РУ́СКА-АНГЛІ́ЙСКАЯ ВАЙНА́ НА МО́РЫ 1807—12,

марская вайна паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй, выкліканая далучэннем Расіі (паводле Тыльзіцкага міру 1807) да абвешчанай Напалеонам I кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі. Аб’яўлена Расіяй 7.11.1807 пасля нападу ў жн. 1807 брыт. эскадры на г. Капенгаген і захопу англічанамі амаль усяго дацкага флоту. Мела характар асобных баявых сутыкненняў невял. сіл у Атл. ак., Міжземным, Адрыятычным, Балт., Баранцавым і Белым морах; ад буйных бітваў і рашучых дзеянняў абодва бакі ўстрымліваліся. Брыт. флот блакіраваў рас. і замежныя порты, дзе знаходзіліся рас. караблі, нападаў на прыбярэжныя раёны, захопліваў і тапіў гандл. судны Расіі. Найб. значныя падзеі блакада ў ліст. 1807 — жн. 1808 брыт. флотам рас. эскадры віцэ-адм. Дз.​М.​Сянявіна ў порце Лісабон, пасля якой рас. судны да канца вайны знаходзіліся пад брыт. кантролем; няўдалая атака 29.5.1809 брыт. эскадрай атрада рас. ваен. суднаў у порце Трыест; уварванне ў чэрв.—вер. 1809 брыт. флоту ў Фінскі заліў. Вайна прычыніла вял. шкоду эканоміцы Расіі. Пасля ўварвання войск Напалеона I у Расію (чэрв. 1812) яна выйшла з рэжыму кантынент. блакады і 28.7.1812 падпісала ў швед. г. Эрэбру мірны дагавор з Вялікабрытаніяй.

т. 13, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наюда́шыць

‘напаклёпнічаць на каго-небудзь (наюдашыць на яго)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наюда́шу наюда́шым
2-я ас. наюда́шыш наюда́шыце
3-я ас. наюда́шыць наюда́шаць
Прошлы час
м. наюда́шыў наюда́шылі
ж. наюда́шыла
н. наюда́шыла
Загадны лад
2-я ас. наюда́ш наюда́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час наюда́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адхля́снуць

‘адказаць удар на ўдар; адказаць колкасцю на колкасць (адхляснуць каго-небудзь і каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхля́сну адхля́снем
2-я ас. адхля́снеш адхля́снеце
3-я ас. адхля́сне адхля́снуць
Прошлы час
м. адхля́снуў адхля́снулі
ж. адхля́снула
н. адхля́снула
Загадны лад
2-я ас. адхля́сні адхля́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адхля́снуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мізансцэні́раваць

‘вызначыць (вызначаць) мізансцэны; размясціць (размяшчаць) што-небудзь на сцэне; размясціцца (размяшчацца) на сцэне’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мізансцэні́рую мізансцэні́руем
2-я ас. мізансцэні́руеш мізансцэні́руеце
3-я ас. мізансцэні́руе мізансцэні́руюць
Прошлы час
м. мізансцэні́раваў мізансцэні́равалі
ж. мізансцэні́равала
н. мізансцэні́равала
Загадны лад
2-я ас. мізансцэні́руй мізансцэні́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мізансцэні́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мізансцэні́раваць

‘вызначыць (вызначаць) мізансцэны; размясціць (размяшчаць) што-небудзь на сцэне; размясціцца (размяшчацца) на сцэне’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мізансцэні́рую мізансцэні́руем
2-я ас. мізансцэні́руеш мізансцэні́руеце
3-я ас. мізансцэні́руе мізансцэні́руюць
Прошлы час
м. мізансцэні́раваў мізансцэні́равалі
ж. мізансцэні́равала
н. мізансцэні́равала
Загадны лад
2-я ас. мізансцэні́руй мізансцэні́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час мізансцэні́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падкры́кваць

‘падкрыкваць што-небудзь і на чым-небудзь (падкрыкваць на сваёй мове), крычаць услед за крыкам іншага’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падкры́кваю падкры́кваем
2-я ас. падкры́кваеш падкры́кваеце
3-я ас. падкры́квае падкры́кваюць
Прошлы час
м. падкры́кваў падкры́квалі
ж. падкры́квала
н. падкры́квала
Загадны лад
2-я ас. падкры́квай падкры́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падкры́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падкры́кнуць

‘падкрыкнуць што-небудзь і на чым-небудзь (падкрыкнуць на сваёй мове), крыкнуць услед за крыкам іншага’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкры́кну падкры́кнем
2-я ас. падкры́кнеш падкры́кнеце
3-я ас. падкры́кне падкры́кнуць
Прошлы час
м. падкры́кнуў падкры́кнулі
ж. падкры́кнула
н. падкры́кнула
Загадны лад
2-я ас. падкры́кні падкры́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час падкры́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перадзіма́ць

‘дзьмучы на каго-небудзь, што-небудзь, пераносіць каго-небудзь, што-небудзь з месца на месца’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перадзіма́ю перадзіма́ем
2-я ас. перадзіма́еш перадзіма́еце
3-я ас. перадзіма́е перадзіма́юць
Прошлы час
м. перадзіма́ў перадзіма́лі
ж. перадзіма́ла
н. перадзіма́ла
Загадны лад
2-я ас. перадзіма́й перадзіма́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перадзіма́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перадзьму́ць

‘падзьмуўшы на каго-небудзь, што-небудзь, перанесці каго-небудзь, што-небудзь з месца на месца’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перадзьму́ перадзьмё́м
2-я ас. перадзьме́ш перадзьмяце́
3-я ас. перадзьме́ перадзьму́ць
Прошлы час
м. перадзьму́ў перадзьму́лі
ж. перадзьму́ла
н. перадзьму́ла
Загадны лад
2-я ас. перадзьмі́ перадзьмі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перадзьму́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыпла́кваць

‘аплакваць каго-небудзь, што-небудзь; крыху плакаць; скардзіцца на што-небудзь (прыплакваць на долю)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыпла́кваю прыпла́кваем
2-я ас. прыпла́кваеш прыпла́кваеце
3-я ас. прыпла́квае прыпла́кваюць
Прошлы час
м. прыпла́кваў прыпла́квалі
ж. прыпла́квала
н. прыпла́квала
Загадны лад
2-я ас. прыпла́квай прыпла́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыпла́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)