ДЗЯРЖА́ЎНЫ ТЭА́ТР МУЗЫ́ЧНАЙ КАМЕ́ДЫІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.

Створаны ў Мінску ў 1970, адкрыты 17.1.1971 пастаноўкай муз. камедыі «Пяе «Жаваранак» Ю.​Семянякі. Напачатку ў рэпертуары пераважалі спектаклі паводле твораў сучасных рас. аўтараў: «Чацвёра з вуліцы Жанны» А.​Сандлера, «Вяселле ў Малінаўцы» Б.​Аляксандрава, «Вольны вецер» І.​Дунаеўскага, «Пацалунак Чаніты» Ю.​Мілюціна, «Хітрамудрая закаханая» А.​Рабава, «Бабскі бунт» Я.​Пцічкіна і інш. Паступова фарміраваўся нац. рэпертуар. Пастаўлены яркі, жыццярадасны спектакль «Паўлінка» (паводле Я.​Купалы), аперэта-вадэвіль «Тыдзень вечнага кахання» Семянякі, муз. камедыі «Несцерка» і «Судны час» Р.​Суруса, «Рэпартаж з пекла» і «Мільянерка» (паводле Б.​Шоу) Я.​Глебава, «Дзяніс Давыдаў» А.​Мдывані, «Джулія» (паводле С.​Моэма) і «Шклянка вады» У.​Кандрусевіча. Сярод класічных аперэт найб. вылучаюцца «Сільва», «Марыца», «Баядэра» і «Прынцэса цырка» І.​Кальмана, «Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф.​Легара, «Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» і «Цыганскі барон» І.​Штрауса, а таксама творы сучасных рас. і замежных аўтараў — «Мая цудоўная лэдзі» Ф.​Лоу, «Гора ад розуму» А.​Фельзера, «О, мілы друг» В.​Лебедзева, «Сірано» С.​Пажлакова, «Гуляем у Прынца і Жабрака» А.​Журбіна, «Халопка» М.​Стрэльнікава, «Хэло, Долі!» Дж.​Германа, «Капялюш Напалеона» О.​Штрауса, камічная опера «Viva la mamma!, ці Пікантныя кашмары тэатральнага жыцця» Г.​Даніцэці, фольк-опера «Клоп» (паводле У.​Маякоўскага) У.​Дашкевіча. З пач. 1990-х г. новага этапу развіцця дасягнула балетная трупа т-ра, абноўленая і павялічаная пераважна за кошт выпускнікоў Дзярж. харэаграфічнага каледжа. Пастаўлены шэраг балетаў, у т. л. «Штраусіяна» на муз. І.​Штрауса, «Іспанскі дывертысмент» (муз. народная), «Шэхеразада» на муз. М.​Рымскага-Корсакава, «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса, «Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрым, «Зачараваны прынц» па матывах «Шчаўкунка» на муз. П.​Чайкоўскага. Вял. ўвагу калектыў т-ра аддае фарміраванню рэпертуару для дзяцей. Сярод дзіцячых спектакляў: «Зайка-зазнайка» і «Сцяпан — вялікі пан» Ю.​Семянякі, «Беласнежка і сем гномаў» Э.​Калманоўскага, «Трубадур і яго сябры» Г.​Гладкова, «Залатое кураня» У.​Уланоўскага, «Пэпі» Дашкевіча і інш. Гал. рэжысёр — маст. кіраўнік т-ра Б.​Лагода (з 1997), гал. дырыжор М.​Сінькевіч (з 1997), гал. мастак Я.Ждан (з 1995), гал. балетмайстар Н.Дзьячэнка (з 1993), гал. хормайстар С.​Пятрова (з 1997). У складзе трупы (1997): нар. арт. Беларусі Н.​Гайда, В.​Мазур, засл. арг. Беларусі А.​Ісаеў, Г.​Казлоў, П.​Рыдзігер, В.​Фаменка, засл. арт. Расіі А.​Кузьмін, Н.​Равінская, засл. арг. Украіны А.​Ранцанц, балетмайстры-рэпетытары нар. арт. Расіі М.​Подкіна, засл. арт. Беларусі Л.​Чахоўскі, артысты балета лаўрэаты міжнар. конкурсаў Ю.​Дзятко і К.​Кузняцоў.

