Лямпе́шка ’планка, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Магчыма, да лямпа (гл.). Гняздо планкі, куды ўстаўляўся млён, было падобна да адпаведнага гнязда ў лучніку (посвету). Суфікс ‑ешка, як у даўбешка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бліц

(ням. Blitz = бліскавіца)

1) лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні;

2) праведзеная ў тэмпе партыя шахматнай гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

blowtorch

[ˈbloʊtɔrtʃ]

n.

1) пая́льная ля́мпа

2) Sl.

а) рэакты́ўны самалёт

б) рэакты́ўны рухаві́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

аўдыён

(ад лац. audio = слухаю)

адналямпавы радыёпрыёмнік, у якім электронная лямпа была дэтэктарам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бактэрыцы́дны

(ад бактэрыцыды)

здольны забіваць бактэрыі і іншыя мікраарганізмы (напр. б-ая лямпа).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗАГА́Р,

змена колеру скуры ад утварэння ў яе паверхневым слоі пігменту меланіну. Бывае ад дзеяння ультрафіялетавых і інфрачырв. прамянёў сонца або штучных крыніц святла (ртутная кварцавая лямпа, эл. дуга і інш.). Дзеянне сонечных прамянёў у сярэдніх дозах выклікае лёгкі З., станоўча ўплывае на арганізм, паляпшае жыўленне скуры, павялічвае ў ёй колькасць вітаміну D., павышае супраціўляльнасць арганізма да інфекц. хвароб і інш. Доўга быць на сонцы супрацьпаказана старым людзям, дзецям да 2 гадоў, цяжарным, людзям з сардэчна-сасудзістымі хваробамі і інш.

т. 6, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рудніко́вы Grúben-; Bérgwerk-;

рудніко́вы газ Grúbengas n -es, schlágende Wétter pl;

рудніко́вая ля́мпа Grúbenlampe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

курэ́ць несов.

1. (испускать копоть) копти́ть;

ля́мпа пачала́ к. — ла́мпа начала́ копти́ть;

2. (о пыли) поднима́ться столбо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насто́льны в разн. знач. насто́льный;

~ная ля́мпа — насто́льная ла́мпа;

н. тэ́ніс — насто́льный те́ннис;

~ная кні́га — насто́льная кни́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перано́сны

1. перено́сный, переносно́й;

~ная ля́мпа — перено́сная (переносна́я) ла́мпа;

2. перено́сный;

~нае значэ́нне сло́ва — перено́сное значе́ние сло́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)