адзін з тыпаў пісьма, знакі якога (ідэаграмы) найчасцей абазначаюць не гукі і склады, а паняцці. Асн. сістэмы І.п.: егіпецкае пісьмо, месапатамскі клінапіс, мая пісьмо, кітайскае пісьмо, часткова японскае пісьмо і інш.
І.п. ўзнікла на аснове піктаграфічнага пісьма Ператварэнне малюнка ў ідэаграму (і далей — у іерогліф) адбывалася на працягу доўгага часу. кожны піктаграфічны знак (малюнак) у выніку яго рэгулярнага і аднастайнага ўжывання ў свядомасці чалавека пачаў звязвацца з пэўным словам і яго абазначаць. Гэтая ўстойлівая сувязь прыводзіла да замацавання пэўнага стандарту ў выяве графічнага знака, да захавання яго абрысу, схемы і выпрацоўкі такой жа паслядоўнасці іх на пісьме, і слоў у жывым маўленні, што прадвызначыла развіццё ўласцівага пісьмоваму маўленню парадку слоў. У працэсе страты сваёй першапачатковай малюнкавай нагляднасці піктаграмы пачалі набываць уласную графічную каштоўнасць: той, хто пісаў, мог выбіраць графемы-ідэаграмы, якія ўжо замацаваліся ў грамадскай свядомасці. Паступова адзін і той жа малюнак-схема пачаў ужывацца ў прамым і пераносным, адцягненым значэнні (напр., малюнак вока — «вока» і «зрок»; вока і сляза — «гора»; нага — «нага», «стаяць», «ісці», «прыносіць» і інш.), а потым набыў цалкам характар ідэаграмы. У працэсе станаўлення І.п. ўзніклі спецыялізаваныя ідэаграмы для абазначэння інш. (акрамя кораня) значымых частак слова: напр., шумерскае 𒀸𒀸𒐕 [dingir] — «бог, святло»; 𒀸𒀸𒐕𒀸𒐕 [dingir-an] — «бога» (вінавальны склон адз. ліку). Гэта сведчыла пра пераход на больш высокую ступень абстрагавання ў станаўленні графічнай сістэмы.
У сучасных сістэмах пісьма і інш. семіятычных сістэмах часткова выкарыстоўваюцца ідэаграмы, што перадаюць значэнне слова, выразу або цэлага сказа (напр., лічбы, хім. сімвалы, дарожныя знакі, картаграфічныя абазначэнні і інш.).
the road of sorrows крыжо́вы шлях, хаджэ́нне па паку́тах
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
накруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што і чаго.
1. Навіць, наматаць на што‑н. Накруціць нітак на шпульку. □ [Саньку] чамусьці то хацелася накруціць на палец і выскубнуць з галавы пасму сваіх саламяных валасоў, то адарваць сабе чырвонае вуха.Сяркоў.
2. Навінціць на што‑н. Накруціць гайку на болт.
3. Насвідраваць адтулін, дзірак.
4.перан.Разм. Вельмі ўскладніць што‑н., нарабіць чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Накруцілі калідораў — Навасельцам проста гора: У пакой пакуль прабіўся — Разоў восем заблудзіўся.Гілевіч.Тут, адным словам, вельмі трэба падумаць .., бо ў гарачцы такога можна накруціць, што потым.. ніякае рады не дасі.Савіцкі.
5.Разм. Прывесці ў дзеянне спружыну якога‑н. механізма. Ігнась накруціў гадзіннік, навёў званок, каб не праспаць, і таксама лёг.Пальчэўскі.
•••
Накруціць вушы — пакараць каго‑н., пацягаўшы за вушы.
Накруціць хвост — даць наганяй, прабраць каго‑н. за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЯВО́ДЗІНА (Bojboguna, Vojvodina),
тэрыторыя наПн Саюзнай Рэспублікі Югаславія, у Рэспубліцы Сербія. Мяжуе з Харватыяй, Венгрыяй, Румыніяй. Пл. 21,5 тыс.км². Нас. 2013 тыс.чал. (1991), у т. л. сербы (54,4%), венгры (18,9%), група насельніцтва пад саманазвай югаславы (8,2%), а таксама харваты, славенцы, румыны, чарнагорцы і інш.Найб. горад Нові-Сад. Ваяводзіна размешчана ў межах паўд.ч. Сярэднедунайскай раўніны. НаПдЗ краж Фрушка-Гора (выш. да 539 м), наПдУ адгор’і Паўд. Карпат (выш. да 641 м). Клімат умераны, кантынентальны. Цячэ р. Дунай з прытокамі. Пераважаюць ландшафты асвоеных чарназёмных стэпаў. Гал.с.-г. раён Югаславіі. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, каноплі, сланечнік, цукр. буракі. Садоўніцтва і вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля. Здабыча нафты і газу. Харч.прам-сць (мукамольная, алейная, масларобная, цукр., пяньковая). Развіта таксама тэкст., машынабуд. (с.-г. і электратэхн.), нафтахім., цэм.прам-сць. Вытв-сцьмінер. угнаенняў. Транспарт чыг., аўтамабільны, рачны (па Дунаі і яго прытоках).
Тэр. Ваяводзіны заселена славянамі ў 6—7 ст. З 10 ст. ў складзе Венг. каралеўства. У 1526—1918 пад уладай Габсбургаў (у 1849—60 у складзе іх аўстрыйскіх, у 1860—1918 — венг. зямель). Тут адбыліся антыгабсбургскія (1735) і антыфеад. (1848) выступленні сялян, развіваўся нац.-вызв. (19 ст.) і дэмакр. рух (у 1-ю сусв. вайну). У 1918 Ваяводзіна далучана да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. У 1941 акупіравана ням.-фаш. і венг. войскамі. Вызвалена восенню 1944 Нар.-вызв. арміяй Югаславіі. У 1945—63 аўт. вобласць, у 1963—74 аўт. край, у 1974—90 сацыяліст.аўт. край у складзе Сербіі. Аўтаномія Ваяводзіна скасавана ў 1990 сербскім урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.
