1.пыт., часта ўжыв. з папярэднім «ды». Выражае здзіўленне сказаным, па знач. адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?»
Чуў, што сусед жэніцца? — Ды ну?
2.узмацн. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова.
Дзяўчына, ну, як лялька!
3.сцвярдж. Так, ага, але (разм.).
Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінакла́сіка
(ад кіна- + класіка)
выдатныя творы кінамастацтва, якія на доўга захоўваюць сваё мастацкае значэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
монасемі́я
(ад мона- + гр. sema = знак; значэнне)
лінгв. адназначнасць слова або выразу (проціл.полісемія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотадакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Фатаграфія, якая адлюстроўвае рэальны факт і мае гістарычнае, юрыдычнае і пад. значэнне. І вось, каторы раз, трапляе мне пад рукі знаёмы фотадакумент, здымак дзён партызанскіх.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІДЫЁМА (ад грэч. idiōma своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, складанае па структуры моўнае адзінства з цэласным семантычным зместам. У вузкім сэнсе — фразеалагічнае зрашчэнне (гл.Фразеалагізм). Састаўныя ідыяматычных адзінстваў наз. кампанентамі, у І. яны страчваюць сваё звычайнае значэнне (напр., «сабаку з’есці» — мець вял. навык, вопыт у чым-н.).
Вылучаюцца марфалагічныя І. — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем; лексічныя І. — спалучэнні двух і больш слоў пастаяннага лексіка-грамат. складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў; сінтаксічныя І. — простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтакс. адносін. І. — сродак выразнасці і вобразнасці мовы. Вывучае І. ідыяматыка.