Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус.жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск.żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац.žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьrati — жэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мацыён, ‑у, м.
Хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку. [Красачка:] — Я ўжо лепей дома пабуду, А для мацыёну, як кажуць дактары, дык я лепш у рыбку калі прайдуся ці ў грыбы падамся.Лынькоў.
[Ням. Motion ад лац. mótio — рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́лкавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з жылкі (у 2 знач.). Лескі з кепскага воласу і баваўняныя шнуры ў залежнасці ад таўшчыні і трываласці лепш за ўсё аснашчаюць жылкавымі павадкамі сячэннем ад 0,25 да 0,15 міліметраў.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
állerliebst
1.a са́мы мі́лы, са́мы ўлюбёны
2.adv ахво́тней за ўсё, лепш за ўсё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДАРВІНІ́ЗМ,
матэрыялістычная тэорыя эвалюцыі арган. свету, заснаваная на поглядах Ч.Дарвіна. Абапіраецца на зменлівасць, спадчыннасць і натуральны адбор. На аснове зменлівасці ўтвараюцца новыя прыкметы і асаблівасці ў будове і функцыях арганізма, спадчыннасць замацоўвае гэтыя прыкметы, пад уздзеяннем натуральнага адбору выжываюць і размнажаюцца арганізмы, найб. прыстасаваныя да пэўных умоў існавання. Дзякуючы спадчыннай зменлівасці і бесперапыннаму дзеянню натуральнага адбору арганізмы ў працэсе эвалюцыі назапашваюць новыя прыстасавальныя прыкметы, што ў выніку вядзе да ўтварэння новых відаў. Д. далей развілі ў працах вучоныя 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.: у Расіі — І.А.Мечнікаў, А.А.Кавалеўскі, У.А.Кавалеўскі, К.А.Ціміразеў, М.А.Вавілаў, І.А.Шмальгаўзен і інш.; у Вялікабрытаніі — Т.Гекслі, А.Уолес; у Германіі — Э.Гекель, Ф.Мюлер; у ЗША — А.Грэй і інш. Сучасны Д. уяўляе сабой сінтэз класічнага дарвінізму і эвалюцыйнай (або папуляцыйнай) генетыкі, што дазваляе глыбей пазнаць заканамернасці развіцця жывой прыроды і лепш выкарыстоўваць іх у с.-г. практыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВІЛА АПЯРЭ́ДЖВАННЯ, правіла пастаянства месца пражывання,
заканамернасць, адпаведна якой паўн. вільгацелюбівыя расліны ў межах паўд. граніцы свайго арэала размяшчаюцца на паўн. схілах і на дне лагчын, а паўд. па меры руху на Пн пераходзяць на паўд. схілы, якія лепш праграваюцца. Вызначана рас. батанікам В.В.Алёхіным (1951).
Найб. праяўляецца П.а. на паўд. і паўн. межах лясной зоны. Напр., на паўд. схілах з сярэдняй тайгі далёка на Пн пранікаюць ельнікі-чарнічнікі і ельнікі-кіслічнікі. У Якуціі на паўн. схілах растуць холадатрывалыя лясы лістоўніцы даурскай, а паўд. схілы пакрыты хваёвымі лясамі. Адхіленні маюць адносны характар і звязаны з вуглом падзення сонечных праменяў. П.а. мае практ. значэнне для картаграфавання сучаснага і адноўленага расліннага покрыва, дазваляе прагназіраваць склад расліннасці на неабследаваных месцах і аднаўляць яе папярэдні склад там, дзе яна знішчана. П.а. можа праяўляцца і ў адносінах да жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск.błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць — *праха́ць (параўн. укр.проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павыду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выдушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдушваць шыбы. □ [Шульга:] — Ты давай, вунь, давай, круці абаранак, ды лепш глядзі, куды едзеш. А то ўжо ўсіх курэй у Азёрах павыдушваў...Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)