А́ЛЕ (Alle) Аўгуст (31.8.1890, г. Вільяндзі, Эстонія — 8.7.1952),
эстонскі пісьменнік. Скончыў Тартускі ун-т (1937). Друкаваўся з 1911. Дэбютаваў рамант.-сімвалісцкімі вершамі з міфалаг. матывамі (зб. «На астравах адзіноты», 1918; «Ліловы слон», 1923). Развіваў жанр сатыр. эпіграмы, востра антыфаш. ў гады Айч. вайны. Аўтар зб. вершаў «Carmina barbata» (1921), «Мутныя хвалі» (1930), «Суровыя рытмы» (1934), «Эпіграмы» (1944) і інш. У 1946—52 рэдактар час. «Looming» («Творчасць»). Паасобныя вершы Але перакладзены на бел. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗДЫ́КА Міхаіл Фёдаравіч (н. 13.11.1944, в. Шклянцы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік. Скончыў БПІ (1973), выкладаў у ім. З 1975 супрацоўнічае з бел. выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філас. разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). На 22-м міжнар. салоне ў Бельгіі яго творы адзначаны сярэбраным медалём (1992) і залатым медалём Еўрапейскай АМ (1993).
М.М.Паграноўскі.
М.Барздыка. Частка дыптыха «Воблакі і камяні». 1988.
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Скончыў Латвійскі ун-т (1951). Дэбютаваў як тэатр. крытык. Даследуе творчасцьлат. пісьменнікаў, літ. жанры. Аўтар манаграфіі «У свеце сатыры» пра драматургічную спадчыну А.Упіта (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), біягр. раманаў «Андрэй Пумпур» (1964), «Райніс» (1977, Дзярж. прэмія Латвіі 1980), «Аўсекліс» (1981), у якіх раскрыццё жыццёвых з’яў спалучана з дакладнай распрацоўкай сюжэта і характару герояў. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Дранько-Майсюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ Міхаіл Міхайлавіч (20.11.1880, С.-Пецярбург — 9.7.1942),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Пачаў прафес. дзейнасць у 1901 у правінцыяльных т-рах, з 1904 у маскоўскім Т-ры Корша, з 1909 (з перапынкамі) у Малым т-ры. Творчасць вызначалася высокай прафес. культурай, характарнасцю ў выкананні камедыйных і сатыр. роляў: Цяляцеў, Лыняеў, Дудукін, Гарадулін («Шалёныя грошы», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля). Здымаўся ў фільмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСО́ (Marceau) Марсель (н. 22.3. 1923, г. Страсбур, Францыя),
французскі акцёр-мім. Вучань рэжысёра Ш.Дзюлена, акцёра Э.Дэкру. Развіваў традыцыі мастацтва Ж.Б.Г.Дэбюро. У 1947—60 выступаў са сваёй трупай «Садружнасць мімаў». Творчасць вылучаецца драматызмам, паэтычнасцю, вастрынёй думкі, змястоўнымі вобразнымі абагульненнямі. Стварыў лірычны і наіўны вобраз Біпа, які з’яўляецца цэнтр. фігурай разнастайных паводле сюжэта і асн. тэмы мімічных сцэнак. Сярод лепшых работ: пантамімы «Шынель» (паводле М.Гогаля), «Парыж плача, Парыж смяецца», мініяцюры «Юнацтва, сталасць, старасць, смерць», «У майстэрні масак», «Давід і Галіяф».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЭНА (Modena) Густава (13.2.1803, г. Венецыя, Італія — 20.2.1861),
італьянскі акцёр, адзін з заснавальнікаў рэаліст. школы акцёрскага мастацтва. З 1824 выступаў у трупах розных антрэпрэнёраў, у 1843 стварыў уласную трупу. Садзейнічаў рэфармаванню італьян.т-ра, станаўлення нац. драматургіі. Творчасць склалася пад уплывам ідэй адраджэння незалежнасці і ўсталявання рэсп. ладу ў Італіі. Ролі вызначаліся гераічна-рамантычнай прыўзнятасцю, выкрывальным пафасам: Паала («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка), Адэльгіз («Адэльгіз» А.Мандзоні), Брут, Саул, Філіп, («Брут», «Саул», «Філіп» В.Альф’еры), Магамет («Магамет» Вальтэра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (па мужу Гайдукова) Надзея Міхайлаўна
(18.10.1832, Масква — 6.10.1899),
руская актрыса. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1849). Выступала ў трупе Малога т-ра. Вучаніца М.Шчэпкіна, садзейнічала сцвярджэнню яго традыцый у мастацтве Малога т-ра. Найб. поўна талент М. выявіўся ў ролях пажылых свецкіх жанчын. Яе творчасць вызначалася яскравасцю тыпізацыі, дакладнасцю распрацоўкі характараў, прастатой і праўдзівасцю. Сярод роляў: Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Турусіна, Гурмыжская, Агудалава («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Лес», «Беспасажніца» А.Астроўскага) і інш. Мастацтва М. высока цаніў К.Станіслаўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІ́ЦЕ́ЛЬ (Praxitelēs; каля 390 да н.э., Афіны — каля 330 да н.э.),
старажытнагрэчаскі скульптар. Выступіў наватарам кампазіцыйнай пабудовы скульптуры — перанёс цэнтр цяжару цела на вонкавую апору. Працаваў пераважна ў мармуры. Зберагліся ў арыгінале група «Гермес з дзіцем Дыянісам» (каля 340 да н.э.), ант. копіі «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н.э.), «Сатыр адпачывае». Ў творах адлюстроўваў геданічны ідэал Грэцыі перыяду крызісу поліснай сістэмы. Творчасць П. паўплывала на майстроў элінізму, асабліва на александрыйскую школу.
Праксіцель Фрагмент статуі Афрадыты Кнідскай. Каля 350 г. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАН Іван Пятровіч (1890, г. Магілёў — 1935),
бел. мастацтвазнавец і краязнавец. Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та. З 1931 працаваў у Віцебску ў краязн. музеі, чл. Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва акруговага т-ва краязнаўства. Даследаваў бел.нар. мастацтва, творчасцьбел. мастакоў С.Юдовіна, З.Гарбаўца, Я.Мініна і інш. Аўтар кн. «Крашаніна») (1925), «Віцебск у гравюрах С.Юдовіна» (1926), «Віцебскія мастакі-гравёры» (1928), «Гравюры З.І.Гарбаўца» у кн. «З.І.Гарбавец. Гравюры на дрэве» (1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́ЕЎ Васіль Казьміч (13.4.1777, г. Кранштат, Расія — 28.6.1855),
рускі жывапісец, адзін з майстроў позняга класіцызму і акадэмізму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), з 1807 выкладаў у ёй (з 1812 праф., з 1832 рэктар). У 1803—07 пенсіянер АМ у Рыме. Творчасць вылучаецца строга акадэмічным малюнкам, удалай кампаноўкай шматфігурных сцэн, цікавасцю да нац. гісторыі: «Подзвіг купца Іголкіна» (1839). Некат. творам уласцівы рысы рамантызму і рэалізму: «Варажба. Аўтапартрэт» (1805), «Партрэт адстаўнога чыноўніка Швыкіна» (1833).