1. Узрыць, ускапаць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Свінні пакорпалі навокал [агароджы] зямлю, першая ад разгароджанага месца града была здрасавана ўшчэнт.Чорны.
2. Корпаць (карпаць) некаторы час. Стары рыбак пакорпаў галінкай абгарэлае сучча ў вогнішчы — проста так, ні для чаго, — і пачаў [расказваць]...В. Вольскі.[Мароз] выняў з шуфляды запалку, пакарпаў ёю ў люльцы. Лобам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Úmkreism -es, -e
1) навако́лле, вако́ліца;
im ~ von 10 km на 10 км наво́кал;
er ist im gánzen ~ bekánnt яго́ ве́дае ўсё навако́лле
2) матэм. акру́жнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
circuit
[ˈsɜ:rkət]1.
n.
1) кругаабаро́т -у m.
2) аб’е́зд -у, маршру́т -у m.
3) судо́вая акру́га
circuit court — акруго́вы суд
4) Math. акру́жнасьць f.
5) Electr. ток -у m.
short circuit — каро́ткае замыка́ньне
2.
v.i.
круці́цца наво́кал, рабі́ць кругаабаро́т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
around1[əˈraʊnd]adv.
1. прыблі́зна, каля́;
She is around fifty. Ёй пад пяцьдзясят;
Tom arrived around six o’clock. Том прыехаў каля шасці гадзін.
2.наво́кал, вако́л, наўко́л;
all around усю́ды;
I could hear laughter all around. З усіх бакоў я мог чуць смех.
3. паўсю́ль; усю́ды;
There were papers lying around all over the floor. Паўсюль на падлозе ляжалі паперы.
♦
he’s been around ён чалаве́к быва́лы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Прыемны спакой, хараство. [Ганна:] — Нейкая лагода, як ціхія хвалі, агортвае ўсю істоту.Дубоўка.У полі такая лагода, што хоць аставайся тут, на мяжы, прыляж, маўчы ды глядзі навокал.Бядуля.
2. Згода, дружба, прыязнасць. Яны размаўлялі ціха, з лагодай, відаць, раіліся пра запаветнае і блізкае іх душы.Пташнікаў.Ёсць хвіліны прыемнай блізкасці паміж людзьмі, нейкай ціхай узрушанасці і лагоды, светлай, як восеньскі дзень.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй.Асіпенка.// Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ.// Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хутка паднімаць і апускаць павекі. Хлапчук палахліва, не мігаючы, пазіраў на Марыю Хведараўну.Марціновіч.
2. Падаваць знак рухам павек.
3.(1і2ас.неўжыв.). Свяціцца слабым, няроўным святлом. Навокал ні жывой душы, толькі дзесьці далёка мігала агеньчыкамі вёска.Асіпенка.На вясеннім чыстым небе скрозь проразі верхавін мігалі далёкія халодныя зоры.Колас.
4. Хутка праносіцца перад вачыма, мільгаць. Снуюць тралейбусы, Мігаюць машыны.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бытава́ць, ‑туе; незак.
Існаваць, мець пашырэнне, месца, быць вядомым. Колас ўжываў шмат слоў і выразаў, якія з аднолькавым правам бытуюць у рускай і беларускай мовах, але ніколі не рабіў штучных калек.Юрэвіч.Ва ўсім цяпер раскрываўся перад .. [Марынаю] новы сэнс, быццам усё, што жыло і бытавала навокал яе, стала раптам такім, якім павінна было быць заўсёды.Чорны.// Прадаўжаць існаваць. У Кушлянах да гэтага часу бытуе нямала вусных расказаў пра Францішка Багушэвіча.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падхапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Разм.
1. Хутка, імкліва ўстаць, усхапіцца з месца. Вартавы ўпаў, але праз момант падхапіўся і шпарка пабег у глыбіню двара.Шамякін.Дзяўчына зірнула на свой наручны гадзіннік, кінула нажніцы і падхапілася: — Ой, хлопчыкі! Я зноў спазнілася ў вытворчыя майстэрні.Даніленка.
2. Нечакана ўзнікнуць, узняцца. Падхапіўся мароз. □ Як на тое, падхапіўся страшэнны вецер. Ён вырываў з будынкаў дранічыны, ахапкі сена і разносіў агонь навокал.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацямне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць цёмным, цямнейшым. Пацямнеў і неўзабаве сышоў снег.Васілеўская.Твар .. [камандзіра] асунуўся, пацямнеў, зарос за час блакады густой барадой.Шамякін.// Стаць змрочным, хмурным. Андрыян пацямнеў, як хмара, нічога не сказаў, толькі бліснуў позіркам спадылба і ўхапіўся за рычагі.Марціновіч.
2.безас. Пра наступленне змроку, цемнаты. Яшчэ доўга да вечара захмарыла ўсё, пацямнела навокал.Мележ.
•••
У вачах пацямнела — памутнела ў вачах ад стомы, болю, хвалявання і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)