У розны час у т-ры працавалі: дырыжоры І.​Абраміс, П.​Кірыльчанка, А.​Лапуноў, балетмайстры С.​Дрэчын, В.​Бутрымовіч, артысты Дз.​Іванова, Ю.​Лазоўскі, К.​Лосеў, Р.​Харык, В.​Шаўкалюк, Л.​Рабушка, рэжысёры Б.​Утораў, В.​Цюпа, С.​Штэйн, А.​Барсегян, Р.​Вікцюк, Ю.​Аляксандраў, мастакі Я.​Чамадураў, А.​Марозаў, А.​Грыгар’янц, Б.​Герлаван, У.​Жданаў і інш. У 1991 на базе т-ра створаны дзіцячы муз. тэатр-студыя «Казка» (маст. кіраўнік Г.​Аляксандраў), сярод спектакляў якога найб. вылучыліся оперы «Гісторыя Кая і Герды» С.​Баневіча, «Дзіцячы альбом» на муз. Чайкоўскага, «Вясновая песня» і мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» В.​Войціка.

Будынак т-ра (адкрыты 15.10.1981, арх. А.​Ткачук, У.​Тарноўскі) мае асіметрычную кампазіцыю з раўназначнымі фасадамі, абумоўленую яго размяшчэннем у сістэме гістарычна складзенай забудовы. У прыбудаваным аб’ёме размешчаны амфітэатр, зала на 800 месцаў, развітая група сцэнічных памяшканняў. Гал. ўваход акцэнтаваны парадным парталам са скульпт. групай «Музы» (бронза, скульпт. Л.​Зільбер). Інтэр’ер дэкарыраваны светлым мармурам, гіпсавымі ўстаўкамі, залацістым шклом, латунню. У глядзельнай зале габеленавая заслона (маст. А.​Кішчанка і А.​Бельцюкова), дэкар. рэльефы на партальнай сцяне і калонах (арх. Ткачук, скульпт Ю.​Якубовіч).

Літ.:

Государственный театр музыкальной комедии Белорусской ССР. Мн., 1991;

Юўчанка Н.А. Музычная камедыя і аперэта // Музычны тэатр Беларусі 1960—1990. Мн., 1996.

Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Хэло, Долі!» Дж.​Германа. 1992.
Будынак Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Штраусіяна». 1992.
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Джулія» У.​Кандрусевіча 1991.
Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Мільянерка» Я.​Глебава. 1987.

т. 6, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цяжа́р, ‑у, м.

1. Вага чаго‑н. (звычайна цяжкага). Пад цяжарам .. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. [Чалавек] грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду. Караткевіч.

2. Цяжкая ноша, груз вялікай вагі. Цяжары падвозіць, Як волат нястомны, Наш «МАЗ» — грузавік Дваццаціпяцітонны. Нядзведскі. // У спорце — снарады для падымання.

3. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым‑н. адказным, непрыемным і пад. Цяжар няволі. Цяжар турбот. Цяжар вайны. □ Гады праз два калгас узбуйніўся, і Шалюта адразу пачуў на сваіх плячах непамерны цяжар гаспадарскіх клопатаў. Дуброўскі.

4. Адчуванне (звычайна непрыемнае) чаго‑н. цяжкага (у целе, галаве і пад.). Распраналася яна [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ. Ва ўсім целе і асабліва ў нагах адчуваўся нейкі цяжар. Кулакоўскі. // перан. Тое, што гняце, прыгнятае, выклікае сумны, змрочны настрой. І лепш аддайся светлым марам, Каб месца не было жальбе, Калі каханне не цяжарам, А песняю жыве ў табе. Астрэйка. Кожны раз, як душа натоміцца, Я, каб скінуць з яе цяжар, Прыпадаю да Вашых томікаў — Вашых думак і Вашых мар. Тармола. І чуцен ціхі сэрца голас, Хоць на душы ва ўсіх цяжар. Дзень добры, друг, Наш бацька Колас — Народа нашага пясняр! Прыходзька. Прыгінае і самых высокіх Да зямлі вечны цяжар гадоў. І цішэюць, цішэюць крокі У людзей і старых гарадоў. Сіпакоў.

