ЛІ́ХТЭР (галанд. lichter літар. аблягчальнік),
грузавое несамаходнае судна тыпу баржы. Выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў з дапамогай буксірных суднаў, а таксама для беспрычальнай (на рэйдзе) пагрузкі-разгрузкі глыбокасядзячых суднаў, якія не могуць увайсці ў порт або стаць да прычала. Самі Л. перавозяцца ліхтэравозамі.
т. 9, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адвадзяне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.
Стаць вадзяністым, звадзянець.
Чарніла адвадзянела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апладні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́дніцца; зак.
Стаць аплодненым.
|| незак. апладня́цца, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́мачыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм.).
Стаць зусім мокрым.
|| незак. вымо́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заняду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак.
Стаць хворым, нядужым, захварэць.
|| незак. заняду́жваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зардзе́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.
Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.
Зардзелася ранішняя зара.
Зардзеліся шчокі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Стаць ружовым, паружавець.
Неба на ўсходзе заружавела.
Шчокі заружавелі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аблахма́цець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).
Стаць лахматым, абрасці барадой, валасамі.
А. за лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абязво́дзець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ее; зак.
Стаць бязводным.
Пустыня абязводзела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абязлю́дзець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; зак.
Стаць бязлюдным, пустэльным.
Пляж абязлюдзеў.