сталіца М’янмы. Адм. ц.вобл. Янгон. 3,5 млн.ж. з прыгарадамі (1992). Порт на р. Рангун (рукаў р. Іравадзі), паблізу зал. Маўтама Андаманскага мора. Міжнар. аэрапорт. У Я. і наваколлях — асн.ч. прам-сці краіны: рысаачышчальная, лесапільная, харчасмакавая, тэкст., фармацэўтычная, джутавая, нафтаперапр., сталепракатная, аўтазборачная; суднабудаванне і суднарамонт. Вытв-сцьтрадыц.маст. вырабаў і інш. промыслы. Ун-т. Школа прыгожых мастацтваў. Музей. Нац. бібліятэка. Культавы будыйскі комплекс Шуэдагоўн (цэнтр. ступа засн. ў 5 ст. да н.э., перабудоўвалася ў 14—18 ст.; прылеглыя пабудовы 19—20 ст.).
Паводле пісьмовых крыніц, у 5 ст. да н.э. на тэр. Я. існавала паселішча Акала, у сярэднія вякі — вёска Дагон. У 1755 бірманскі правіцель Алаўнпая перайменаваў Дагон у Рангун (Янгон) і на яго месцы засн. горад як гал. порт бірманскага каралеўства. У 1-ю англа-бірманскую вайну 1824—26 (гл.Англа-бірманскія войны) горад быў асн. арэнай баёў. У 1852 у выніку 2-й англа-бірманскай вайны анексіраваны Вялікабрытаніяй. У 1862 пераўтвораны ў адм. цэнтр англ. уладанняў у Бірме. У 1886—1947 адм. цэнтр англ. калоніі Бірма (уваходзіла да 1937 як правінцыя ў англ. калонію Індыя). У 1942 акупіраваны яп. войскамі. У маі 1945 вызвалены бірманскімі і англ. войскамі. Пасля 2-й сусв. вайны Рангун — цэнтр нац.-вызв. руху. З 1948 сталіца незалежнай Бірмы (з 1989 М’янмы). З 1989 назва горада стала пісацца ў замежных мовах (у т. л.бел. і рускай) як Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́гент
(лац. regens- -ntis = які кіруе)
1) часовы правіцель манархічнай дзяржавы, які назначаецца, калі трон незаняты або манарх не можа здзяйсняць уладу з-за хваробы, непаўналецця, працяглай адсутнасці;
2) дырыжор хору, пераважна царкоўнага.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЦТЭ́КІ (саманазва астэка),
самая вялікая індзейская народнасць Мексікі. 1,07 млн.чал. (1987). Мова — наўатль. У 13 ст. прыйшлі з Пн і пасяліліся ў даліне Мехіка. У 14 ст. стварылі ўласную паліт. структуру, т.зв. горад-дзяржаву Тэначтытлан (сучасны г. Мехіка). У 1428—30 у саюзе з гарадамі-дзяржавамі Тэскока і Тлакапан падпарадкавалі насельніцтва даліны Мехіка, што стала пачаткам стварэння імперыі ацтэкаў, якая ў канцы 15 ст. ўключала цэнтр., усх. і паўд. Мексіку (больш за 500 гарадоў-дзяржаў з нас. 5—6 млн.чал.). У ацтэкаў былі развіты сельская гаспадарка, рамёствы, медыцына, манум. мастацтва і архітэктура, распрацаваны варыянт іерогліфнага пісьменства, складаная сістэма календара. Найб. вядомы правіцель — кароль Мантэсума II. У 1519—21 ацтэкі заваяваны іспанцамі на чале з Э.Картэсам.
Росквіт мастацтва ацтэкаў прыпадае на 14 — пач. 16 ст.Асн.манум. збудаванні — чатырохгранныя каменныя піраміды з храмам ці палацам на вяршыні. Сцены культавых будынкаў упрыгожвалі рэльефам, размалёўкай, узорыстай муроўкай. Культавая скульптура вызначалася грандыёзнасцю (статуя багіні Каатлікуэ, выш. 2,5 м). Захаваліся помнікі скульптуры 15 ст.: «Камень сонца», т.зв. каляндар ацтэкаў (базальтавы дыск дыяметрам 3,66 м і масай 24 т); выкананыя ў рэаліст. манеры каменныя галовы воінаў («Воін-арол», «Галава мерцвяка», «Смутны індзеец»), невял. каменныя і керамічныя фігуркі рабоў, дзяцей, жывёл. Па-майстэрску рабілі ацтэкі ўпрыгожанні з пер’я, паліхромную кераміку, мазаіку, вазы з абсідыяну, ювелірныя вырабы.
