НЯФЁДАЎ (Піліп Дзіямідавіч) (18.10.1838, г. Іванава, Расія — 25.3.1902),
рускі пісьменнік. У 1862—63 вольны слухач Маскоўскага ун-та. Чл.-кар. (з 1887), правадзейны чл. (з 1894) Маскоўскага археал.т-ва. Друкаваўся з 1858. У сац.-этнагр. нарысах «Дзявочнік» (1868), «Каляды» (1871), «Нашы фабрыкі і заводы» (1872), зб. апавяданняў «На людзях» (1872), аповесці «Сценя Дубкоў» (1898) і інш. паказаў умовы працы іванаўскіх тэкстыльшчыкаў і жыццё сялян 2-й пал. 19 ст. Аўтар нарыса «Рух сярод башкіраў перад пугачоўскім бунтам; Салават, башкірскі батыр» (1880), цыкла апавяданняў «У гарах і стэпах Башкірыі» (1882) і інш. У творах — выкарыстанне этнагр. матэрыялаў, фальклору, нар. мовы. Пісаў вершы, публіцыст. артыкулы, фельетоны, запісваў рус. і башкірскі фальклор.
Тв.:
Избр. произв. Иваново, 1959;
В горах и степях Башкирии: Повесть и рассказы. Уфа, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Ядвіга Канстанцінаўна) (н. 1.5.1949, в. Далідавічы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. кампазітар, эстр. спявачка і выканальніца на клавішных інструментах. Дачка К.І.Паплаўскага. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах фп. (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 артыстка вак.-інстр. ансамбля «Верасы», з 1987 салістка-вакалістка Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага на Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстр.вак. дуэта, адметнага артыстычнай абаяльнасцю, шчырасцю, яркай манерай выканання. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімф. паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фп., хароў, рамансаў, эстр. песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак бел. песеннага фальклору і інш.
Літ.:
Загородний Г. От «Верасов» — к Театру песни // Бел. думка. 1997. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ПКАЎ (Любамір) (19.9.1904, г. Ловеч, Балгарыя — 9.5.1974),
балгарскі кампазітар, хар. дырыжор, педагог. Нар.арт. Балгарыі (1952), Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі па кл.фп. (1926). Вучыўся ў Парыжы ў П Дзюка, Н.Буланжэ (1926—32). З 1932 канцэртмайстар і хар. дырыжор Сафійскай нар. оперы, у 1944—48 яе дырэктар. З 1948 выкладчык Балгарскай кансерваторыі (з 1953 праф.). Творам уласціва спалучэнне элементаў балг.фальклору і сучасных сродкаў выразнасці. Аўтар опер «Дзевяць братоў Яны» (1937), «Мамчыл» (1948), «Антыгона-43» (1963) і інш.; 4 сімфоній (1940—70), канцэртаў для інстр. з арк.; камерна-інстр. ансамбляў, фп. п’ес, хораў; музыкі для дзяцей, да кінафільмаў.
Аўтар кн. «Выбраныя артыкулы» (1977). Дзімітроўскія прэміі 1950, 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕКДО́Т (франц. anecdote ад грэч. anekdotos нявыдадзены),
кароткае апавяданне жартоўнага ці сатыр. зместу пра незвычайную падзею, сітуацыю, рысу характару ці ўчынак чалавека; жанр фальклору. Спецыфічныя рысы анекдота: аднаэпізадычнасць, лаканічнасць, дакладная расстаноўка герояў, нечаканая камічная развязка. Блізкі да нар. жарту, гумарэскі.
У зах.-еўрап. народаў жанры, блізкія да анекдота — фабліо, фацэцыя, шванк. Тэрмін «анекдот» упершыню ўжыты ў Візантыі ў дачыненні да «Таемнай гісторыі» («Anekdota», 6 ст.) Пракопія Кесарыйскага. Да сярэдзіны 19 ст. да анекдота адносілі кароткія апавяданні пра здарэнні з вядомымі гіст. асобамі.
