Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЛАНАВА́ННЕў эканоміцы,
працэс распрацоўкі планаў развіцця эканам. аб’ектаў. У шырокім сэнсе ўключае таксама працэсы арганізацыі ажыццяўлення планаў, іх карэкціроўкі і кантролю за выкананнем. У дырэктыўнай форме П. ўласціва цэнтралізаванай кіроўнай эканоміцы, дзе вядучую ролю адыгрываюць дзярж. планы. У эканоміцы рыначнага тыпу больш пашырана П. ў форме бізнес-планаў на ўзроўні кампаній, фірм. У некат. краінах з рыначнай эканомікай выкарыстоўваюцца метады індыкатыўнага П. (праграмавання) эканомікі. Адрозніваюць: імператыўны план, які цэнтралізавана вызначае дакладныя заданні ўсім вытв. ячэйкам; нарматыўны план, пры якім цэнтралізавана вызначаюцца абязлічаныя нарматывы (напр., аптымальныя ацэнкі, цэны); змешаны план, які злучае элементы імператыўнага плана (у адносінах да найб. буйных рашэнняў, прапорцый тэмпаў) з элементамі нарматыўнага плана, што дае пэўную свабоду дзеянняў у рыначных умовах.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Быць большым па колькасці, памеры, вазе і пад.
Вага спартсмена перавысіла 100 кг.
2.што. Перавыканаць норму, плані пад.
П. норму выпрацоўкі.
3.што. Выйсці за межы дазволенага.
П. свае паўнамоцтвы.
П. хуткасць руху.
4.каго (што). Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.
П. усіх сваёй спрытнасцю.
|| незак.перавыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.перавышэ́нне, -я, н.
План выкананы з перавышэннем.
П. улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцэна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Літаратурна-драматычны твор з падрабязным апісаннем дзеяння, на аснове якога можа ставіцца кінафільм, тэатральная пастаноўка і інш.
С. фільма «Альпійская балада».
2. Спіс дзейных асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну (спец.).
3. Загадзя распрацаваны дэталёвы план правядзення якога-н. відовішча, увогуле (перан.) ажыццяўлення чаго-н.
С. фестывалю.
4.перан.План ажыццяўлення чаго-н.; прагноз.
Дзейнічаць па сцэнарыі.
|| прым.сцэна́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
С. матэрыял.
С. аддзел.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лібрэта ’слоўны тэкст вялікага музычнага твора’, ’план сцэнарыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 84), запазычана з рус.либретто, хаця слова магло быць вядомым праз польск.libretto < італ.libretto ’кніжачка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цэнтрапла́н
(ад цэнтр + -план)
сярэдняя частка крыла самалёта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
збожжанарыхто́ўкі, ‑товак; адз. збожжанарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
Планавая нарыхтоўка збожжа дзяржавай. План збожжанарыхтоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Спланаваць нанава, змяніць план чаго‑н. Перапланаваць забудову квартала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОЭЛРО́,
першы перспектыўны план аднаўлення і развіцця нар. гаспадаркі Савецкай Расіі на аснове электрыфікацыі. Складзены Дзярж. камісіяй па электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО) на чале з Г.М.Кржыжаноўскім, разгледжаны VII (снеж. 1920) і зацверджаны IX (снеж. 1921) Усерас. з’ездамі Саветаў. План прадугледжваў буд-ва 30 раённых электрастанцый (20 ЦЭС і 10 ГЭС) і рэканструкцыю дзейных. Намячалася давесці сумарную гадавую выпрацоўку электраэнергіі да 8,8 млрд.кВт∙гадз (супраць 1,9 млрд.кВт∙гадз, якія выпрацоўваліся ў Расіі ў 1913). Прадугледжвалася тэхн. пераўзбраенне ўсіх галін нар. гаспадаркі на базе макс. выкарыстання электраэнергіі. На Беларусі ў перыяд ажыццяўлення плана ГОЭЛРО ў 1927 пачалося буд-ваБеларускай ДРЭС. План ГОЭЛРО, разлічаны на 10—15 гадоў, у асноўным выкананы ў 1931 і да 1935 перавыкананы больш як у 2 разы.