1.чаго і без дап. Сказаць многа чаго‑н. Нагаварыць непрыемнасцей. □ Дзед раптам спахапіўся і змоўк, нібы баючыся, што нагаварыў лішняга.Шуцько.Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых!Агняцвет.
2.накаго і без дап. Узвесці паклёп, напляткарыць. [Папас:] — Ну і нагаварыў жа сам нехта, дык нагаварыў. Мана ўсё гэта.Галавач.— Чуў я, жаніцца збіраешся? — Маліны светла-шэрымі праніклівымі вачыма дапытліва і з хітрынкай паглядзеў на Тураўца. — Паклічаш? .. Яны сціхлі. Туравец падумаў, хто б гэта мог нагаварыць на яго.Мележ.
3.што. Запоўніць (пласцінку, плёнку і пад.) якім‑н. тэкстам. Нагаварыць пласцінку.
4.што. Разм. У забабонных людзей — нашаптаць заклінанняў на што‑н.
•••
Нагаварыць сорак бочак арыштантаў — расказаць шмат неверагодных гісторый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́рх
1.нареч. (на верхнюю часть чего-л.) наве́рх;
занясі́це н. — занеси́те наве́рх;
вы́лезці з я́мы н. — вы́лезть из я́мы наве́рх;
2.нареч. (ввысь) наве́рх, вверх;
гля́нуць н. — взгляну́ть наве́рх (вверх);
3.нареч. нару́жу;
вы́вернуць шэ́рсцю н. — вы́вернуть ше́рстью нару́жу;
смала́ вы́ступіла н. — смола́ вы́ступила нару́жу;
4.нареч., горн.на-гора́;
5.нареч., перен. наве́рх, нару́жу;
пра́ўда ўсплыве́ н. — пра́вда всплывёт наве́рх (нару́жу);
6.предлог срод. пове́рх;
н. саро́чкі — пове́рх соро́чки;
◊ усплы́ць (вы́йсці) н. — всплыть (вы́йти) на пове́рхность, (нару́жу)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ein berúfliches ~ няшча́сны вы́падак на вытво́рчасці;
~ über ~ бяда́ за бядо́ю;
~ stíften прыно́сіць бяду́ [го́ра];
j-n ins ~ stürzen [bríngen*, tréiben*] наклі́каць бяду́на каго́-н.;
ihn hat ein schwéres ~ getróffen яго́ напатка́ла вялі́кае го́ра;
das ist ében das ~! вось дык бяда́!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
во́дгук, ‑у, м.
1. Адбіццё гуку; водгулле, рэха. Затрашчала галлё — панёсся водгук.Гартны.// Слабы гук, які даносіцца здалёку. З ветрам, што кідаўся зверху,.. даносіліся водгукі нейкіх слоў, крыку.Лынькоў.
2.перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым‑н. Шырокі водгук. □ Я веру, песень маіх кліч бунтарскі Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах братніх.Купала.Водгук на чужое гора жыў у.. сэрцы [Ядвісі].Колас.
3.перан. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго‑н., адказам на якія‑н. падзеі, з’явы. Рэвалюцыйныя падзеі знайшлі магутны водгук у дакастрычніцкай беларускай літаратуры.Пшыркоў.Творы [Лынькова, Чорнага, Труса] з явіліся гарачым водгукам на хвалюючыя пытанні свайго часу.Казека.
4.Разм. Тое, што і водзыў (у 1 знач.). Кніга водгукаў. □ Вялікую цікавасць мелі.. [Купалавы] водгукі аб.. паэзіі Адама Міцкевіча.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́ха,
1.Прысл.да ціхі.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць цішыні дзе‑н., ціхае надвор’е. Было ціха і цёпла. Здавалася, яшчэ дзень-другі — і ў ліловых алешніках зацёхкаюць галасістыя салаўі.Ігнаценка.
3.безас.узнач.вык. Пра спакойнае, мірнае жыццё. Гора ў прорву нябыту сплыло. Шчасце зведалі дзеці. Толькі б ціха на свеце было, Толькі б ціха на свеце...Гілевіч.// Пра адсутнасць спрэчак, сутыкненняў паміж кім‑н. [Жанчына:] — Маўчыць [Пятро], як вады ў рот набраўшы. Кажа: «Абы ў хаце ціха было».Пальчэўскі.//перан. Пра душэўны спакой, уціхаміранне. На душы было ціха.
4.узнач.вык. Ужываецца як загад не шумець, замаўчаць. — Ціха-а, — шапнуў Косцік, — гэта вавёрка.Брыль.— Ціха, хлопцы! Памаўчыце хоць адну хвіліну.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gaudia principium nostri sunt saepe doloris (Ovidius)
Радасць часта з’яўляецца пачаткам нашага гора.
Радость часто является началом нашего горя.
бел. Шчасце і трасца ‒ пераходныя свацці. Шчасце пераходам жыве. Не смейся, дзеўка, удаве, бо прыйдзе ліха і табе.
рус. Радость не вечна, печаль не бесконечна. Счастье с не счастьем близко живут.
фр. Aise et mal se suivent de près (Счастье с несчастьем рядом идут).
англ. The morning sun never lasts a day (Утреннее солнце не на весь день).
нем. Glück und Glas, wie leicht bricht das (Счастье и стекло, как они легко разбиваются). Glück ist nimmer ohne Tück (Счастье никогда не бывает без коварства).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)