Тарапо́м ’няшчыльна; абы-як’: сена не тапталі, тарапом у брыку накідалі (мядз., Нар. словатв.), можна зразумець і як ’спехам, спяшаючыся’. Тады да тарапіцца1, торап, гл. Усувязіз гэтым вывядзенне зліт.tarpas ’прамежак’ (гл. тарпа1), якое прапануе Санько (Крыўя, 1996, 1, 92), здаецца неабавязковым.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэфа́кцыя
(фр. réfaction, ад лац. re- = супраць + factio = дзеянне)
1) скідка з цаны тавару, абумоўленая гандлёвай здзелкай, усувязіз уцечкай і псаваннем тавару або пры пастаўцы яго ніжэй прадугледжанай якасці;
2) скідка зтарыфу, якая прадастаўляецца даецца адпраўляльніку пры наяўнасці вялікай колькасці грузу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спага́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спачуванне і каму‑н. усувязіз чым‑н. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль...Гартны.У.. голасе [Кірылы] адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў.Гурскі.// Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; маральная падтрымка. Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед.Лужанін.
2. Літасць да каго‑н. з чыйго‑н. боку. Я ведаю, спагады Ён ворагу не дасць.Глебка.Яе будзе спагады вяльможнаму гаду, Хай моліцца богу!Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРА́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
хімічная сувязь, якая, у адрозненне ад простай хім.сувязі, утворана больш чым адной парай электронаў. Паводле ліку электронных пар, што ўдзельнічаюць ва ўтварэнні К.с., адрозніваюць падвойную, патройную і чацвярную сувязі.
Паводле ўласцівасцей сіметрыі малекулярных арбіталей К.с. падзяляюць на σ-, π- і δ-сувязі. Арбіталі σ-сувязей маюць цыліндрычную сіметрыю адносна лініі сувязі, арбіталі π-сувязей антысіметрычныя адносна плоскасці, якая праходзіць праз сувязь. Простая хімічная сувязь утвараецца толькі σ-малекулярнымі арбіталямі, а π-сувязь — паміж атамамі ўжо злучанымі σ-сувяззю. Падвойная сувязь складаецца з адной σ- і адной π-сувязей (напр., у малекуле этылену H2C=CH2). Патройная сувязь паміж 2 атамамі з’яўляецца камбінацыяй адной σ- і дзвюх π-сувязей (напр., у малекуле ацэтылену HC=CH). Чацвярная сувязь, характэрная толькі для пераходных металаў, уключае арбіталі патройнай сувязі і арбіталі δ-сувязі. Найб. трываласцю вызначаюцца σ-сувязі. Энергія π-сувязі складае прыкладна 80% энергіі σ-сувязі, а ўклад δ-сувязі, напр., у комплексным октахлорадырэнат-аніёне [Re2CL8]2-, ацэньваецца прыблізна ў 14% ад поўнай энергіі сувязі. Пры наяўнасці ў малекуле 2 і большага ліку К.с. яны ўтвараюць сістэмы з кумуляванымі (2 падвойныя сувязі мяжуюць з адным атамам, напр., у алене H2C=C=CH2), спалучанымі [падвойныя ці (і) патройныя сувязі падзелены адной простай, напр., у акрыланігрыле H2C=CH—C≡N] і ізаляванымі сувязямі (К.с. падзелены 2 і больш простымі сувязямі, гл.Дыенавыя вуглевадароды). У спалучаных сістэмах парадак К.с. (мера кратнасці, заселенасці сувязі электронамі) — велічыня дробная.
Літ.:
Гиллеспи Р. Геометрия молекул: Пер. с англ.М., 1975;
Коттон Ф.А., Уолтон Р.У. Кратные связи металл—металл: Пер. с англ.М., 1985.
Я.Г.Міляшкевіч.
Да арт.Кратная сувязь. Схема ўтварэння сувязей; а) простай σ-сувязі C−C у малекуле C2H6 этану; б) падвойнай сувязі C=C у малекуле C2H4 этылену; в) патройнай сувязі C≡C у малекуле C2H2 ацэтылену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мацяры́нства, ‑а, н.
