1) гарманічнае спалучэнне фарбаў, колераў (у карціне, фрэсцы, мазаіцы), якое стварае пэўнае адзінства зместу і формы (напр. светлы к.);
2) перан. сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. (напр. к. эпохі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
про́філь
(фр. profil)
1) абрыс, від збоку (пераважна аб галаве чалавека);
2) від, форма чаго-н. у разрэзе, напр. участка зямной паверхні;
3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІХА́Р,
штат на ПнУ Індыі. Пл. 173,9 тыс.км². 86,3 млн.чал. (1994), каля 2/3 — біхарцы. Адм. ц. — г. Патна. На Пн — частка Інда-Гангскай раўніны, на Пд — пласкагор’е Чхота-Нагпур (макс.выш. больш за 1000 м). Клімат трапічны мусонны з сухой зімой і вільготным летам. Ападкаў каля 1000 мм за год. На Пд штата — гал. раён Індыі па здабычы каменнага вугалю, жал. і меднай руды, слюды (буйнейшае ў свеце радовішча; гл.Біхарскі слюданосны раён), уранавай сыравіны, баксітаў. Развіты металургічная (Бакара, Ранчы, Джамшэдпур), маш.-буд., цэментная, папяровая, хім., нафтахім., харч.прам-сць. Пад пасевамі каля 50% пл., значная ч. зямель арашаецца. Гал. культура — рыс. Вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, ячмень, зернебабовыя, бульбу, на ПнУ — джут, на левабярэжжы Ганга — цукр. трыснёг. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў. Транспарт чыгуначны і рачны.
археалагічныя культуры сярэдняй пары верхняга палеаліту (каля 23—17 тыс.г. назад) на тэр.Зах., Цэнтр, і Усх. Еўропы, аб’яднаныя шэрагам агульных рыс. Назва ад стаянак каля мяст. Вілендорф (Аўстрыя) і в. Касцёнкі (Варонежская вобл., Расія). Уключае вілендорфскую, паўлаўскую (Маравія) культуры, касцёнкаўска-аўдзееўскую культуру, а таксама асобныя стаянкі (Бердыж, Кракаў-Спадзіёта, Польшча) і інш. Насельніцтва займалася паляваннем, вырабляла крамянёвыя прылады (наканечнікі, нажы, праколкі, пласціны з рэтушшу), багата арнаментаваныя рэчы з косці і іклаў маманта, зааморфныя і антрапаморфныя фігуркі з косці і мергелю. Для гэтых культур характэрны своеасаблівыя жыллёвыя комплексы: адкрытыя пляцоўкі з шэрагам агнішчаў, абкружаныя зямлянкамі і ямамі-сховішчамі. Многія даследчыкі разглядаюць Вілендорфска-Касцёнкаўскае культурнае адзінства як адзіную археал. культуру.
А.В.Іоў.
