самалёт з кальцавым крылом, які ўзлятае вертыкальна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
авіе́тка
(фр. aviette)
уст.самалёт малой магутнасці, звычайна 1—2-месны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
aeroplane
[ˈerəpleɪn]
n., esp.Brit.
самалёт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРУЗАПАДЫМА́ЛЬНАСЦЬтранспартнага сродку,
максімальная карысная нагрузка, на перавозку якой разлічаны чыг. вагон, грузавы аўтамабіль, судна, самалёт і інш.трансп. сродкі; асн. іх эксплуатац. характарыстыка. Вымяраецца ў тонах. У суднаў адрозніваюць грузападымальнасць поўную (дэдвейт) і карысную (чыстую), якая вызначаецца масай карыснага грузу. Грузападымальнасць 4-восевых чыг. вагонаў 62—65 т, марскіх танкераў да 300 тыс.т, самалётаў да 80 т (Ан-22), аўтамабіляў да 220 т (БелАЗ-753).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Канстанцін Фёдаравіч) (крас. 1919, г. Іванава, Расія — 13.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Пермскую авіяц. школу (1939). З 1941 на Зах., Цэнтр., Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік, камандзір авіяэскадрыллі капітан З. зрабіў 190 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў ворага. 13.1.1944 у баі каля г. Мазыр Гомельскай вобл. падбіты, ахоплены полымем самалёт З. скіраваў на калону варожых войск.