Да арт.Ацтэкі. Дэталь рукапіснага ліста з т.зв. «Кодэкса Барбонікус». 14—16 ст.Да арт.Ацтэкі. Палац Мантэсумы.Да арт.Ацтэкі. Каменная фігурка каёта.Да арт.Ацтэкі. Статуя багіні Каатлікуэ.Да арт.Ацтэкі. Нож ацтэкаў або міштэкаў з інкрустацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́САКА,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Осака. 10 609 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Другі (пасля Токіо) па велічыні і эканам. значэнні горад Японіі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт на Унутр. Японскім м. (больш за 40% экспарту краіны). Міжнар. аэрапорт Ітамі. Гандл.-фін. цэнтр; фондавая, рысавая, бавоўнавая біржы, банкі. Прам-сць: цяжкая, у т. л.вытв-сць сталі, пракату, вырабаў з каляровых металаў; дакладнае машынабудаванне, судна-, энерга-, прылада- і станкабудаванне, вытв-сць радыётэхн. абсталявання; тэкст. (тонкія шарсцяныя і баваўняныя тканіны, трыкатаж), хім. (гумавыя, сінт., лакафарбавыя вырабы), харч. (рыбакансервавая, мукамольная, цукровая і інш.), фармацэўтычная, дрэваапр., паліграф., цэм., шкляная, керамічная. Метрапалітэн. Ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў і музыкі, горада, яп.маст. рамёстваў і інш. Планетарый. Шматлікія каналы, паркі Наканосіма і Тэнодзі і ландшафтны сад Кэйтаку-эн. Арх. помнікі: храм Сітэнодзі (6 ст., перабудаваны ў 1623), сінтаісцкі храм Тэмангу (10 ст., перабудаваны ў 1901), замак (1586, рэстаўрыраваны ў 1931) і інш.
У старажытнасці на месцы О. існавала паселішча Наніва. У 5—9 ст. у ім была часовая рэзідэнцыя яп. імператараў. З часам развілася ў партовы горад. У 1583—86 правіцель Японіі Хідэёсі Таётомі пабудаваў у О. крэпасць (разбурана ў міжусобнай вайне ў 1615, адбудавана ў 1620—30) і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй У 17—19 ст. буйны горад, важны гандл. цэнтр Японіі. З канца 19 ст. тут развіваецца тэкстыльная, з пач. 20 ст. — цяжкая прам-сць. У пач. 20 ст. О. — адзін з цэнтраў рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну часткова разбураны амер. авіяцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэ́спат
(с.-лац. despotus, ад гр. despotes)
1) жорсткі правіцель з неабмежаванай уладай у старажытных рабаўладальніцкіх дзяржавах Усходу, у балканскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;
2) перан. жорсткі, бязлітасны чалавек, які не лічыцца з чужымі жаданнямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыкта́тар
(лац. dictator)
1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая прызначалася сенатам у выпадку знешняй або ўнутранай небяспекі для дзяржавы і мела неабмежаваныя паўнамоцтвы;
2) правіцель краіны, які карыстаецца неабмежаванай ўладай;
3) перан. асоба, якая ігнаруе калегіяльнасць, вядзе сябе ўладна і нецярпіма ў адносінах да падначаленых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наме́снік, ‑а, м.
1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам.Якімовіч.
2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў.Шахавец.
3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.
4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).
5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.
6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́йца ’дарадца, дарадчык’ (Бяльк., Нас.), сюды ж ра́йчы ’тс’ (Нас.), ст.-бел.раица побач з радца ’правіцель, кіраўнік’ (Сл. Скар.), ’член рады’ (Ст.-бел. лексікон). Ст.-бел. формы адзначаюцца з XV ст. і лічацца запазычанымі са ст.-польск.radca, rajca (Булыка, Запазыч., 273; Брукнер, 452). Паводле Карскага (2–3, 32) ст.-бел.раица з *радьца. Сцяцко (Афікс. наз., 74) сучаснае райца выводзіць ад раіць (гл.), паралельна з радзіць > (да)‑радца, паводле старажытнай, зараз непрадуктыўнай мадэлі тыпу збаўца, выхаваўца, забойца, прапойца, у тым ліку і старое аддзеяслоўнае ўтварэнне райчы. Борысь (509) тлумачыць адпаведныя польскія формы распадабненнем radźca > *raćca > rajca, як польск.*oćciec > ojciec. Важна, што як у ст.-бел., так і ст.-польск. помніках назіралася паралельнае выкарыстанне дзвюх форм: райца/радца, rajca/radźca, а іх з’яўленне ў старажытных тэкстах адносіцца да аднаго перыяду, што дае падставы лічыць іх супольным дзяржаўна-палітычным тэрмінам. Да рада, раіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́НКІ, ihka,