Да арт.Вілендорфска-касцёнкаўскае культурнае адзінства. «Вестаніцкая Венера» паўлаўскай культуры (Маравія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБО́ЖЖАВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія вырошчваюць пераважна на збожжа — асн. прадукт харчавання чалавека. корм для жывёл і сыравіна для многіх галін прам-сці. З.к. падзяляюць на зерневыя, у т. л.крупяныя культуры (найб. пашыраны пшаніца, рыс, жыта, кукуруза, ячмень, авёс, проса, сорга, грэчка, а таксама чуміза, магар, пайза, дагуса і інш.) і бабовыя (зернебабовыя) культуры. Займаюць амаль палову ўсіх пасяўных плошчаў свету і вырошчваюцца практычна на ўсіх кантынентах. На Беларусі пад З.к. занята каля 3 млн.га, яны даюць ⅓ таварнай прадукцыі раслінаводства. З хлебных злакавых культур найб. плошчы займаюць жыта і ячмень, вырошчваюць таксама азімую і яравую пшаніцу, авёс, кукурузу (у паўд. раёнах), грэчку і проса, зернебабовыя культуры. Зерне хлебных злакаў высокапажыўнае, мае 60—80% вугляводаў, 7—20% бялкоў, 2—5% тлушчу. ферменты, вітаміны і інш., зерне бабовых — багатае бялком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАВАДЗІ́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА,
у цэнтр і паўд. раёнах М’янмы, у бас.р. Іравадзі, на п-ве Індакітай. Даўж. каля 800 км. Выш. каля 100 м. Паверхня пераважна плоская, паніжаецца на Пд да Андаманскага м., на Пн — узгоркі, участкі бедленда. Размешчана паміж Араканскімі гарамі на З і Шанскім нагор’ем на У, у міжгорным прагіне, запоўненым марскімі і алювіяльнымі адкладамі. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 20—23 °C, мая — больш за 30 °C. Ападкі 600—1000 мм на Пн, больш за 2000 мм на Пд (каля 90% ападкаў з чэрв. да кастр. ў перыяд паўд.-зах. мусону). Сухія саванны, мусонныя лістападныя лясы, у дэльце мангравыя лясы. Гал.с.-г. раён, каля 2/3 тэрыторыі ўзарана (рыс, проса, пшаніца, бавоўнік). Густа населена. Найб. гарады Янгон і Мандалай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІНСЯ́-ХУЭ́ЙСКІ АЎТАНО́МНЫ РАЁН,
на Пн Кітая, па берагах сярэдняга цячэння р. Хуанхэ. Пл. 66,4 тыс.км². Нас. больш за 5 млн.чал. (1998), пераважна кітайцы (каля 70%), хуэй, або дунгане (каля 25%). Адм. ц. — г. Іньчуань. Тэр. раёна занята глыбока парэзаным пласкагор’ем выш. ад 1000 да 2570 м. Клімат кантынентальны, т-ра паветра каля -10 °C у студз., каля 20—25 °C у ліпені. Ападкаў 400—500 мм за год. Пераважае арашальнае земляробства (даліна р. Хуанхэ). Вырошчваюць рыс, пшаніцу, проса, гаалян, кукурузу, лён, цукр, буракі. У стэпах і паўпустынях авечкагадоўля. Здабыча каменнага вугалю, жал. руды, фасфарытаў, нафты. Чорная металургія; тэкст., харч., маш.-буд., радыётэхнічная, электронная, мукамольная прам-сць. Працуюць ГЭС Цынтунся (на р. Хуанхэ), ЦЭС. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Суднаходства па р. Хуанхэ.
казахскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі Я.Брусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). З 1959 маст. кіраўнік Казахскай філармоніі. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мін-ва культуры Казахстана. З 1966 дырэктар Казахскага т-ра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рысеўрап.прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камерна-інстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяско́лерны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць. □ Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток.«Маладосць».// Выцвілы, невыразны. І цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі некалі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам.Сіўцоў.//перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразны. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сентымента́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, якасць сентыментальнага (у 2 знач.). Сентыментальнасць адносін.// Залішняя чуллівасць, сентыментальныя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Яраш] ніколі не бачыў у яе праяў сентыментальнасці, [Маша] заўсёды была строгая і маласлоўная.Шамякін.[Канькоў:] — Тамарка, родная... — А вось гэта ўжо лішняя сентыментальнасць.Асіпенка.//звычайнамн. (сентымента́льнасці, ‑ей). Сентыментальныя ўчынкі; сентыментальныя выразы. Гаварыць сентыментальнасці. □ Уборачная? — угадвала Андрэева думкі Ніна. Андрэй усміхнуўся. — Не, Ніначка, не ўборачная... Так, сентыментальнасці.Лобан.
2. Асаблівасці, характэрныя для сентыменталізму як літаратурнага кірунку. П’еса «Машачка» [А. Афінагенава] не пазбаўлена рыс сентыментальнасці.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)