•••

Цэнтр цяжару гл. цэнтр.

Скінуць цяжар гл. скінуць.

Цяжар з душы спадзе — пра пачуццё палёгкі, якое наступае пасля вызвалення ад таго, што гняло, заклапочвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіда́цца несов.

1. (бросать друг в друга) броса́ться, кида́ться;

2. броса́ться, устремля́ться;

3. разг. па́дать;

4. (нападать) броса́ться, кида́ться;

5. (прыгать, устремляться вниз) кида́ться, броса́ться;

6. (в сторону) броса́ться, шара́хаться;

2-6 см. кі́нуцца 1-5;

7. (не дорожить кем-, чем-л.) броса́ться;

8. (кое-как жить) мы́каться; го́ре мы́кать;

асо́ю ў во́чы к. — лезть в глаза́ осо́ю;

к. ў но́гі — па́дать (припада́ть) к нога́м;

к. на шы́ю — (каму) броса́ться на ше́ю (кому);

к. сло́вамі — броса́ться слова́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́рты досто́йный; сто́ящий, заслу́живающий;

во́пыт, в. перайма́нняо́пыт, досто́йный подража́ния;

не в. спачува́ння — не сто́ящий сожале́ния;

адзі́н аднаго́ в. — два сапога́ па́ра; друг дру́га сто́ят;

ні гро́ша не в. — гроша́ ме́дного (ло́маного) не сто́ит;

до́брага сло́ва не в. — до́брого сло́ва не сто́ит;

падно́ска не в. — в подмётки не годи́тся;

на саба́ку не варт — ни к чёрту не годи́тся;

ні к чо́рту не в. — ни к чёрту не годи́тся;

не в. вы́едзенага яйца́погов. не сто́ит вы́еденного яйца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́снуць I несов.

1. жать, дави́ть, тесни́ть;

ц. адзі́н аднаго́ ў нато́ўпе — жать (дави́ть, тесни́ть) друг дру́га в толпе́;

бот ~не нагу́ — сапо́г жмёт (да́вит) но́гу;

2. (разминать, выдавливать сок) жать; дави́ть;

ц. сок з вінагра́ду — жать сок из виногра́да;

ц. я́гады — дави́ть я́годы;

3. (руки) жать, пожима́ть;

4. (сердце, грудь и т.п.) сжима́ть, дави́ть, тесни́ть;

боль ~не гру́дзі — боль сжима́ет (да́вит, тесни́т) грудь;

5. разг. (быстро, энергично делать что-л.) жать, нажима́ть

ці́снуць II сов., однокр., см. ціскану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настоя́щий

1. (происходящий в данное время) суча́сны; (теперешний) цяпе́рашні; (этот) гэ́ты; (данный) да́дзены;

в настоя́щее вре́мя у цяпе́рашні час, у суча́сны мо́мант;

до настоя́щего вре́мени да гэ́тага ча́су;

в настоя́щем году́ у гэ́тым го́дзе, сёлета;

в настоя́щую мину́ту у гэ́ту хвілі́ну;

2. (истинный) сапра́ўдны;

настоя́щий геро́й сапра́ўдны геро́й;

настоя́щий друг сапра́ўдны ся́бар;

настоя́щий успе́х сапра́ўдны по́спех;

настоя́щее вре́мя грам. цяпе́рашні час;

по-настоя́щему па-сапра́ўднаму, як ма́е быць;

настоя́щим удостоверя́ется канц. гэ́тым све́дчыцца;

настоя́щим уведомля́ем канц. гэ́тым паведамля́ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Concolores aves facillime congregantur

Птушкі аднаго колеру лёгка сыходзяцца.

Птицы одного цвета легко сходятся.

бел. Свой свайго пазнаў ды на пачостку пазваў. Роўны роўнага шукае. Чорт чорта пазнаў і на вячэру пазваў. Сваяк сваяка бачыць здаляка. Роўны з роўнага цешыцца. Дудар дудару дарма грае. Гаршчок аб гаршчок і то цярнецца. Свой свайму паняволі брат. Конь з канем, вол з валом, а свіння з вуглом. Свіння каля свінні пройдзе і то зарохкае.

