падклас бруханогіх малюскаў. Вядомы з ранняга кембрыю (каля 560 млн.г. назад). Паводле розных класіфікацый, ад 2 да 24 атр., каля 500 сям., больш за 50 тыс. відаў. Жывуць у морах, прэсных водах і на сушы. Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Некат. віды — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. На Беларусі 14 відаў, найб. трапляюцца бітыніі, жывародкі, вальваты.
Памеры ад 1 мм да 1 м, маса ад доляў міліграма да некалькіх кілаграмаў. Цела асім., звычайна ўкрыта ракавінай спіральнай. сподачкападобнай і інш. формы; складаецца з галавы, вантробнага мяшка з мантыяй і «нагі». Дыхае шчэлепамі, якія размешчаны перад сэрцам (адсюль назва). Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. вузлоў і перакрыжаваных нерв. ствалоў. Ёсць органы стрававання, зроку, раўнавагі, дотыку, хім. пачуцця. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі. Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Развіццё з ператварэннем або прамое. Водныя П.м. — корм для рыб і птушак. Некат. віды (літарыны, рапаны, марскія вушкі, трубачы і інш.) — аб’екты промыслу і марыкультуры.
стрэ́мя, стрэмя і стрэмені, Д стрэмю і стрэмені, В стрэмя, Т стрэмем і стрэменем, М (аб) стрэмі і стрэмені; мн. страмёны, страмён; н.
1. Прыстасаванне для ўпору нагі конніка ў выглядзе жалезнай дужкі з вушкам, што падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя. Асядлаўшы буланку, [брыгадзір] паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў.Брыль.
2.Спец. Тое, што і стрэмечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус.алан.ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус.ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус.ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр.ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг.ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ.lepetà ’лапа’, лат.ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БРУХАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ, смаўжы,
гастраподы (Gastropoda),
клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 3 падкласы: пярэдняшчэлепныя (Prosobranchia), задняшчэлепныя (Opisthobranchia) і лёгачныя (Pulmonata). Каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў, каля палавіны з іх выкапнёвыя. На Беларусі 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны балацянікі, бітынія, жывародкі, вальваты, вінаградны смоўж, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (выш. 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хім. адчувальнасці. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты. Водныя бруханогія малюскі — корм для рыб; удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя бруханогія малюскі — аб’ект промыслу, наземныя — шкоднікі с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кара́чкі,
У выразах: на карачкі; на карачках — а) на абедзве рукі і нагі; на абедзвюх руках і нагах. Шкірман, вырываючыся з рук Касарэвіча, б’е яго нагой у жывот. Той становіцца на карачкі і, не могучы ўстаць, садзіцца.Навуменка.Гвація выкуліўся з лінейкі і на карачках папоўз прэч.Самуйлёнак; б) тое, што і на кукішкі, на кукішках (гл. кукішкі). [Рыбак] прысеў на карачкі і ўтаропіўся на паплавок.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́спятак (БРС, Нас., Гарэц., Мядзв., Янк. III, Грыг.). Рус.дыял.вы́спяток ’удар нагой, наском або абцасам бота’, вы́спяток ’пятка нагі’, укр.ви́спʼяток ’насок бота’, у́спяткі ’абцасы’. Дэрыват ад пята, пятка (Рудніцкі, 1, 399); не зусім яснай з’яўляецца прэфіксацыя. Памылкова Каткоў (Очерки по лексике…, 188), які выводзіць рус.дыял.вы́спетки ад выступы ’боты, чаравікі’ (у выніку метатэзы і рэгрэсіўнага ўплыву к̕).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тупкаць, ст.-бел.тупкати ‘тачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ.tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканнік ‘той, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр.ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб.ту̏пкати, харв.tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед.тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.