старажытнае індзейскае племя моўнай групы кечуа. У 11—13 ст. жыло на тэр. сучаснага Перу, потым склала пануючы слой у дзяржаве Таўантысую са сталіцай у г. Куска, створанай у 1439 саюзам плямён, больш вядомай пад назвай «Імперыя І.». І. бралі даніну з пакораных плямён, выкарыстоўвалі працу сялян-абшчыннікаў, рамеснікаў і рабоў. Асноўнай сац.-эканам. адзінкай дзяржавы была суседская абшчына. Неабмежаваная, акружаная сакральным арэолам улада належала правіцелю — Вярхоўнаму Інку, ён жа лічыўся ўласнікам усёй зямлі. Першы міфічны правіцель І. — Манка Капак шанаваўся як сын сонца. І. выкарыстоўвалі ірыгацыю, будавалі палацы, храмы, умацаваныя гарады і цытадэлі, вынайшлі сістэму перадачы звестак у выглядзе т. зв. вузельчыкавага пісьма — кіпу, а таксама, верагодна, зачаткавую пісьменнасць, наладзілі хуткую сувязь паміж рознымі часткамі імперыі з дапамогаю скараходаў. Як і інш. плямёны дакалумбавай Амерыкі, І. не ўмелі вырабляць жалезныя прылады і не ведалі агнястрэльнай зброі. У 1532—36 ісп. заваёўнікі на чале з Ф.Пісара захапілі і знішчылі дзяржаву І. разам з яе багатай культурай, забілі апошняга Вялікага Інку Атаўальпу. Пакораныя іспанцамі І. увайшлі ў склад народнасці кечуа.
Архітэктура І. вядома па літ. і шматлікіх археал. крыніцах (рэшткі храмаў, палацаў, абсерваторый, амфітэатраў, крэпасцей). Першапачаткова ўзводзілі цыклапічныя пабудовы 3 агромністых камянёў (крэпасць Саксаўаман каля Куска), пазней — пабудовы з абчасаных блокаў граніту (крэпасці Пісак каля Куска, Мачу-Пікчу). Іх дойлідства вылучалася геам. прастатой прысадзістых форм, трываласцю, амаль поўнай адсутнасцю дэкору. Асн. віды мастацтва — размаляваная і фігурная кераміка з бліскучай чорнай паверхняй, у т. л. пасудзіны з рэаліст. партрэтнымі выявамі («тваравыя пасудзіны»), Вял. майстэрствам вылучаліся творы ювелірнага мастацтва («залаты сад» у храме Сонца «Карыканча» ў Куска з раслінамі, птушкамі, матылькамі, фігурамі з золата і серабра), якія амаль не захаваліся.
Літ.:
Гарсиласо де ла Вега. История государства инков: Пер. с исп. Л., 1974;
Березкин Ю.Е. Инки: Ист. опыт империи. Л., 1991;
Галич М. История доколумбовых цивилизаций: Пер. с исп. М., 1990.
Понча інкаў. 1350—1532.Рытуальны нож інкаў — тумі. Золата, інкрустацыя.Да арт.Інкі. Сцены (злева) і платформы Мачу-Пікчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Князь1 ’правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі’ (ТСБМ, Яруш.). Укр.князь, рус.князь, ст.-рус.кънязь ’тс’, ст.-слав.кънѧзь, балг.кнез, серб.-харв.кне̑з, славен.knȇz ’тс’, польск.książę, чэш.kníže, славац.knieža, в.-луж.knjez ’пан’, палаб.knąz ’шляхціц’. Прасл.kъnędzь было запазычана з германскіх моў, ва ўсякім разе задоўга да трэцяй палаталізацыі. Параўн. княгіня (гл.). Аб старажытнасці запазычання сведчыць, відаць, таксама рухомасць акцэнтуацыйнай парадыгмы пры кароткім галосным у корані. Прагерм.kuningaz ’правадыр, кароль’ тлумачыцца як утварэнне на ‑ingaz ад прагерм.kunja ’род’ (лац.genus, ст.-грэч.γένος, ст.-інд.jánaḥ ’тс’). Такім чынам, у прагерманскай мове наглядаецца словаўтваральная інавацыя афіксна-семантычнага тыпу (славянскія мовы не ведаюць ніводнага спрадвечнага слова з суфіксацыяй ędʼzʼь) (Мартынаў, Лекс. взаим., 47–48). Параўн. Кіпарскі Gemeinslav., 181; Экблум, ZfSlPh, 30, 6; Экблум, ScSL, 3, 176. Князь у значэнні ’жаніх’ — табуізм (гл. Хаверс у Фасмера, 2, 266). Такое ж трэба сказаць і аб княгіня ’нявеста’.
Князь2 ’малады, жаніх’ (Нас., Яруш., Грыг., Гарэц., Нар. лекс., З нар. сл., Маш., Сержп. Грам.), ’дружка’ (Кольб.). Гл. князь1.