рус. Ворон ворону глаза не выклюет. Конь до коня, а молодец до молодца. Свой своему поневоле брат. Рыбак рыбака видит издалека. Равный обычай ‒ крепкая любовь. Чешися конь с конём, вол с волом, а свинья с углом. Вяжись лычко с лычком, а ремешок с ремешком. Масть к масти подбирается. Свой своего ищет.

фр. Qui se ressemble s’assemble (Кто похож друг на друга, собираются вместе). Les oiseaux de même plumage s’assemblent sur même rivage (Птицы с одинаковым оперением собираются на одном и том же побережье).

англ. Birds of a feather flock together (Птицы одного оперениятся в стаи). Like draws to like (Сходное тянется к сходному). Like loves like (Подобному нравится подобное).

нем. Eine Krähe sitzt gern neben der anderen (Одна ворона сидит охотно рядом с другой). Ein Wolf kennt den anderen wohl (Один волк знает, конечно, другого). Topf und Holz sind gern beisammen (Горшок и дрова всегда охотно вместе). Jeder sucht seinesgleichen (Каждый ищет себе равного). Gleich sucht sich, gleich findet sich (Похожее/подобное ищется, похожее/подобное находится).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

стары́

1. в разн. знач. ста́рый;

с. чалаве́к — ста́рый челове́к;

с. друг — ста́рый друг;

о́е пасве́дчанне — ста́рое удостовере́ние;

а́я і́сціна — ста́рая и́стина;

а́я мане́та — ста́рая моне́та;

с. рэжы́м — ста́рый режи́м;

с. тэкст — ста́рый текст;

2. (доживший до глубокой старости) престаре́лый; ста́рый;

3. (бывший в употреблении) ста́рый; поно́шенный; поде́ржанный;

ы́я бо́ты — ста́рые (поно́шенные) сапоги́;

ы́я падру́чнікі — ста́рые (поде́ржанные) уче́бники;

4. (пришедший в ветхость) обветша́лый; ста́рый;

с. дом — обветша́лый (ста́рый) дом;

5. устаре́вший, устаре́лый, ста́рый;

ы́я по́гляды — устаре́вшие (устаре́лые, ста́рые) взгля́ды;

6. в знач. сущ. стари́к;

С. свет — Ста́рый свет;

С. запаве́трел. Ве́тхий заве́т;

с. стыль — ста́рый стиль;

і с. і малы́ — и стар и мал (млад), и ста́рый и ма́лый;

па ~ро́й па́мяці — по ста́рой па́мяти;

с. халасця́к — ста́рый холостя́к;

с. верабе́й — ста́рый воробе́й;

а́я пе́сня — ста́рая пе́сня;

а́я шту́ка — ста́рая шту́ка;

с. воўк — тра́вленый (ста́рый) волк;

с. грыбпренебр. ста́рый хрыч;

як ~ро́й ба́бе се́сці — (обычно о земельном участке) клочо́к, пятачо́к;

с. вол баразны́ не псуе́посл. ста́рый конь борозды́ не по́ртит;