Бел. анекдоты публікаваліся ў зб. П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава, М.Федароўскага і інш., у календарах, прэсе. Народныя анекдоты выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Ядвігін Ш., Я.Колас, К.Чорны, Б.Сачанка і інш.бел. пісьменнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́КРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны),
мастацкія аповесці ў сярэдневяковых л-рах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету. Забараняліся царквой як некананічныя. У дахрысц. і раннехрысц. часы апокрыфы лічылі кнігамі вял. мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. З пашырэннем ерасяў апокрыфамі сталі называць творы з ерэтычным ухілам. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі апокрыфы пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апрацоўцы 15—16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іакава, Фамы, Нікадзіма. У апокрыфах адлюстраваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. Апокрыфы паўплывалі на некаторыя жанры бел.фальклору (казкі, духоўныя вершы). Матывы апокрыфаў выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗІЦЯ́ЧЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1916—18 у Вільні. Створаны з дзяцей бел. школ-прытулкаў Вільні, якія знаходзіліся пад апекай Бел.к-та дапамогі пацярпелым ад 1-й сусв. вайны. Арганізатар і кіраўнік — С.Корф. Яна ж была аўтарам большасці пастаўленых т-рам п’ес, містэрый, інсцэніровак, кампазіцый паводле батлеечных тэкстаў, нар. легендаў, казак, даўніх абрадаў. У склад калектыву т-ра ўваходзілі дзіцячы хор (кіраўнік Е.Міровіч), танц. група і дэкламатары. Спектаклі ўключалі музыку, драму, танцы, спевы і гэтак далей, грунтаваліся на традыцыях фальклору. На Каляды ладзілася жывая батлейка. Паказы т-ра адбываліся ў Беларускім клубе і пажарным клубе, містэрыі ў стылі батлеі — часам у касцёле св. Яна, асобныя спектаклі наладжваліся пад адкрытым небам (напр., Ф.Аляхновіч сваю п’есу «У лясным гушчары» паставіў на паляне каля в. Чорны Бор, недалёка ад Вільні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМЛЕ́Й (Юліян Уладзіміравіч) (21.2.1921, Масква — 4.6.1990),
рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1966), д-ргіст.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АНСССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар.т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і этнічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́ДУ ((Amado) Жоржы) (н. 10.8.1912, г. Ільеус, штат Баія, Бразілія),
бразільскі пісьменнік. Чл. Бразільскай акадэміі (1961). Вучыўся ў езуіцкім каледжы (1922—24), ун-це ў Рыо-дэ-Жанейра. Першы раман «Краіна карнавалу» (1932). Аўтар сац.-рэв. твораў «Какава» (1933), «Мёртвае мора» (1936), «Бяскрайнія землі» (1943), «Сан-Жоржы дос Ільеус» (1944), «Падполле свабоды» (1952). Вядомасць прынеслі раманы «Незвычайная смерць Кінкаса Згінь Вада» (1961), «Дона Флор і яе два мужы» (1966), «Крама цудаў» (1969), «Тэрэза Батыста, якая стамілася ваяваць» (1972), «Вяртанне блуднай дачкі» (1976), «Знікненне святой» (1988). Творчасць Амаду звязана з развіццём магічнага рэалізму — спецыфічнай лац.-амер.літ. з’явы; яго творам уласцівыя зварот да фальклору, гратэскавае адлюстраванне рэчаіснасці, карнавалізацыя, змяшэнне камічнага і трагічнага. Многія з іх экранізаваны. Чл.Сусв. Савета Міру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ХАВА (Ганна Міхайлаўна) (4.7.1886, г. Кранштат Ленінградскай вобласці — 30.4.1971),
руская фалькларыстка. Д-рфілал.н. (1944). Скончыла жаночы пед.ін-т (Пецярбург, 1908). За час экспедыцый у Карэліі, на Пінезе, Мязені і Пячоры, у Памор’і і Сібіры, Маскоўскай і Ленінградскай абл. сабрала больш за 10 тыс.фалькл. твораў. Даследавала быліны, замовы, галашэнні, частушкі, рабочы фальклор. Пры вывучэнні паходжання і гісторыі гераічнага эпасу звярталася да бел.фальклору. Даследавала бел. казачны эпас, паходжанне казак на былінныя сюжэты ў беларусаў і ўкраінцаў (кн. «Народныя казкі пра асілкаў рускага эпасу», 1962).
Літ.:
А.М.Астахова: (К 70-летию со дня рождения) // Русский фольклор. М.; Л., 1956. [Вып.] 1;
Путилов Б.Н. Печатные работы А.М.Астаховой с 1957 г. // Тамсама. 1968. [Вып.] 11;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ (Іван Вікенцьевіч) (1780—90-я г., Магілёўшчына — 1851),
скрыпач, дырыжор, кампазітар, фалькларыст, педагог, муз. дзеяч. Быў рэгентам хору і капельмайстрам духавой і інстр. музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 пераехаў з капэлай у Астрахань. Адзін з арганізатараў астраханскага т-ра (з 1820 яго антрэпрэнёр, разам з Ц.Цімафеевым). З пач. 1840-х г. працаваў настаўнікам музыкі ў Гродзенскай гімназіі; узначальваў аматарскі аркестр. Вял. значэнне мела выданне Дабравольскага «Азиатского музыкального журнала» (1816—18), дзе ўпершыню ўжыты літаграфскі спосаб у нотадрукаванні, а таксама запіс, публікацыя і апрацоўка муз.фальклору народаў Сярэдняй Азіі і Каўказа з выкарыстаннем прыёмаў еўрап. кампазітарскай тэхнікі. У часопісе друкаваліся і інстр. п’есы для хатняга музіцыравання, у т. л. самога Дабравольскага («Паланэз» для скрыпкі і інш.).
Літ.:
Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77;