кетме́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

У Сярэдняй Азіі: сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі для акучвання пасеваў, капання і чысткі арыкаў.

|| прым. кетме́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўро́, -а́, мн. таўры́, -о́ў, н.

1. Кляймо на скуры сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак.

2. Прылада для клеймавання жывёлы.

|| прым. таўро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарыфіка́тар, ‑а, м.

Спец.

1. Машына для парушэння цэласці абалонкі насення з мэтай паскарэння яго прарастання.

2. Сельскагаспадарчая прылада для скарыфікацыі глебы.

3. Прылада для правядзення насечак на скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Anl. = Anlage – устаноўка; прылада

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gadget [ˈgædʒɪt] n.

1. невялі́кае прыстасава́нне, прыла́да;

household gadgets ха́тнія прыла́ды

2. тэхні́чная наві́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

appliance [əˈplaɪəns] n. прыла́да, прыстасава́нне;

a dental appliance зубны́ пратэ́з;

an electricаl appliance электрапрыбо́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

праві́дла, ‑а, н.

Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бры́тва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прылада для галення.

Электрычная б.

Язык як брытва — пра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прым. бры́твенны, -ая, -ае.

Б. прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бумера́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мано́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для вымярэння ціску вадкасці або газу.

|| прым. манаметры́чны, -ая, -ае і мано́метравы, -ая, -ае.

Манаметрычныя вымярэнні.

Манометравы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)