваен. артыкулы Версальскага дагавора і ўвяла ўсеагульную воінскую павіннасць. На базе Р. пачалося фарміраванне вермахта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кідо́к, ‑дка, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. кідаць (у 1 знач.). Кідок мяча ў сетку. □ Леанід Прыгожы трапнымі кідкамі гранат і агнём з аўтамата знішчыў 8 гітлераўцаў.«Звязда».
2. Хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём. Камандзір танка гвардыі лейтэнант Анатолій Рак не давёў сваёй машыны да Мінска, але яго мужны кідок праз Бярэзіну ў горад Барысаў забяспечыў магчымасць цэлай часці зрабіць крок наперад.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́снік, ‑а, м.
Памяшканне, месца для захоўвання чаго‑н. запаснога або таго, што не выкарыстоўваецца. /уперан.ужыв.Ішоў час, была другая работа, і гісторыя Міхаліны Казіміраўны, хоць я не раз успамінаў яе, ляжала ў маім творчым запасніку.Шамякін.// Сховішча для музейных экспанатаў, не ўключаных у экспазіцыю.
запасні́к, ‑а́, м.
Разм. Ваеннаабавязаны запасу. На Садовай ля знаёмага кожнаму запасніку двухпавярховага дома — натоўп людзей.Сабаленка.// Салдат запасной воінскай часці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)