КАДРЫ́ЛЯ (франц. quadrille ад ісп. cuadrilla літар. група з чатырох чалавек),

танец, пашыраны ў многіх еўрап. народаў. Муз. памер як правіла 74. Цотная колькасць пар становіцца па вуглах квадрата або ў 2 рады адзін супраць аднаго. У К. некалькі частак — кален, кожная мае сваю назву (якую звычайна аб’яўляе адзін з танцораў), мелодыю, пэўны парадак рухаў. У канцы 17—19 ст. К. — папулярны салонны танец. На Беларусі пашырана з сярэдзіны 19 ст. Зазнала моцны ўплыў нац. традыцый і стала часткай нар. харэаграфіі. Захаваўшы асн. кампазіцыйныя моманты (размяшчэнне пар па квадраце або радамі, абмен і пераходы партнёраў, пэўная паслядоўнасць фігур), бел. К. па сваім харэаграфічным змесце, колькасці і назвах фігур арыгінальныя і самабытныя. У некат. рэгіёнах ператварыліся ў сюіты з раней вядомых традыц. і новых танцаў.

Існуе шмат мясц. варыянтаў К., у назвах якіх адлюстраваны асаблівасці структуры («Прамая», «Касая», «Крутавая», «З пятага»), колькасць удзельнікаў («Тонкая», «Тоўстая»), мясцовасць бытавання («Лядкаўская», «Ланская», «Турэйская», «Смаргонская», «Воранаўская», «Сянкевіцкая»), сувязь з інш. танцамі («Лянсей», «Урубель»). Паводле нар. К. створана шмат яркіх сцэн. пастановак. Пашырана па ўсёй Беларусі.

Ю.​М.​Чурко.

т. 7, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мутасок ’учкур у портках’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. тул. муто́взок, мутовзо́к, варон. муто́зак, муто́вузок, азерб. муто́зик, пенз. мутове́зок, пск. мутовязь ’вяровачка, тоўстая нітка’ — усе (і іншыя) з motovǫzь. Да мата́ць і вузел (гл.). Гл. яшчэ мутавя́з, мату́з.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́мпа ’павольная (?) жанчына’: «С такою клемпаюніхто не вжэвэ». Параўн. літ. klumpė ’распусніца’ (Сл. паўн.-зах., 474). Параўн., аднак, польск. klępaтоўстая неахайная жанчына’, якое можна лічыць непасрэднай крыніцай беларускага слова. Аб польск. klępa гл. Слаўскі, 2, 218–219.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч. «Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ. llnda ’гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzyla ’таўстун, пузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубі́на ж.

1. (тоўстая палка) Kule f -, -n; Knüppel m -s, -; Knüttel m -s, -;

сту́кнуць дубі́най mit dem Knüppel drinschlagen*;

2. перан., разм. (тупы чалавек) Dmmkopf m -(e)s, -köpfe; Schwchkopf m; Narr m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

то́ўсты

1. dick; belibt (пра чалавека);

то́ўстая кі́шка анат. Dckdarm m -(e)s, -därme;

2. у знач. наз. м. Dcke m (sub) -n, -n;

паку́ль то́ўсты ссо́хне, худы́ здо́хне indssen das Gras wächst, verhngert der Gaul

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ды́шаль

(польск. dyszel, ад с.-в.-ням. dīhsel)

1) тоўстая аглобля, прымацаваная да пярэдняй восі ў параконнай павозцы;

2) жалезны выгнуты прут у плузе, да пярэдняга канца якога прымацоўваецца ворчык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Клю́ба1 ’кіёк для абапірання пры хадзьбе’ (ТС). Гл. клюбы.

Клю́ба2тоўстая трэска’ (Сл. паўн.-зах., Мядзв., Нар. лекс.). Гл. клюбы.

Клю́ба3 ’вітка’ (З нар. сл.). Гл. клюбы.

Клю́ба4 ’прылада для вымярэння таўшчыні цёсу’ (Жд. 2). Гл. клюбы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАСАРО́ГІ, насарогавыя (Rhinocerotidae),

сямейства млекакормячых атр. няпарнакапытных. Вядомы з эацэну (каля 45 млн. гадоў назад). 4 роды, 5 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы. Жывуць у трапічных лясах, саваннах, прыбярэжных зарасніках, на балотах. Трымаюцца паасобна, парамі або невял. групамі. Найб. буйны від — афрыканскі белы Н. (Ceratotherium simum, або Diceros simum). На Беларусі знойдзены рэшткі выкапнёвых відаў: Н. валасатага — Coelodonta antiquitatis (больш чым у 30 месцах) і Н. этрускага — Dicerorihinus etruscus (каля г. Смаргонь), якія жылі ў познім пліяцэне і плейстацэне (каля 2 млн. — 50 тыс. гадоў назад). Усе віды Н. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. да 5 м, выш. ў карку да 2 м, маса да 5 т. Скура тоўстая, цёмна-шэрая, амаль без валасоў. Тулава масіўнае, ногі кароткія, трохпальцыя. На канцах пальцаў капыты, з якіх сярэдні самы вялікі. Шыя кароткая, вочы маленькія. На лбе і пераноссі рогі (1 ці 2, у Н. чорнага — часам да 5), размешчаныя адзін за адным; іх аснову складае патоўшчаная, арагавелая скура. Даўж. пярэдняга рога дасягае 1,58 м. Нюх і слых развітыя, зрок слабы. Расліннаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці раз у 2—3 гады.

Насарогі: 1 — белы; 2 — індыйскі.

т. 11, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)