1. Раскідаючы ногі. Ззаду за Андрэем калдыбаў уроскідку Юрка Даліна.Пташнікаў.
2. Паасобку, раскідана. Бярвенне ляжала ўроскідку. □ Неўзабаве паказаліся між дрэў уроскідку белыя камяніцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Максімавіч (17.2.1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1953). Працаваў у выд-вах, час. «Полымя» і «Маладосць». Друкуецца з 1958. Асн. тэмы апавяданняў і аповесцей — жыццё сялян Зах. Беларусі, барацьба супраць ням.-фаш. захопнікаў, пасляваен. адбудова, маральныя праблемы сучаснага вясковага і гарадскога жыцця, каханне (зб-кі «Заклінаю ад кулі», 1960, «Між двух агнёў», 1963, «Абуджэнне», 1968, «У лабірынце вуліц», 1979, аповесць-хроніка «Порахам пахла зямля», 1973, дакумент. аповесць «Першым заўсёды цяжка», 1986, з У.Сазановічам). Раман «Камень з гары» (1990) пра падзеі 1950—60-х г., калі быў развянчаны культ асобы. Героі твораў Д. — людзі сумленныя і працалюбівыя, мужна імкнуцца да праўды і справядлівасці, высокага маральнага ідэалу. Проза пісьменніка злабадзённая па тэматыцы, псіхалагічна паглыбленая, стрыманая ў фарбах, вылучаецца жывой нар. мовай. За аповесць «Кожны чацвёрты» (1991) Літ. прэмія імя І.Мележа 1992. Пераклаў на бел. мову раман Е.Путраманта «Верасень» (з Я.Міско), апавяданні К.Федзіна, Ю.Нагібіна, У.Салаухіна і інш.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1977;
Выбр. творы. Мн., 1988.
Літ.:
Александровіч С. У пошуках гераічнага і незвычайнага // Полымя. 1960. № 8;
Ярош М. Творчы неспакой пісьменніка // Там жа. 1963. № 12;
Няхай М. Пара творчай сталасці // Бел. літаратура. Мн., 1979. Вып. 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
накла́дчык, ‑а, м.
У вытворчасці — той, хто накладвае што‑н. Па дровах і між дроў дзесяткамі сходаў тупалі.. рабочыя-вартаўнікі, накладчыкі.Гартны.// Рабочы, які кладзе лісты паперы ў друкарскую машыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Ранішняя паверка. Вячэрняя паверка. □ Сосны, як салдаты на паверцы, Пераклічку між сабой вядуць.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сканы, ‑ая, ‑ае.
Які мае трэшчыну; пакрыты трэшчынамі. Між адвечных жаралістых І растрэсканых камлёў Тоўстых клёнаў і дубоў, Кругам стаўшых, бы маністы, Стол даўжэразны аж гнецца Ад закусак дарагіх.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́кля, ‑і, ж.
Жыллё каўказскіх горцаў. Стаю адзін, Дзе саклі пад гарою У зоры ткуць З зыбучае імглы, Дзе над абрывамі Высока нада мною Між скал віюцца Горныя арлы.Трус.
[Груз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танцу́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад танцаваць.
2.узнач.наз.танцу́ючыя, ‑ых. Удзельнікі, выканаўцы танцаў. Любка прабралася між танцуючых да выхаду.Лынькоў.
3.Дзеепрысл.незак.ад танцаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убра́нства, ‑а, н.
Разм. Тое, што і убранне. І між усякага ўбранства Відна і дзядзькава апратка, Пільчак і шапачка-аладка.Колас.Аказваецца, сосны і ўзімку мяняюць сваё зялёнае ўбранства.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пропусти́тьсов., в разн. знач. прапусці́ць, мног. папрапуска́ць; см.пропуска́ть;
◊
пропусти́ть ми́мо уше́й прапусці́ць між вушэ́й; прапусці́ць паўз ву́ха;
никого́ не пропусти́ть ніко́га не прапусці́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бастава́ць. Рус.бастова́ть, укр.бастува́ти, польск.bastować. Утварэнне ад ба́ста! ’хопіць!’ (< італ.basta!). Яшчэ ў Даля бастоват́ь значыць ’канчаць, перастаць іграць’. Сучаснае значэнне з’явілася пазней. Гл. Шанскі, 1, Б, 54. Няясныя адносіны (запазычанне з рус. ці паралельныя ўтварэнні) міжрус. і іншымі мовамі, дзе ёсць гэта слова.