1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці. Закон аб ахове мацярынства.// Стан, абавязкі і правы маці ў адносінах да дзяцей.
2. Пачуццё да дзяцей, уласцівае жанчыне-маці; уласцівае маці ўсведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі. Я запомніў толькі .. [Машу], тую шчаслівую ўсмешку і вочы, поўныя гордай радасці мацярынства.Брыль.Смутак па мацярынству даўно парадзіў у Галі пагарду да жанчын, якія не жадаюць мець дзяцей.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімпа́тыя, ‑і, ж.
1. Прыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Бывае так: убачыш чалавека ўпершыню, толькі двума словамі перакінешся з ім, і ўжо ахапіць цябе гарачая сімпатыя да яго.Новікаў.[Рэгістратар] адчувае да тав. Мінкіна нейкую сімпатыю. Той з ім заўсёды на «ты». Проста з ім гаворыць.Бядуля.//звычайнамн. (сімпа́тыі, ‑ый). Цёплыя, ласкавыя пачуцці, прыязнасць. У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі.Карпаў.Можа, тут маюць месца і нейкія чыста асабістыя сімпатыі і пэўныя заслугі Ваўчка ў аднаўленні МТС.Хадкевіч.Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу па свае.. сімпатыі і антыпатыі.Шамякін.
2.Разм. Любімы чалавек. Спаткаў сваю сімпатыю. □ [Вакула:] — У той кватэры.. [Пракаповіч] сімпатыю завёў.Радкевіч.
[Ад грэч. sympatheia — спачуванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да перажыць (у 1, 4 знач.).
2.што і без дап. Быць у стане душэўнага неспакою ў сувязіз чым‑н., хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго‑н. — Не перажывай, — суцяшаў я Паліну, — я сам вінаваты больш, чым ты і Лебяда разам.Пальчэўскі.Ні адну яшчэ няўдачу .. [Карп] не перажываў так пакутліва, як гэтую.Шамякін.
3.што. Аднаўляць у памяці мінулае, перажытае. Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох.Зарэцкі.
4.Спец. Пранікацца пачуццямі, думкамі персанажа (пра акцёра). Паў ліпка ўвесь час на сцэне, яна дзейнічае, змагаецца, перажывае, хвалюецца.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́тнасць, ‑і, ж.
1. Самае істотнае, галоўнае ў чым‑н., унутраны змест чаго‑н. Сутнасць жыцця. Гаварыць па сутнасці справы. □ [Паходня:] — Жыццё складаней, чым вы [Заранік] паказваеце, і трэба акунуцца ў яго з галавой, каб разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.Хадкевіч.Тут цяжка было дайсці да сутнасці і зразумець, хто з .. [моладзі] казаў праўду, а хто не.Машара.
2.У філасофіі — унутраная аснова прадметаў і з’яў, якая вызначае іх глыбінныя сувязі і адносіны, што выяўляюцца і пазнаюцца праз з’явы.
•••
Па сутнасці (узнач.пабочн.) — калі разглядаць аснову справы; на самой справе, у сапраўднасці. [Начальнік участка:] — На нас, па сутнасці, увесь завод працаваў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ДЗІПРАСУ́ВЯЗЬ», Дзяржаўнае праектнае і навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 як Мінскі аддзел комплекснага праектавання ін-та «Дзіпрасувязь» (Масква). З 1970 Мінскае аддзяленне маск. ін-та «Дзіпрасувязь-1», з 1989 ін-т «Дзіпрасувязь-6» Мін-васувязіСССР, з 1992 Дзярж.ін-т па вышуканнях і праектаванні збудаванняў сувязі «Дзіпрасувязь». З 1996 сучасная назва. Вядучы н.-д. і праектны ін-ту галіне сувязі, галаўная арг-цыя па метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі сродкаў сувязі на Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прадпрыемстваў і збудаванняў сувязі, правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні асобных відаў тэхнікі, сувязі, навук. забеспячэнне сістэмы стандартызацыі і сертыфікацыі тэхнікі сувязі, сертыфікацыя абсталявання электрасувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат.blin̑da ’бадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск.błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязіз экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.