о́га вераб’я́ на мякі́не не падма́нешпосл. ста́рого воробья́ на мяки́не не проведёшь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ся́бардруг, прыяцель, таварыш’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), ’швагер’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’кампаньён, супольнік’ (паст., Сл. ПЗБ), ’халасцяк (стары)’ (Мат. Гом.), сябр, себр ’родзіч, брат; сябар’ (Нас.), ся́бер (siaber) ’супольнік у кожнай справе’ (Пятк. 2, Сержп., ЛА, 3): на вяселлі маладым даруюць паўкаровы… паўкалоды пчол або што другое, каб быць сябрамі (Сержп. Прымхі), ’пакупнік і прадавец адзін для другога’ (чырв., З нар. сл.), ’таварыш у мове злодзеяў’ (Арх. Федар.), сябёр ’чалавек, які што-небудзь купіў у другога ці прадаў другому’ (Бір. Дзярж.), ’здаравенны тоўсты чалавек, брысюга; ненадзейны таварыш’ (Бяльк., Юрч.), ся́бра ’ўдзельнік, пайшчык, супольнік, калега’ (Ласт.), ’прыяцель, кампаньён’ (Касп., Варл.), сябрава́ць ’дружыць’ (Касп.), ’працаваць супольна’ (Ласт.), ’узаемна дапамагаць у плытніцкай справе’ (віл., Сл. ПЗБ), сябрава́цца ’прымазвацца, набівацца ў супольнікі’ (Пятк. 2), ’супольна дзяржаць пчол’, сябро́ўскія (сябе́рныя) пчолы ’супольныя пчолы, якімі карыстаюцца два гаспадары’ (віл., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), сябэ́рскія пчолы ’тс’ (ашм., Сл. ПЗБ), сябэ́рка ’суполка на пчол’ (паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. себры ’назва людзей у ВКЛ, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш.’ (Ст.-бел. лексікон), се́бреный ’агульны, супольны’ (там жа). Укр. ся́бер ’удзельнік зямельнага ўладання’, ’кампаньён у гандлёвым прадпрыемстве’, ’сапернік’, ’швагер’, дыял. палес. сябро́ ’няўклюдны, нялоўкі чалавек’, рус. сябёр ’сусед, сябар, пайшчык; член суполкі з правам голаса’, паўн.-рус. сябра́, ся́бра ’суполка, арцель, агульная справа’, стараж.-рус. сѧбръ ’сусед, член адной грамады’, серб.-харв. се̏бар ’земляроб’, ст.-серб. себьр ’селянін, член грамады свабодных земляробаў’, себрь ’палавіншчык, удзельнік, кампаньён’, славен. srebər ’селянін’; сюды ж каш. sibřec są ’падлізвацца, падлабуньвацца’, польск. аргат. siewrać ’размаўляць на зладзейскім жаргоне’. Адзінай этымалогіі, таксама як і адзінай славянскай праформы, няма. Прасл. *sębrъ узнаўляецца на аснове запазычанняў са славянскіх моў: алб.-таск. sëmbër ’здольнік, саўладальнік скаціны’, новагрэч. σεμπρος ’здольнік’, венг. cimbora ’сябар, прыяцель’, арум. simbru ’земляроб, які мае аднаго вала і ўступае ў суполку з іншым уладальнікам вала’, рум. sîmbră ’грамада, абшчына’; узнікла, па адной версіі, з *sem‑ro (з устаўным ‑b‑) і звязана з *sěmьja (Трубачоў, История терм., 166; Каліма, AfslPh, 17, 343). Па іншай версіі, прасл. *seberъ роднаснае гоц. sibja ’роднасць’, ст.-в.-ням. sippa ’тс’, ст.-інд. sabhā́ ’сукупнасць, збор’ (Мее, 14; 342; Атрэмбскі, WSl, 16, 188). Падрабязней агляд ранейшых версій гл. Фасмер, 3, 824 з літ-рай. Гл. таксама Ляпуноў, Сб. ОРЯС, 101, 3, 257–263; Папоўска–Таборска, ZNGd, Slavistyka, 6, 219–226; Гаспарыні, RiS, 8, 3–28 (звязвае семантыку слова з экзагаміяй); SEK, 4, 270 і наст. Няясныя адносіны да літ. sė̃bras ’палавіншчык, таварыш’, лат. sę̄brs ’сусед’ (запазычанні з бел. сябр ці спрадвечныя балцкія формы без насавога?). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 495. Борысь (Etymologie, 207) значэнне ’прыяцель’ лічыць беларускай семантычнай інавацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разуме́ць несов.

1. в разн. знач. понима́ть;

р. чужу́ю мо́ву — понима́ть чужо́й язы́к;

р. му́зыку — понима́ть му́зыку;

р. адзі́н аднаго́ — понима́ть друг дру́га;

як ты гэ́та ~ме́еш? — как ты э́то понима́ешь?;

2. (смысл чего-л.) разуме́ть, постига́ть, осмы́сливать, осмысля́ть, уясня́ть;

3. (иметь в виду) подразумева́ть;

што ты ~ме́еш пад гэ́тым? — что ты подразумева́ешь под э́тим?;

4. в форме 2 лица ед. и мн. числа употребляется в качестве вводн. сл. понима́ешь ли (понима́ете ли);

а ён, разуме́еш (разуме́еце), спазні́ўся — а он, понима́ешь ли (понима́ете ли), опозда́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)