рассе́ліна, ‑ы, ж.
Глыбокая трэшчына або вузкая цясніна. [Іван] думаў, што лепей было б вылезці з гэтай змрочнай расселіны. Быкаў. [Дарога] цяпер то крута віляла, то раптам кідалася ўніз, у расселіну паміж сопак. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвердало́бы, ‑ая, ‑ае.
Разм. іран. Вельмі ўпарты; тугі на розум. [Каваль:] «Цвердалобы ўласнік. Пра хату сваю толькі і думае». Савіцкі. [Вера:] — Трэба было пагутарыць больш далікатна, пэўна паслухаў бы. Не цвердалобы ж ён. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурха́ль, ‑я, м.
Разм. Тое, што і штурханец. Амаль імгненна перасіліўшы разгубленасць, ён [Віктар] непрыкметна дае мне штурхаля, падсоўвае скрынку да Зіны. Савіцкі. Адзін раз такога даў штурхаля [вотчым], што Піліпка ледзь аддыхаўся. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зале́ва, ‑ы, ж.
Абл. Заліўны дождж; лівень. Пагаслі ў вірах бліскавіцы, Залева прайшла па лясах. Калачынскі. Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць бледным. Твар збляднеў. Месяц збляднеў. □ Ганна збляднела; яна не чакала гэтай гаворкі [пра бацьку] цяпер, была зусім непадрыхтаваная да такога пытання ў гэты вечар. Савіцкі. Збляднела зарава пажару. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Напоўніўшы бутам, замацаваць; запоўніць, заваліць чым‑н. Забутаваць фундамент дома. □ Раж забутуюць каменнем і жвірам, і ён трывала стане на дно ракі ў аснову будучай перамычкі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажы́так, ‑тку, м.
Тое, што нажыта, набыта, куплена. Мне свой набытак і нажытак Паказваў добры гаспадар. Бялевіч. Ля новага, з белай цэглы, чатырохпавярховага гмаха, стаялі дзве машыны з мэбляй, розным хатнім нажыткам. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсусе́дзіцца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак., да каго-чаго.
Разм. Сесці, размясціцца побач з кім‑н.; далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прысуседзіцца. [Лоўгач:] — Давайце і мы па адной бярозе пасадзім!.. — Падсуседзімся да дзіцячай ініцыятывы? Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першакла́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да першага класа, разраду. Першакласны рэстаран. Першакласныя каюты.
2. Выдатнай вартасці, якасці; узорны. Першакласная тэхніка. Першакласны завод. Першакласны ігрок. □ Спецыяліст, ведама, Шпілеўскі першакласны — залатыя рукі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распу́снік, ‑а, м.
1. Той, хто вядзе распуснае жыццё. [Марфа:] — Нарабіў і ўцякаць? Распуснік! Загубіў маю дачушку! Загубі-іў! Савіцкі.
2. Разм. Свавольнік. Мінулай начы нейкі распуснік убіўся ў гародчык і палаташыў кветкі. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)