бел.нар.дзіцячая гульня. Гульцы становяцца ў рад адзін за адным нагнуўшыся, і кожны абнімае за паясніцу папярэдняга гульца. Апошні гулец садзіцца на папярэдняга, як на каня, і імкнецца хутка пры дапамозе рук пералезці далей на наступнага, з таго яшчэ далей, пакуль не перапаўзе ўсіх. Гульцы стараюцца «пералазчыка» трэсці, каб скінуць яго. Калі гулец перапаўзе ўсіх, ён становіцца наперадзе, а той, хто цяпер апошні, пачынае рабіць тое ж самае. Так працягваецца, пакуль кожны не паспрабуе прапаўзці па ланцужку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смяро́тнасцьж.
1. сме́ртность;
2. смерте́льность, смертоно́сность;
1, 2 см. смяро́тны 1, 2;
3. (количество смертей за определённый срок) сме́ртность;
дзіця́чая с. зніжа́ецца — де́тская сме́ртность па́дает
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́нна, ‑ы, ж.
1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання. Дзіцячая ванна. Мыцца ў ванне.//Спец. Пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.
2. Працэс мыцця, купання ў такой пасудзіне. Прыняць гарачую ванну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
harcerstwo
harcerstw|o
н. гарцэрства (дзіцячая арганізацыя ў Польшчы);
zapisać się do ~a — запісацца ў гарцэры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пу́па ’вада’ (у размове з дзецьмі) (ТС). Адносіцца да т. зв. імітатыўных слоў, пра што сведчыць славен.púpati ’піць’, паводле Сноя (515), “дзіцячая рэдуплікацыя”, пры якой вусны складваюцца так, як быццам бы рыхтуюцца нешта выпіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лікапо́дый
(н.-лац. lycopodium, ад гр. lykos = воўк + pus, podos = нага)
спелыя сухія споры дзеразы, а таксама жоўты парашок з іх, які выкарыстоўваецца ў медыцыне (у т.л. як дзіцячая прысыпка) і ў піратэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Клёк2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей2 (гл.). Параўн. бел.кракавіна ’жабурынне’, польск.klej ’тс’, рус.клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.
Клёк3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр.кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус.клёк ’гульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.