БАРЗДЫ́КА Міхаіл Фёдаравіч
(н. 13.11.1944, в. Шклянцы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. графік. Скончыў БПІ (1973), выкладаў у ім. З 1975 супрацоўнічае з бел. выдавецтвамі. Творчасць адметная спалучэннем філас. разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). На 22-м міжнар. салоне ў Бельгіі яго творы адзначаны сярэбраным медалём (1992) і залатым медалём Еўрапейскай АМ (1993).
М.М.Паграноўскі.
т. 2, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)